ІДЗІЛ ПРАНІКАЕ Ў ЭЎРОПУ ПА СІРЫЙСКІХ ПАШПАРТАХ

Рэпарцёрdailymail.co.ukздолеў купіць сабе сірыйскі пашпарт,пасьведчаньне асобы і нават правыкіроўцы ў турэцкім горадзе на мяжы.Бланкі арыгінальных дакумантаў былівыкрадзены ў Сірыі, і фальсіфікатардадаў да іх фатаграфію рэпарцёра, надаючыяму дадзеныя сірыйца з Алепа, які загінуўлетась. Дакуманты каштавалі каля 2000амэрыканскіх даляраў і даюць магчымасьцьуладальніку атрымаць прытулак у Эўропе.

Фальсіфікатарраспавёў, што ён таксама кантактаваў збаевікамі ІДзІЛ, якія хочуць пранікнуцьз мінімальнай рызыкай раскрыцьця натэрыторыю Эўропы. “З дапамогай новыхпасьведчаньняў асобы можна накіроўваццаў любую эўрапейскую краіну, і ніхто недаведаецца пра крывавую мінуўшчынуасобы. Сярод людзей, якія шукаюць месцажыхарства ў Эўропе ёсьць шмат баевікоўІДзІЛ. Яны на пэўны час зашываюцца ічакаюць зручнага моманту, каб пачацьдзейнічаць”, -- сказаў гандляр фальшывымідакумантамі.

Гэтыяўражвальныя адкрыцьці зьявіліся пасьлятаго, як Ліван зрабіў папярэджаньне,што прынамсі двое са ста сірыйскіхмігрантаў – гэта баевікі ІДзІЛ,“запэцканыя крывёй”, якія знайшліідэальную лазейку, каб пранікнуць уЭўропу.

Усваю чаргу, адзін галяндскі журналіст,ваенны карэспандэнт у Сірыі выданьняNieuweRevu,здолеў атрымаць фальшывыя пашпарт іпасьведчаньне асобы з фатаграфіяйпрэм’ера Марка Рутэ на абодвух дакумантах.Ён правёў журналісцкае рассьледванньне,каб пабачыць, зь якой лёгкасьцю можнаатрымаць падробленыя дакуманты, паведаміўпартал навінаў DutchNews.nl.Гаральд Дорнбос заплаціў 750 эўра запашпарт. Уся апэрацыя заняла каля 40гадзін.

Фальсіфікатарызапэўнілі яго, што ён без праблем можапатрапіць на Кіпр з гэтым пашпартам наімя Малека Рамадана і з фотаграфіяйгаляндскага прэм’ера Марка Рутэ надакуманце.

“Калія здолеў купіць падроблены сірыйскіпашпарт добрай якасьці, то й любы баевікабо джыхадзіст, што ваюе ў Сірыі, можазрабіць тое ж самае”, -- сказаў ён. “Такімчынам, для іх адносна лёгка пранікнуцьу Эўразьвяз і зьдзяйсьняць там тэракты”,-- зазначыў галяндскі журналіст.

ДодаРамнічану

Пераклаўз румынскай В. Буйвал.

Крыніца:румынская газэта “EvenimentulZilei”,17.09.2015

http://www.evz.ro/isis-intra-in-europa-cu-pasapoarte-siriene.html