МАСКВА ШТУРХАЕ НАШУ КРАІНУ Ў БОК ВАЙНЫ

Верасьнёўскі Сойм 2015 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

13 верасьня ў Менску адбыўсячарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”.Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Партыі і Фронту, а таксамаягоны даклад – “Гэта слова сакральнае.Аб некаторых аспэктах беларускагаАдраджэньня і паразе рускай палітыкі”.З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыніФронту і Партыі. Ён адзначыў, што з усяекраіны паступае інфармацыя пра далейшаепаглыбленьне сацыяльна-эканамічнагакрызісу. Так, у Гомелі спынены “натыдзень” (паводле фармулёўкі адміністрацыі)мясцовы Дрэва-апрацоўчы камбінат, адноз буйнейшых прадпрыемстваў гэтай галіныў краіне. Работнікі накіраваныя дахатыбез якіх-кольвечы выплат. Паўсюль нестае настаўнікаў і мэдработнікаў.Прадпрыемствы ня маюць абаротныхсродкаў. Людзі ўсё часьцей задаюццапытаньнем: колькі яшчэ будзе трымаццагэтае становішча. Многія робяцьпэсімістычныя прагнозы. Рэжымнаяпрапаганды ўжо ня дзейнічае на цьвярозыхлюдзей. Патрыёты павінны тлумачыцьбеларусам, што мы – на сваёй зямлі, усваёй дзяржаве – і менавіта народ, а нечужынская ўлада, павінен наладжвацьдастойнае чалавечае жыцьцё, эканоміку,культуру ў сваёй краіне.

Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі, што ў гарадах,мястэчках і ў вёсках людзі нават нязгадваюць “пра выбары”. Усе разумеюць,што гэта ёсьць жульніцкі спэктакльрэжыма, у якім усё заранёў вырашана.Галоўнай праблемай становіцца элемэнтарнаевыжываньне беларусаў і іхніх сем’яў.Пакуль што людзі трымаюцца за сваепрацоўныя месцы, нават калі атрымоўваюцьмізэрныя заробкі. “Падзарабіць” уРасею ўжо выбіраецца мала хто. У Расеілютуе крызіс, і нават проста быць тамдля беларуса небясьпечна.

Людзі, якія цікавяцца палітыкайі сочаць за падзеямі, падазрона ацанілівяртаньне на палітычную арэну такіхфігур, як Статкевіч і Міхалевіч. Памятаючыдзейнасьць гэтых асобаў, шмат хто называеіх “правакатарамі”, разумеючы, штоМасква можа выкарыстаць гэтых “лідэраў”у выпадку стыхійных народных пратэстаў.Яны зноў могуць завесьці беларусаў урэжымную пастку і пад удар. Але гэтымразам не атрымаецца. У грамадзтвезаўважылі штучную мітусьню псэўдаапазыцыі:узаемныя абвінавачваньні, хлусьнюпсэўда-БНФ, пазёрства і сумніўную ролюТ. Караткевіч.

Апошнімі днямі беларусы сазьдзіўленьнем назіраюць за тым, як СМІвысоўваюць наперад у якасьці “дэмакратычнагапалітыка” А. Лябедзьку, аднаго з тых,хто прывёў да ўлады цяперашні рэжым ібыў асабістым прадстаўніком А. Лукашэнкіў Вярхоўным Савеце. Аўтарытэту ў гэтайпублікі няма і ўжо ня будзе.

Сябры Сойму зазначылі, штоМасква брутальна штурхае нашу краінуў бок вайны з цывілізаваным сьветам,імкнецца навязаць беларусам свае ваенныябазы на беларускай тэрыторыі. ЦяперМасква, дамовіўшыся з Лукашэнкам, хочастварыць саю ваенную авіябазу падБаранавічамі. Нельга дазволіць, кабзьяўляліся ў Беларусі чужыя ваенныябазы. Нельга дапусьціць, каб наш народ,наша армія сталіся закладнікамі шалёнайімпэрскай палітыкі. Толькі цывілізаванаяліквідацыя прамаскоўскага рэжымузабясьпечыць мір і стабільнасьць уБеларусі. Сойм прыняў заяву “Прэч чужыяваенныя базы зь Беларусі!”

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньніпартыйнай працы.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

13 верасьня2015 г.