АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (28.07–1.08.2015)

Бумэрангкаланіялізма

28 ліпеня 2015 г. італьянскаягазэта “Repubblica”напісала пра налёт 2 тысячаў афрыканскіхімігрантаў на тунэль пад пратокайЛя-Манш. Французкая паліцыя паведаміла,што зазвычай штоноч там зьбіраюцца ад500 да 800 імігрантаў, а тут дзьве тысячы.Паўстаў хаос. Людзі кідаліся на транспарт,што праязджаў у танэль. Ёсьць параненыя.

Наш камэнтар: Паспрабавалі б тысячыэўрапейцаў зрабіць налёт на нейкі аб’екту Афрыцы. Мясцовая афрыканская публікане чакала б рэакцыі ўладаў і паліцыі дызрабіла б так, што эўрапейцаў духу тамне было б. Але ж гэта афрыканцы, сапраўдныяінцыдэнты адбываюцца ў лібэральна-сацыялістычнайЭўропе.

Алесь Хадасевіч

Цяжкая пара длясяброў Расеі

31 ліпеня 2015 г. нямецкая газэта“FrankfurterAllgemeineZeitung”напісала пра заходніх гасьцей Пуціна.Прыгадала нават ленінскае вызначэньнетакіх гасьцей – “карысныя ідыёты”.Гэта і фрацузкія парлямантарыі, штонаведалі акупаваны Крым, і футбольнычыноўнік Зэп Блатэр і іншыя. Крэмлькарыстаецца імі ў рэкламных мэтах.

Наш камэнтар: Пакуль у Масквы ёсьцьадпаведныя сумы грошай для аплатыгастралёраў, “карысныя ідыёты” там неперавядуцца. Але трэба прызнаць, штоапошнім часам іх значна паменела і зьіх у сьвеце пачалі ня крыючыся сьмяяццаі кпіць.

Юрка Марозаў

Загадана «некушаць»

31 ліпеня 2015 г. іспанская газэта“El Pais”паведаміла пра ўвядзеньне новых санкцыйЗША і краінамі Эўропы супраць Расеі.Крэмль заявіў, што “будзе прапарцыйныадказ на гэтыя захады”. Увагу расейскаганасельніцтва прыцягнула заява ўладаўаб тым, што на мяжы будуць зьнішчаццахарчовыя прадукты, якія падпадаюць падзабарону ўвозу ў Расею ў адказ на санкцыі.Намначальнік “Россельхознадзору” А.Аляксеенка не дапусьціў магчымасьціперадачы канфіскаваных прадуктаўхарчаваньня ў дзіцячыя дамы або якгуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсходУкраіны. Расейцы мяркуюць, што гэтапагражае паўтарэньнем цяжкіх ваенныхі пасьляваенных часоў. Газэта “Ведомості”мяркуе, што рашэньне аб зьнішчэньніхарчоў прывядзе да карупцыі на мытнях.

Наш камэнтар: Што ж, Крэмль гатовы дарашучай барацьбы з Захадам. Гатовы наватна голад мільёнаў сваіх грамадзян. Усамым Крамлі, як заўсёды, будуць працавацьсталоўкі і раздача дэфіцытных харчоўсем’ям начальства. Так сапраўды можнаваяваць з усім сьветам.

Юрка Марозаў

Рэжым як тавардля турыстаў

31 ліпеня 2015 г. французкаягазэта “LeFigaro”распачала сэрыю рэпартажоў свайгорэпарцёра Эдуара Жоржа з ПаўночнайКарэі. Ён плануе зрабіць з найбольшзакрытай у сьвеце краіны новую турыстычнуюзону. Зразумела, што турысты там будуцьперасоўвацца пад добрым эскортам.

Наш камэнтар: Наша Беларусь апошніягадоў 15 у гэтым сэнсе вельмі нагадваеП. Карэю. Толькі тут нікому і эскорт непатрэбны. На вуліцах і ў музэях Менска(ня кажучы ўжо пра іншыя мясьціны) непачуеш цэлымі тыднямі якой-кольвечызамежнай мовы. Ніхто ў Беларусь непрыязджае, ніхто тут не падарожнічае.Акупанцкая блакада нашай краіны даесвой гнюсны плён.

Юрка Марозаў

Заклапочаныя ібездапаможныя

2 жніўня 2015 г. партугальскаягазэта “Diariode Noticias”напісала пра апытаньне, праведзенае ўрозных эўрапейскіх краінах Эўракамісіяй.У лістападзе 2014 г. такое апытаньнепаказала, што эўрапейцаў найбольштурбуюць праблемы эканомікі і беспрацоўе.Сёлета галоўны неспакой выклікаеіміграцыя ў Эўропу.

Наш камэнтар: Замест таго, каб салідарна,усёй хрысьціянскай Эўропай (як гэтабывала ў гісторыі) абараніць сябе і сваюцывілізацыю ад чужынцаў, эўрапейцы“ходзяць і турбуюцца”. Хаця, безумоўна,галоўная адказнасьць за пасыўнасьць іслабасьць ляжыць на нацыянальных элітах.Тых, хто б’е трывогу і спрабуе мабілізавацьнароды, лібэральнае начальства зноўкляйміць як “фашыстаў, экстрэмістаў ітэрарыстаў”. Пакуль што эўрапейцыслухаюць гэтую песеньку.

Алесь Хадасевіч

Войны эмігрантаў

1 жніўня 2015 г. славацкая газэта“Pravda”напісала з Дрэздэна. Там у лягерыімігрантаў адбылася вялікая бойка паміжаўганцамі і сірыйцамі. Біліся мужчыны,жанчыны і дзеці ўсім, што было пад рукамі:фрагмэнтамі загароджы, ложкамі і г.д.Восем чалавек шпіталізавана. Умяшаласянямецкая спэцпаліцыя, якая ўжылавэрталёт. 50 чалавек былі арыштаваны.

Наш камэнтар: Аўганска-сірыйская бітваў Дрэздэне… Гэта патрэбна немцам,Эўропе, усяму сьвету?

Алесь Хадасевіч