ДОБРАЯ І ПАТРЭБНАЯ КНІГА

Каліазірнуцца на 20-гадовую бытнасьцьантыбеларускга рэжыму і прыгледзеццада яго акупацыйнай палітыкі, то заўважым,што найбольш узьненавіджаным пэрыядамбеларускага змаганьня для яго кантралёраўі выканаўцаў зьяўляецца не аб'яўленьненезалежнасьці БНР, не 20-я гады, не Слуцкаязбройная абарона і нават не пэрыяднямецкай акупацыі і ўздым белурскагаАдраджэньня ў 1941-44 гг., а 90-я гады,дзейнасьць Беларускага Народнага Фронтуі яго дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, калібыла здабыта рэальная незалежнасьць істворана рэальная беларуская дзяржава– падзея найвялікшай гістарычнайважнасьці для ўсіх беларусаў. Тут рэжымпасьлядоўна выконвае абмежавальныя ізьнішчальныя ўстаноўкі з Масквы, амаскоўскія прапагандысты расейскайімпэрыі «русского мира»упадаюць у гістэрыку – так ім усё тоененавісна. Арганізаваныя цэлыя арміітроляў, бесаў, дрэняў, якія нястомнацьвеляць, гадзяць, лаюцца ў Сеціве наБНФ, на 91-ы год, на Беларускую Незалежнасьцьі барацьбу. Цэлыя групы псэўдапубліцыстаў,псэўдафілосафаў, псэўдааналітыкаў дырозных «дзеячоў» самазакахана і фальшыва,з «разумным» выглядам разважаюць, як,маўляў, не па-іхняму, дрэнна рабіў БНФ,як «няправільна» змагаўся за волю (праякую яны тады ня думалі) і як не зрабіўім ўсяго таго, чаго ім цяпер захацелася. Самаеды і самаедцы кулачкамі б'юць сябеў грудзі

Масквехацелася б усё перакруціць, затаптацьі замаўчаць, бо тут, у сутыкненьні зНародным Фронтам у 90-х, была яе гістарычнаяімпэрская параза. Рэванш узяты, але няпоўны і з песьні слова ня выкінеш. Дыкшалеюць ворагі Беларусі. Таму кнігі,напісаныя ведаючымі людзьмі прабеларускую нацыянальную рэвалюцыю іАдраджэньне ў 90-х гадах – гэтыя кнігіў Беларусь амаль не трапляюць. Іхадбіраюць на мяжы нават у падарункавымварыянце ў адным экзэмпляры. Гэта ядобра ведаю па сваім выдавецкім вопыце.Тым больш лічу станоўчым фактам, штокніга Сяргея Навумчыка пра 1994 год (якаятак і называецца – «1994 год») і якаянядаўна вышла з друку, будзе ў панядзелак23 сакавіка прадстаўлена на прэзэнтацыіў Менску.

Тэкстгэтай кнігі я ўжо чытаў па частках, якіяпэрыядычна зьмяшчаліся ў Сеціве.

СяргейНавумчык не называе сябе гісторыкам,хаця, фактычна, апісвае гісторыю тагопераломнага часу. Яго вялікая перавагаперад бальшынёй гісторыкаў у тым, штоён як парляманцкі палітык Фронту ведаеі разумее прадмет палітыкі як зьяву,удзельнікам якой ён быў. Гэта таяасаблівасьць, якой гісторыкі, як правіла,не валодаюць. Удакладню канкрэтна. Кабнапісаць гісторыю палітычнай зьявы,трэба ведаць ня толькі факты, але найпершвалодаць палітычным думаньнем.

Згэтага пункту гледжаньня, тэкст СяргеяНавумчыка напісаны ў форме ўспамінаўз апорай на дакуманты і факты, мае большуюкаштоўнасьць для гісторыі, чым міфалёгіяіншых гісторыкаў, заблытаных супярэчлівыміфактамі і незразумелымі для іх падзеямі.

ВіншуюСяргея Навыумчыка з выхадам добрай ікарыснай для Беларусі кнігі. Пра тойчас трэба пісаць па гадах. Наперадзе1992-гі,1993-ці,1995-ы і 1996-ы. Кожны гэты год быў вартыдзесяцігоддзям. Кожны пакінуў свойсьлед у гісторыі і лёсе Беларусі.

21сакавіка 2015 г. ЗянонПАЗЬНЯК