СЛОВЫ І РЭАЛЬНАСЬЦЬ

(Выступна лютаўскім 2015 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)

Псіхалогіячалавека выяўляецца часта даволіпарадаксальна: колькі б яму ні хлусілінахабна ў вочы і, нават, са зьдзекам, ёнзаўсёды будзе ўсяму верыць, калі хлусьняадпавядае ягонаму хаценьню і ягонымінтарэсам. 20 гадоў хлусіць Лукашэнка.Хлестакоўшчына ў квадраце. Чаго толькіён ні нагаварыў, ні нахлусіў. І ўсяроўнавераць. Рацыё, вопыт, розум – тутадключаныя. Хоць відаць, што дзеяньніхлуса супрацьлеглыя таму, што ён кажа.І тым ня менш мяркуюць не па справах, апа словах. Прытым зьяўляецца цэлая групагаваруноў, якія з розных бакоў сур’ёзнааналізуюць і паўтараюць словы махляра.Гэтак хлусьня робіцца ўсямоцнай і людзіпачынаюць жыць па хлусьні.

Праводзячыакупацыйную палітыку, антыбеларускірэжым запланавана разбурыў беларускуюшколу, асьвету, адукацыю, ліквідаваўнавучаньне і выкладаньне па-беларуску,зьневажаў вялікую Беларускую мову –мову слаўнай гісторыі, разумных людзейнавукі, мастацтва і культуры. І восьнядаўна, у 20-х днях студзеня гэтага года,Лукашэнка выдае фразу для яго нехарактэрнуюі ў прынцыпе немагчымую аб патрэбепашаны да беларускай мовы і культуры.Тут жа выступае міністар адукацыі ікажа, што трэба вярнуць выкладаньнеасобных прадметаў у школе па-беларуску.Загаманіла група гаваруноў і аматараўбыць ашуканымі. І паехала...

Натуральна,што паводле сказанага нічога ня робіццаі нічога ніхто ва ўладзе не зьбіраўсярабіць дзеля абароны мовы. Наадварот,узмацніліся рэпрэсіі, ліквідуюцьбеларускае навучаньне там, дзе яно яшчэліпела. Тым часам нават сур’ёзныя людзіпачынаюць разважаць, што вось, маўляў,цяпер гэтая хамская ўлада нацыянальнагавынішчэньня ім беларускую мову і школуверне.

Ня будурабіць ніякіх ацэнак дурноце (янавечная). Мушу толькі напісаць пару слоўпра рэальнасьць і рэальны сьвет.

Тагопостсавецкага сьветуілюзорнай дэмакратыі, бясьпекі ігарантаванага міру больш не існуе.Працягваецца руская агрэсія супрацьУкраіны, вайна стукае ў нашы дзьверы.

Нечаканыявыказваньні беларусажэрцы і начальнікарэжыму ды яго міністра пра каштоўнасьцьбеларускай мовы і школы (і пры гэтым безаніякіх рэальных спраў) – гэта, аказваецца,банальная ў інфармацыйнай вайне падачана млын рускай прапаганды і дубаломнайгёбэльсаўшчыны. І разьлічана яна не набеларусаў, але на рускі плебс у Расеі,ужо абалванены “крымнашам” і тэлехлусьнёй.Руская прапаганда адразу, тут жа пачаластвараць для расейцаў вобраз “беларускагафашызму”, які, маўляў, забараняе рускуюмову, які будзе “выганяць рускіх”, які“скінуў маску” і пагражае “рускамумиру” і “святой Руси” і г.д. Усё знаёма.Усё пайшло, як па ўкраінскім сцэнарыперад уварваньнем у Крым. Плянуючыінвазію, Масква мусіла ствараць вобразукраінскага ворага ў галовах расейскіхабывацеляў і толькі тады рушыць на захопУкраіны. Так зьявіліся “укры”,“украінцы-фашысты”, “бэндэраўцы”,“уціск рускіх”, “прымус” да ўкраінскаймовы, “легіёны НАТО” у Данбасе і г.д.Але была фармальная прычына длякрамлёўскай прапаганды – кіеўскіМайдан.

УБеларусі такой прычыны няма. Няма ніякайпрычыны. Тут – цішыня, бо, практычна,ужо задушана, зьнішчана і разбуранаамаль усё, што магло б мецьсвой голас. Поваду для рускага ўварваньняне існуе. У такіх абставінах агрэсіявыглядала б непераканаўчай, неабгрунтаванайдля свайго расейскага насельніцтва.Рускім патрэбны быў повад, каб пачацьантыбеларускую прапаганду і падрыхтоўкуў мазгах расейскага люмпэна. Повадагучыў Лукашэнка зь міністрам. Атрымаўшы“пас”, руская прапаганда адразузапрацавала.

