ПАВАЖАНАМУ СЯРГЕЮ ПАПКОВУ ДЭПУТАТУ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ, НАМЕСЬНІКУ СТАРШЫНІ КХП — БНФ І БНФ “АДРАДЖЭНЬНЕ” Ў ДЗЕНЬ 75-ГОДДЗЯ

Шаноўны Сяргей Пятровіч, віншую цябе з важным юбілеем -- 75 годдзем з дня нараджэньня! Мяркую, што гэта вельмі радасны дзень, калі Бог дае здароўе і розум, і сілу, і гарт, а табе ўжо 75, бо іншы пэсыміст і ў 40 стары. Вось жа зычу табе здароўя і бадзёрасьці, бо гэта якраз тое, што дае магчымасьць рэалізаваць узрост дзеля мудрасьці. Няхай жа табе Бог спрыяе ў жыцьці і працы дзеля нашай дарагой Бацькаўшчыны, якой ты аддаеш увесь свой час і думкі, і волю. Усё гэта ня зьнікне і ўвасобіцца ў будучай вольнай нашай краіне. Зычу радаснага погляду ў будучыню, якая будзе вольнай і прыўкраснай. Сто год! Сто год! Хай нам жыве!

13 лютага 2015 г. Зянон Пазьняк