ГЭТА СЛОВА САКРАЛЬНАЕ.

АБНЕКАТОРЫХ АСПЭКТАХ БЕЛАРУСКАГА

АДРАДЖЭНЬНЯІ ПАРАЗЫРУСКАЙПАЛІТЫКІ

Даўнозаўважана, што нашы адвечныя ворагі наўсходзе вельмі нэрвова ўспрымаюцьусялякае ўспамінаньне пра нашу гістарычнуюдзяржаўную спадчыну – Вялікае КнястваЛітоўскае. Некаторыя маскоўцы ведаюць,што рэальна яны нічога ня могуцьсупрацьпаставіць усяму таму, што зьвязаназ ВКЛ і Беларусяй.

ГісторыяРасеі пабудавана на міфалогіі, сьведамапрыдуманай яшчэ рускім гісторыкамтатарынам Карамзіным пазаказу цара.Істотны аспэкт гэтай міфалогіі –адсяканьне Масквы ад гісторыі мангольскайАрды. Створаны міф, які гістарычна мусіўбы набліжаць Маскоўшчыну да Эўропы іпадмацоўваць экспансію на Вільню, Кіеў,Полацак ды Смаленск. Міфалогія служыларасейцам дзеля апраўданьня агрэсіі.Але цяпер (калі адрадзіліся незалежныяБеларусь і Украіна) пачаўся крызісрускай гістарычнай міфалогіі. Упэрспэктыве яе чакае поўны крах. Рэальнаягісторыя Масквы-Арды будзе напісанабеларусамі і ўкраінцамі, будучыміўплывовымікраінамі Эўропы, новым цэнтрамусходне-эўрапейскай геапалітычнайсілы. Імпэрыі на ўсходзе ня будзе.

Упачатку 90-х гадоў, працуючы ўКанстытуцыйнайкамісіі Вярхоўнага Савета надновай беларускай Канстытуцыяйпарляманцкай рэспублікі, мы, дэпутатыНароднага Фронту, прапанаваліадлюстравацьў прэамбуле дзяржаўна-гістарычнуюпераемнасьць Беларусі ад ВялікагаКняства Літоўскага. Гэтае сцьверджаньнемусіла б быць у Канстытуцыі Беларусіяк падстава для гістарычных дасьледваньняў,асьветы і адукацыі пакаленьняў, а ўпэрспэктыве – дзеля дапаўненьня поўнаганазову краіны і сувязі з гісторыяй ВКЛ.Гэта ўсё было рэальна і магчыма, як ігеапалітычнае адраджэньне ЎсходняйЭўропы ад Балтыкі да Чорнагамора (БЧС – Балта-ЧарнаморскаяСупольнасьць).

ВорагіБеларусі першыя зразумелі, наколькігэта моцная і небясьпечная для іх ідэя.У пачатку 90-х камуністы і каланіяльнаянамэнклатура ў Вярхоўным Савеце дружназавалілінашу прэамбулу Канстытуцыі, а ЗаходняяЭўропа потым,як і ў XVIII стагоддзі, здрадзіла Беларусіі Украіне і падтрымала Расею. ЦяперЭўропа пажынае плады сваёй эгаістычнайпалітыкі і, дарэчы, нават у гэтыхабставінах, перад абліччам адкрытайагрэсіі Расеі супрацьУкраіны іпагрозы вялікайвайны, ня ў стане зрабіць адэкватныявысновы. Палітыкаэгаістычнага прагматызму не мяняецца

Дэзінфармацыйнаяруская гёбельсаўшчына, што ваюе супрацьУкраіны і Беларусі, ніколі не прапускаегеапалітычна-гістарычны аспэкт нашайкраіны. Прапаганда, аднак, тут у расейцаўнена вышыні,адбываецца на нізкім узроўні. Спрабуюцьвыкарыстаць некаторых беларускіхмаргіналаў,што па-юнацкумараць пра адраджэньне Вялікай Літвы.Тролінг заўсёды пазнаецца элемэнтарна:ён замешаны на нянавісьці да Беларусі.Маўляў, назву “Беларусь” накінуларуская царыца, трэба ад яе адмовіцца,бо Беларусь – гэта Літва, а беларусаўне існуе, гэта выдумка і фантом, беларусы– гэта ліцьвіны. Усё трэба мяняць,адкінуць, каб адчапіцца ад рускіх, адграматычнага кораня “рус” і г. д. Прабеларусаў выказваюцца непаважліва.Такія разважаньні, вядома, невялікаязнаходка для рускай прапагады, алеЛубянка не гнушаецца нічым. (Прынацыянальным перапісе насельніцтвадвох асобаў запісалася «ліцьвінамі».Яны,відаць, і троляць)