Празтыдзень (29 студзеня) правакатар сабраўвялікае шоў з журналістамі і панёс сваёзвыклае і адваротнае пра “рускіх начамаданах”, пра “агалцелых” нацыяналістаў,пра “сьвятую Расею”, пра тое, які ён“рускі” (нагадаю, што ўкраінцам ён ужоказаў, што ён украінец, габрэям, што маегабрэйскія ўплывы, а беларусам, што ён“факцічэскі” беларус, но “русский сознаком качества”), сказаў пра дрэннуюбеларускую мову, няздольную да фізыкі,філасофіі, хіміі, паўтараў іншую слоўнуюгапату.

Такімчынам крамлёўскія і менскія гопнікі ваўладзе думаюць, што яны пачалі артылерыйскуюпадрыхтоўку і татальны рускі наступспраць Беларусі. Наступ, вядома, будзепрацягвацца. І калі дасьць вынікі (першза ўсё ў Расеі), тады настане другі этап(які будзе залежаць, аднак, ад падзеяўва Украіне).

Ёсьцьзьявы ў працэсах, якія вызначаюццаадпаведна (адпаведным чынам). Гэта трэбамець на ўвазе. І пра тоезноў варта нагадаць.

Ніякаяпалітыка і ніякія захады ня спыняцьПуціна і Расею, акрамя сілы.

Каліпасьля захопу Крыма Захад прымусіцьУкраіну саступіць Данбас (каб супакоіцьагрэсара) – наступнай рускай ахвярайстане Кіеў. Пуцінскай пачцы патрэбныне Данбас і не прыдуманая “наваросія”,а Украіна. Бо без Украіны не адбудзецца“эўразійскага саюзу” – ідэі-фіксрускага гэбізму на шляху аднаўленьнябылой расейскай імпэрыі.

Рускаевойска (на якое выдаецца цяпер 25 адсоткаўбюджэту) ужо на сёньняшні дзень можавесьці некалькі гібрыдных войнаўадначасна (трымаць некалькі франтоў).Так званыя мірныя перамовы па Данбасувыгадныя толькі Расеі. Далейшаезацягваньне зь ліквідацыяй расейскагатэрарызму ў Данбасе (няпродаж зброіўкраінцам) і палоханьне Расеі санкцыяміпрывядзе не да перамогі Захаду, а да ягопалітычнай паразы і да павелічэньняахвяр і кровапраліцьця ва Украіне.Адкрыцьцё 2-га “беларускага фронту”цалкам верагоднае насуперак усялякім“разумным аналізам”. А калі выбухненеабходнасьць, то будзе яшчэ і 3-ці Фронтна Каўказе. Расеі на ўсё хопіць. Успомнім1918-20 гг. – пэрыяд інтэрвэнцыі іграмадзянскай вайны. Там, у Расеі, ніхтоцяпер не замахнецца і не разгоніцьгэбоўскую пачку Пуціна, як не разагналіраней бальшавіцкую пачку Леніна. Расея– гэта татальная ваенная дзяржава змасавай мэсіянскай сьвядомасьцю. У часвайны там заўсёды “партия и народедины”. І толькі параза ў вайнедэзарганізуе гэтае “адзінства” іпрыводзіць да выступу супраць улады(што і здарылася ў 1905 і ў 1917 гг.). Паразаў Данбасе скончыла б з Пуціным і згэбіскім Пуцінізмам. Але замест рэальнайдапамогі Украіне, эўрачэмбэрлены хочуцьулагодзіць тэрарыста і дамовіцца згвалтаўніком.

Лукашэнканя выступіць супраць Масквы. Прыўзмацненьні агрэсіі ён падтрымае Расею.Па яе жаданьні ён прапануе беларускуютэрыторыю і беларускае войска длянаступу на Кіеў.

У вынікумагчымага наступу Расеі на БеларусьЛукашэнка ня будзе адстойваць сувэрэнітэті тэрыторыю краіны, калі гэта загрозіцьягонай уладзе. Ён ніколі не падтрымае(ня блытаць са словаблудзтвам) беларускуюмову, Беларускі Сьцяг, Беларускі гэрб“Пагоню”, беларускую нацыянальнуюкультуру і беларускую свабоду.

ПраЗахад. Дбаючы пра свае геапалітычныяінтарэсы і палітычны камфорт, Захад(гэта значыць Эўропа і ЗША) здольны цяперпадтрымаць Лукашэнку, заплюшчыўшы вочына зьнішчэньне нашых нацыянальныхкаштоўнасьцяў, нашай мовы і на сваерасхваленыя “правы чалавека”. Ёнсхільны дазволіць рэжыму наша поўнаенацыянальна-культурнае разбурэньнеўзамен за супрацоўніцтва. Гэты “Захад”быў такім заўсёды і такім заўсёды будзе.У адрозьненьне ад Расеі, ён ня ёсьцьнашым ворагам. Але ён прыяцель самомусабе.

