ЯШЧЭ РАЗ ПРА БАЙКОТ

Прабайкот антыбеларускай улады, пра яепсэўдавыбары, пра кансалідацыю грамадзтвасупраць антынацыянальнага рэжыму мыкажам ужо доўгі час (і змагаемся за гэтаамаль 15 гадоў).

Пачынаючыз 2008 году (пачатак сусьветнага фінансавагакрызісу і напад Расеі на Грузію) выявілісямасавыя вынікі нашай фронтаўскайпалітыкі – людзі ў большасьці перасталіхадзіць на выбары (наведваньне – у межах30-40 адсоткаў). Гэта сталася найпершнаступствам расчараваньня і абурэньнялюдзей прымусам і фальсіфікацыямігаласаваньня. Але тут зроблены першыстыхійны крок. Наступны крок байкоту –кансалідацыя супраць рэжыму і стварэньнепаралельнага існаваньня. Гэты крокрасьцягнуўся надоўга (аж да сёньня), боў рэальнасьці – наша грамадзтва сьпееразам з падзеямі.

Другойпрычынай затарможанасьці пераменаўёсьць шкодніцкая палітыка Захаду(падтрымка апазыцыйнай “халявы”) імеры рэжыму супраць байкоту (заканадаўчыяі рэпрэсіўныя).

Такімчынам у квазі-апазыцыі адбыўся раскол.Больш здаровыя сілы падтрымліваюцьбайкот. Частка, арыентаваная на заходнюю“халяву” і зьвязаная з структурамі іфлюідамі рэжыму, агітуе за ўдзел урэжымным спэктаклі “выбараў”.

Угэтай часцы «квазі»існуюць таксама два падыходы. Адзін –адкрыта халяўны і халуйскі з фактычнымпадтрыманьнем рэжыму і з дэмагогіяйпра Лукашэнку як “абаронцу” суверэнітэту,якога, маўляў, трэба падтрымліваць уягоных сварках з Масквой. І другі падыход– наіўна правінцыйны, з патрыятычнымперакананьнем, што нацыянальныя сілыпавінны ўдзельнічаць у выбарах, кабзасьведчыць людзям пра сваё існаваньнеі даносіць да іх свае думкі і праўду,скарыстаўшы выбарчую агітацыю.

Тутцяжка сказаць, ці людзі прыкідваюцца,ці шчыра вераць у тое, што кажуць і,адпаведна, выбудоўваюць патрыятычнуюлогіку. Але аб’ектыўна, па сутнасьцітакой пазыцыі і яе наступстваў – гэтапатрыятычны канфармізм, бо дае рэжымумагчымасьць правесьці бачнасьць выбараўз нібыта дэмакратычным напаўненьнем іпрацягваць сваю ўладу да бясконцасьці.

Упалітычным сэнсе такая пазыцыя ёсьцьадмаўленьнем ад рэальнай барацьбы іпадыгрываньнем рэжыму. Незаконнайўладзе такая пазыцыя не пагражае, бовыйграць фальшывыя выбары немагчыма.

Штодатычыць “данясеньня да народа думак”,то думкі трэба даносіць задоўга давыбараў. На выбарах ужо змагаюцца заўладу, а выбаршчыкі павінны выбрацьсваіх прадстаўнікоў ва ўладу, а невыслухоўваць думкі “гаваруноў” іпамылкова меркаваць, што яны ўдзельнічаюцьу выбарах, а не ў прафанацыі выбараў.

Прапановайвыслухоўваць «думкі» хочуць заманіцьлюдзей на выбарчыя ўчасткі, каб іхскарыстала машына фальсіфікацыі, арэжым выставіў сябе дэмакратычным,“белым і пушыстым”, за якога, маўляў,прагаласавала 87 адсоткаў выбаршчыкаў.Вось палітычны вынік патрыятычнагаканфармізму. Такі ж самы, што ў халуёўі ў “халявы”.

Выбарчыяўчасткі мусяць быць пустымі. Хай рэжымгуляе ў “выбары” сам з сабой. Хай сабехлусіць (як Пуцін пра вайну) пра“ўсенародную падтрымку”. Але выбарчыяўчасткі мусяць быць пустымі, і ўсе гэтаўбачаць. Пазбаўленьне фармальнайпадтрымкі для фальшывых выбараў з бокулюдзей мае вялікае значэньне ў барацьбез рэжымам.

Нашафронтаўская пазыцыя байкоту накіраванана адрыў народа ад падтрымкі антынароднагарэжыму, на адрыў людзей ад страху інацэлена на рэвалюцыю супраць рэжыму,на стварэньне антырэжымнай народнайсілы. Толькі так (гэта значыць – барацьбой)можна ліквідаваць гэты антыбеларускіакупацыйны рэжым, а ня бавіцца ў іхныя“выбары” і “рэфэрэндумы” длянявольнікаў. Першы крок – ня ўдзельнічацьу рэжымных мерапрыемствах і фальшывыхвыбарах, не падтрымліваць антыбеларускуюакупацыйную палітыку.

Другікрок – робім сваё. Без рэжыма робімбеларускае сваё! Гэта дасьць вынікі.Грамадзтва пераменіцца. Яно ўжо пачаломяняцца. Нельга сядаць з антынацыянальным«рэжымам» за адзін стол, бо скарыстаюць,ашукаюць, выплюнуць і абвінавацяць.Нельга братацца з нягоднікамі і здрадай.Рыхтуймася да абароны Айчыны адакупацыйнай палітыкі рэжыму Лукашэнкіі ад ваеннай акупацыі Масквы, якая ўжопачалася супраць Украіны. Рыхтуймася.Нашы ворагі рыхтаваліся 20 гадоў і цяперадкрыта гавораць пра акупацыю дырасчляненьне Беларусі (дакладней таго,што ад яе засталося, бо амаль палованашай беларускай тэрыторыі існуе замежамі дзяржавы і найбольш у Расеі).Апошні гэбоўска-лубянскі выбарчыспэктакль Лукашэнкі мусіў бы быцьправалены, а яго ўлада зьмецена з тварукраіны.

17сакавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК

СтаршыняКХП – БНФ

іБНФ «Адраджэньне»