Некаліў 90-х, ужо ў незалежнай Беларусі, Масквапачала раскручваць такога Шэляговіча,які заяўляў, што палешукі – гэта асобнынарод “яцьвягі”, якія некалі непадалёкжылі, што Палесьсе гэта “Етвызь” (іслова прыдумалі), якое павінна мецьдзяржаўную аўтаномію. Пачалі наватшукаць яцьвяжскую мову, нават нейкімасковец-вучоны тады аб’явіўся (праўда,потым недзе зьнік), спэц па “яцьвягах”і палешуках. У Шэляговіча зьявілісямаскоўскіягрошы,часопіс заснаваў. Потым грошы скончыліся,і Етвызь зьнікла. Шэляговічперасяліўся ў Расею.Але галоўнаяпрычынаў тым, што Масква знайшла тады Лукашэнку,і патрэба ў яцьвягах адпала.

Гэты,па нацыянальнасьці быў «калгасьнікам»і сказаўМаскве так, як ёй было трэба: “Мы русскиесо знаком качества”. Да слова сказаць,ён пабываў ужо і напалову ўкраінцам, ібеларусам, і крыху габрэем, і “братам”азэрбайджанцаў (і невядома яшчэ, што ёнказаў кітайцам). А тут на падходзе“крывічы”, “радзімічы”, “драўляне”,“дрыгвічы”, “паляне”, “дулебы” іўсялякая «дзяволтва».

Разумнамучалавеку над гэтакай іроніяй можнапасьмяяцца, але ня надта. Руская лубянскаягёбельсаўшчына здольная на ўсё, нятолькі на “ліцьвінаў” ды “яцьвягаў”,але і на “гудасаў”, і на “пэркунасаў”,і на “Магілёўскую рэспубліку”. (Тутдадам, гэта не анэкдот, што некалькігадоў таму Шэляговіч аб'явіўся ўКалінінградзе і там таксама знайшоў«Етвызь». Цяпер ён называе зьніклыхяцьвягаў непасрэднымі прадстаўнікамі«русского мира»і заснавальнікамі старажытнай Русі. Разгортваецца «дзейнасьць». СкораКрэмль пакажа гэтым немцам дзе быў«русскій мир»ў Прусіі. Мала не здасца. Такія кадрыпрацуюць. Маргінальнае, цёмнае царствагэбоўскага прафанства і абсурду.)

Адзінз прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскайпрапаганды і дэзінфармацыйнай вайны –унесьці “замутненьне” ў сьвядомасьцьсамаідэнтыфікацыі на ніжэйшых, меншадукаванах пластах грамадзтва ў Беларусіі ва Украіне і стварыць тут часовыясацыяльныя апоры для акупацыі і гібрыднайвайны. Любая нагода, любая ідэя, наватсамая абсурдная (а па правілахгёбельсаўшчыны, тым лепш, калі абсурдная)становіцца прыдатнай для рускайдэзінфармацыі, калі яна накіравана нападважваньне і раскол беларускай іўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці.

Нядаўнапра маргінальнае “ліцьвінства” задаліпытаньне доктару гістарычных навукКраўцэвічу. Адказ быў дакладны ілаканічны: “Гэта выдумка нашых ворагаў,якую падтрымліваюць дурні”.

Ваўсіх народаў дурні былі зьявай адмоўнайі нават шкоднай (акрамя як у маскоўцаў,дзе героі дурань Іван і гультай Ямеля). Адмоўнасьць нашых «разумных дурняў»у тым, што яны як сапраўдныя маргіналыбез разважаньняў хацелі б скасавацьназвы «Беларусь» і «беларусы» і назвацца«Літва» і «ліцьвіны», і клянуць беларусаўі ўсё беларускае, бо (на іхнюю думку)несапраўднае. Як кажуць, самы часпадключыцца сюды рускаму Івану зьЯмелем, але, відаць, надта ж яно мізэрнае.У гэтых авантурных сцьвярджэньнях– думка не пра кансалідацыю, не праразьвіцьцё Беларусі, а пра развал. ДляМасквы такія думкі прыдатныя ў любымвыглядзе.

Беларускаенацыянальнае Адраджэньне сінтэзавалаі абагуліла ў сабе усю нашу дзяржаўнуюгісторыю, пачынаючы ад Полацка, абапіраласяна існаваньне Вялікага Княства Літоўскага,зь якога выводзіла гістарычнаеабгрунтаваньне беларускай Незалежнасьці.Тэрмін «Беларусь» («беларускі») яктэрмін нацыянальна-этнічныі новы стаўунівэрсальнымдля будучай дзяржавы,якая базавалася на адзінстве мовы,культуры і гісторыі. Тэрмін «Літва»(«ліцьвінскі») ў якасьці этнічнага,відаць, існаваў, але не распаўсюдзіўсяў нацыянальным сэнсе і,адпаведна, ня выліўся ў нацыянальнуюідэю.Дарэчы, ён мог бы спарадзіць ня меншнепаразуменьняў з ідэнтэфікацыяй, чымтэрмін «Беларусь» («беларускі») асабліваў трактоўцы раньняй гістарычнай культуры(значыцца, пісанай культуры). Цяпер,аднак, гэтае пытаньне ўжо цалкамабстрактнае.

Гістарычнымфактам ёсьць тое, што існуе беларускаянацыя і незалежная дзяржава «Беларусь»(Рэспубліка Беларусь), якая ўзьнікла ўвыніку зьяўленьня Беларускай нацыянальнайідэі.Змагары і адраджэнцы мінулага непамыліліся. Існаваньне і разьвіцьцёБеларусі павінна было базавацца напрынцыпах культурна-гістарычнагаадзінства і кансалідацыі гісторыі.Пасьля глыбокага ўсьведамленьня людзьмігзтых прынцыпаў стане магчымымадлюстраваньне гістарызму краіны ўназве дзяржавы (гэта, на мой погляд,важнае палажэньне).

Па вялікаму кошту, у вольнай Беларусі,пры разумнай палітыцы будзе ўсё магчыма:і сэнсоўнае пашырэньне назвы краіны(адлюстраваньне гістарызму), і гістарычнаяпераемнасьць культуры, і нават вяртаньнеВялікага Князя і Караля ў дзяржаўна-палітычнуюструктуру краіны, калі б ў гэтым,напрыклад, была патрэба дзеля нашыхнацыянальных інтарэсаў (прыклады такіяў цяперашняй Эўропе ёсьць).

Нашакраіна зь вялікім мінулым. Гістарычнанаша дзяржава ёсьць Вялікае КнястваЛітоўскае -- Беларусь. І такое ў пэрспэктывемусіла б быць адлюстравана ў назведзяржавы. Пра гэта мне прыходзіласячаста пісаць яшчэ дзесяць гадоў таму.Алекаб скампрамэтаваць любую добрую думку,любую няпростую справу, дастатковавыпусьціць наперад пару маргіналаўі загадаць Богу маліцца. Яны і лобразаб’юць.

Длятых, хто любіць агульнапаразважацьпра этнагенэз і авантуры, заўважу, штоРасея гэта ж не Аўстрыйская імпэрыяГабсбургаў, якая ня тое што не прыгняталазахопленыя народы, але падтрымлівалаіхную культуру, рэлігію, храмы і народнаеіснаваньне. Тымчасам Расея– гэта была турма народаў, што выраслаз мангольскай Арды, скопішча зла,жорсткая, бесчалавечная азіятчына, дзене паважалі ні чалавека, ні народ, дзезьневажалі, глумілі і нішчылі ўсіх іўсё, нават самых сябе.