Упапярэднім допісе я ўжо пісаў праруска-лукашысцкую лабістыку і агентуруў Амэрыцы і Эўропе (адзначана прозьвішчатакога Балажа і інш.). Апошнія дакуманты,выяўленыя праз “вікілікс”, якія трапіліў друк, дакумэнтальна пацьвярджаюцьзмову адміністрацыі Абамыз лукашысцкімі інтарэсамі і асобамі.Амэрыка таемна схільная падтрымлівацьрэжым Лукашэнкі, зыходзячы з геапалітычныхмеркаваньняў.

Прычынтаемнага павароту абамаўскай Амэрыкіда лукашызма некалькі. Найперш, гэта,практычна, поўны параліч беларускайідэйна-палітычнай эміграцыі і спыненьнерэгулярных кантактаў з амэрыканскіміпалітычнымі ўстановамі (а тыя кантакты,якія выпадкова адбываюцца з бокуінфантыльных асобаў, нясуць больш шкоды,чым карысьці).

Другаяпрычына – гэта выразная, адкрытаяпадтрымка геапалітысчнага словаблудзтварэжыму з боку лукашысцкай квазіапазыцыі(Мілінкевіч, Някляеў і інш.) і, адпаведна,зьмена іхняй фразеалогіі на Захадзе.

Трэцяяпрычына – гэта актывізацыя лабісцкайі дыпляматычнай дзейнасьці самогарэжыму. Актыўная роля тут належыцьУладзімеру Макею. Гэтая адкрытая ітаемная дыпляматыя пасьлядоўна вядзеццаз 2009 года (пасьля Расейска-Грузінскайвайны) і пранікла нават у асяроддзецяперашняй беларускай эміграцыі,знаходзячы там спрыяльныя абставінысярод часткі прафанскай публікі, гатовайсупрацоўнічаць з антыбеларускім рэжымамнібыта ў галіне культуры перад пагрозайз усходу.

Гэтавельмі трывожныя сімптомы, бо адміністрацыяЗША цяпер слухае, чуе і ўспрымае ўасноўным ворагаў Беларусі (і яшчэ такзваных “шчырых ідыётаў”). Па вопытуведаю, што вынікі для Беларусі ад усягогэтага могуць стацца вельмі дрэнныя.Антыбеларускі рэжым гатовы прыняцьнекаторыя амэрыканскія патрабаваньні,але пры адной непарушнай умове: Амэрыкамусіць заплюшчыць вочы на зьнішчэньнебеларускай мовы, культуры і на рэпрэсіісупраць носьбітаў беларускай культурыі свабоды. Формула такая: “прымайце настакімі, якія мы ёсьць” (а ў дужках: інакшпойдзем пад Расею). Дарэчы, у Крамлі длямаскоўцаў намёкі гучаць адваротныя. Увыніку – усё б’е толькі па беларусахі па Беларусі. З боку Захаду тут звыклаяздрада тым беларусам, хто ў Захадпа-дзіцячаму верылі. У той час каліверыць трэба ў сябе і шанаваць сваё.

Насёньняшні дзень натуральным нашымсаюзьнікам перад пагрозай з усходузьяўляецца Україна. Трэба дапамагацьукраінцам у іх абароне ад рускай агрэсіі.Тым часам Масква рыхтуе варыянт уцягваньняБеларусі ў вайну супраць Украіны набаку Расеі. Распрацоўваецца планвыкарыстаньня беларускага войска ўякасьці “міратворчага”у Данбасе. Ідэя не стасуецца з міжнароднымзаканадаўствам (Расея і лукашысцкірэжым саюзьнікі па ваенным блоку). Каліб Захад згадзіўся на такую авантуру, тогэта абазначала б поўную здраду адноснаУкраіны. Тады Україна як дзяржава ісябра ААН мусіла б выконваць умовы міруз рускімі тэрарыстамі, а тэрарысты, якіянічога не прадстаўляюць у міжнароднымплане, маглі б расстрэльваць украінцаўз расейскай зброі, не нясучы ніякайадказнасьці. Прытым скончылася б усёрасстрэлам беларускага нібыта міратворчагавойска з абодвух бакоў канфлікту.

Мушузноў паўтарыць, што калі беларускіхвайскоўцаў нейкім спосабам завязуць,загоняць, перакінуць са зброяй натэрыторыю Украіны, то трэба памятаць:гэта незаконна, нельга страляць убратоў-украінцаў. Трэба пераходзіць сазброяй групамі, цэлымі часткамі іпа-адзіночку на бок украінцаў і дапамагацьім абараняць Украіну ад агрэсіімаскоўскага тэрарыстычнага войска. Богэта ёсьць барацьба за ўкраінскую ібеларускую волю.

8лютага 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК