“ТАЛЕРАНТНАСЬЦІ” НЕ ЧАКАЙЦЕ

Працягваеццамэтадычная гэбісцкая прфанацыя Курапатаў.Некалькі гадоў таму грамадзкасьцьвывела на чыстую ваду палітрукападпалкоўніка Кузьняцова, калі ённамерваўся бяздоказна ўмясьціць тудырасстраляных "польскіх афіцэраў".Нічога не атрымалася тады ў прафанатараў,нягледзячы на вялікі лямант тут і ўжоўтым польскім сеціве.Цяпер, аказваецца, "энтузіясты"маскоўскага "Мэмарыялу" (як янысябе называюць) узяліся за прыбалтаў.Ставяць у Курапатах мэмарыяльныя знакіў памяць расстраляных асобаў зпрыбалтыйскіх краін і запрашаюцьпрадстаўнікоў пасольстваў прыбалтыйскіхкраін на мерапрыемства. Падставай длягэтага паслужыла для палітрука ямараскапаная "чорнымі (крымінальнымі)капальнікамі". «Вакол раскапанайяміны былі знойдзеныя чалавечыя косткіі рэшткі адзеньня ды абутку. Вывучэньнегэтых рэчаў паказала, што яны былізробленыя ў прыбалтыйскіх краінах,"-- паведаміў ён прадстаўнікам пасольства.

Дылетанстваз нахабствам "блізьняцы-брацьці".Студэнты археалогіі ведаюць, штознойдзеныя рэчы, вырабленыя ў нейкайкраіне, не абавязкова сьведчаць, штояны належылі прадстаўнікам гэтай краіны.Тут магчымае толькі дапушчэньне.

У1988 годзе групай археолагаў Інстытутагісторыі Акадэміі навук пад маімкіраўніцтвам (пры удзелеПракуратуры БССР і Міністэрства ЎнутраныхСправаў) было зроблена археалагічнаедасьледваньне Курапатаў. Вынікідасьледваньня адлюстраваны ў навуковайархеалагічнай справаздачы (надрукаванаў Беларусі і за мяжой). Знойдзены рэчывырабленыя ў Беларусі (Віцебск), Польшчы(Варшава, Вільня) Расеі (Растоў на Доне,Масква), Латвіі (Рыга). На некаторых рэчахфірмовыя надпісы па-польску, па-руску,па-ангельску, па-французку, па-латыску.Ўсё гэта гаворыць дакладна пра месцывырабу прадметаў (тавараў) і ў сумяшчэньніз аналізам іншых знаходак, прадметаў,рэчаў і сытуацыяў паказвае на тое, штоў асобных магілах пэрыяду 1939-1941 гадоўбылі расстраляныя і закапаныя людзі зЗаходняй Беларусі, узьяднанай у 1939 годзез БССР. Навукоўцы дапускаюць магчымасьць,што тут маглі быць пахаваныя таксама ілюдзі з Прыбалтыкі (Латвія). Алепераканаўчых доказаў у карысьць такогадапушчэньня малавата. (Вельмі важнайбыла б тут апора на дакуманты.)

Гэбоўскаяпсэўданавука, каб заблытаць і закапацьнашы адкрыцьці і вынікі нашых дасьледваньняўнавыдавала шэраг макулатуры пра Курапаты,ў тым ліку пераклалі яе

іпа-польску (быў такі Гарэлік) паколькіадкрывальнік Курапатаў (аўтар гэтыхрадкоў) жыве цяпер у Варшаве. Сымптаматычна,што як і падпалкоўнік Кузьняцоў, ніхтозь іх не спаслаўся ніколі на навуковуюархеалагічную справаздачу аб дасьледваньніКурапатаў. Спасылаюцца на "яміну",выкапаную "чорнымі капальнікамі"(якіх, дарэчы, трэба было арыштавацьі судзіць). Прытым, пішучы сваекручаныя вэрсіі пра Курапаты, гэбоўскіямайстры тэхналагічнай лухты ўмудраюццанават не пазначыць імя адкрывальнікаі дасьледчыка Курапатаў. Вышэйшы пілатаж.Кісялёўшчына ў натуры. Рускае TV.

Прафанатарычаста прыкрываюцца прыналежнасьцю дамаскоўскага Мэмарыялу (які, дарэчы,даўно фінансуецца Крамлём). Маўляў яныбеларуская філія маскоўскага Мэмарыялу.Але я паглядзеў арганізыцыйныя справымаскоўскага Мэмарыялу. Ніякай "беларускай"філіі" там не зарэгістравана.

Тоешто ў курапацкіх магілах пэрыяду1939-1941 гг. побач зь беларускімі сялянамірабочымі і інтэлігеннцыяй пахаванытаксама палякі не выклікае сумненньняў,зыходзячы з аналізу усёй сукупнасьціфактаў, адносна габрэяў ёсьць канкрэтныязьвесткі. Напэўна павінны быць і выхадцыз Прыбалтыкі (прынамсі з Латвіі), аленавуковых доказаў гэтага дапушчэньнясабрана недастаткова. Патрэбныя дукумантыі безумоўныя сьведчаньні. Навуковымэтад, як вядома, пачынаецца з сумненьня.Але для прафанатараў яно нічога незначыць. Сутнасьць жа гэбоўскайпапулістыкі пра Курапаты, тварэньнеантыбеларускіх міфаў і фальшывыхлегенд вакол гэтага сакральнагамесца мы ведаем. Чулі ўжо ня раз. Ім важнанасьлядзіць, абнізіць ўзровень падыходу,наблытаць, накруціць, каб ў людзей былакаша ў галаве, І яна ўжо ёсьць. Сустракалітут ужо палякаў, якія начыталіся фейкавыхрэсурсаў і пісаньняў Кузьняцова іпрыехалі сюды аддаць гонар "ахвярамКатыні".

Вядома,Беларусь пад дваццацігадовым прэсамакупацыйнага рэжыма цяпер аслабела. Калі б такія ліпавыя "мэмарыяльшчыкі"зьявіліся б, напрыклад, у Быкаўні падКіевам і пачалі б вяшчаць свае выдумкіпра "польскіх афіцэраў" і ставіцьзнакі па недаказаных фактах (зыходзячытолькі зь меркаваньняў), то вядама, штобыло б. Зь іх толькі б пер'е паляцела ібольш іх там ня бачылі б. Але ня доўгаўжо такое працягнецца. Канец будзе іпраклятай Расеі і праклятаму гэбаўю. Ітут ужо "талерантнасьці" не чакайце.

17чэрвеня 2015 г. Зянон Пазьняк