Длянашага гістарычнага народа вельмі важнаі ганарова, што ва ўмовах асаблівайрасейскай акупацыі, татальнай забароныўсяго, непрызнаньня і вынішчэньнянародных вярхоў, ён стварыў нацыю,аб’яднаўся пад новым імем, якое імпэрыяне магла не прызнаць. Наша народная дзеяў тых умовах – гэта ня проста моцна.Гэта магутна. Беларусь – гэта добрагучыць. Уся наша нацыянальная гнасеалогія,увесь Полацкі пэрыяд (лагічна іэтымалагічна зразумелыя цяпер кожнаму)ёсьць нашыя. Скарына – наш. І ўсё, штонапісана ў старажытнасьці па-старабалгарскуі старабеларуску “рускімі літарамі”,– наша. І Каложа – наша, і летапісынашыя, бо яны нашыя, і Полацкая крывіцкаяРусь – наша, а не іншая, і Мэтрыка ВялікагаКняства Літоўскага ў мове беларускай– вялікая наша, і Вялікае наша КнястваЛітоўскае ёсьць наша, бо “наша” (гэтакжа і пісалася), бо там мова, пісьмо,культура, князі, зямля, народ і палітыка– наша. Мы – Вільня – былі кансалідуючымцэнтрамусходняга славянства, якіўсю гісторыю хацела зьнішчыць Масква.Усётоештобыло гістарычназлучыла сабой Беларусь.

Падкрэсьлюяшчэ раз – істотна, што гэта быў новынацыянальна-этнічныбезальтэрнатыўнытэрмін. Менавіта таму ў ім была закладзенаагульная кансалідацыйная база для новайнацыянальнай гісторыі народа. Пэўнаяабстрактнасьць гэтага тэрміну спрыялалаяльнаму успрыняцьцю новай назвы. Заёй нікога нельга было ўбачыць акрамясябе (пры адпаведных высілках, вядома).У 1840 годзе маскаўцы зразумелі, які можабыць паварот, спахапіліся і забараніліназву Беларусь. Але ўжо было позна, ідэя(нацыянальная ідэя)выбілася на паверхню і стала жыць.

Моцнапамылілася царыца Кацярына. У атручанымчэраве сьмяртэльнай імпэрыі, дзе ўсёмусіла згінуць і памерці, наш народстварыў новую беларускую нацыю, якаяўвабрала ў сябе (ізноўпаўтараю)ўсё, што было. Беларуская нацыя стварылановую вялікую беларускую літаратуру ўбеларускай мове і нацыянальны тэатр,нарадзіла сотні пісьменьнікаў і паэтаў.Іх забівалі, нішчылі літаратуру,расстрэльвалі ў Курапатах (тады з 700пісьменьнікаў расстралялі 500). Мільёныбеларусаў забілі, выселілі, згнаілі ўГУЛАГу, палілі беларускія кнігі, узрываліхрамы, абкрадалі культуру, абзывалібеларусаў хамамі, быдлам, “врагами”ды мужыкамі, абувалі ў лапці нашу веліч,забаранялі мову, плявалі ў душу... Інічога не дапамагло варварам падскіпетрам імпэрыі.Беларусь жыве і будзе жыць. Вось штотакое Беларусь!Яна гістарычна адбылася.Гэтае слова сакральнае для кожнагабеларуса, як і Літва, як Вялікае КнястваЛітоўскае. Трэбаберагчы тое, што здабылі, тое, што ёсьцьі шанаваць тое, што было.

Цімагло быць інакш? Магло. Але насуперакМаскве сталася так як ёсьць. І гэта наша.І за гэта ахвяравана пакаленьні нявіннайкрыві.

Моцнапамылілілісяворагі беларускага народа, перахітрылісамы сябе.Мы памятаемі Грунвальд, і Воршу. Мы маем цяпернезалежную беларускую дзяржаву --насьледніцуВялікага Княства Літоўскага.Засталасятолькі справаза народнай уладай вольнага народа, яківырастае. І тады менавіта гэты народзагоніць апошні цьвік у труну праклятайусходняй імпэрыі. Так будзе, бо такмусіць быць. Уся нашая гісторыя існаваньняскладвалася без альтэрнатывы і,фактычна, бяз выбару:альбо мы, альбо яны, альбоздрада – альбо барацьба.Цяпер надыходзіць наш час. Ён ужо паддзьвярыма.

Але,як заўсёды, шмат што, і галоўнае, і амальусё -- залежыць ад нас самых.

31сакавіка; 13 верасьня2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК