ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: БАЛЬШАВІКІ СТВАРЫЛІ КУЛЬТ НОВАГА ГОДА

(РадыёРацыя). Госцемсвяточнай перадачы “Мы бачым” стаў грамадска-палітычны дзеяч ЗянонПазьняк.

РР:Ці ёсць такія даты, такія поры года, калівам сняцца родныя Суботнікі?

Ну калі канкрэтна падумаць наконт сноў,то не магу асабліва пахваліцца, што янымне часта сняцца. Проста яны жывуць усвядомасці ўвесь час, бо чым далей жывеш,тым больш звяртаешся да сваіх вытокаў,і гэта адбываецца відаць с кожнымчалавекам. Дык вось тэма Калядаў, якіявы ўспомнілі, мне вельмі блізкая, богэта маё самае любімае свята з дзяцінствабыло, і самыя добрыя, прыгожыя ўспамінызасталіся з гэтага свята. Бадай ні з чымне магу гэта параўнаць, як вось гэтаесвята, калі ўспамінаецца глыбокі снег,цішыня, госці, якія прыязджаюць на конях,агульны стол, спяванне калядак. Я наватгэта ў сваіх вершах пісаў – гэта асабліваесвята, яно звязана з успамінамі іабавязкова снегам. Я жыву зараз у такоймясціне ў Нью-Ёрку, у Варшаве, калі наКаляды снегу не бачыш – гэта ўжо як быі не Каляды. Такая прывычка, што снегабавязкова павінен быць. Вось беларускіяКаляды для мяне асацыююцца з белымснегам, са святочным сталом, з гасцямі,з калядкамі, з прыўзнятым настроем, знейкім асаблівым пачуццём, якое разлітаў атмасферы, пачуццё прысутнасці Бога,адчуванне ўсяленскай такой вечнасці,вось Каляды давалі такое адчуванне. Яногэта адчуванне і жыве ў свядомасці пасённяшні дзень.

РР:Я таксама асацыюю Каляды перш найпершса снегам – гэта дакладна. А скажыце,тыя калядныя звычаі, напрыклад, дванаццацьстраў, свабоднае месца для госця, таксамапамятаеце?

ЗянонПазьняк:У нас Каляды – гэта перш за ўсё духоўнаесвята. Не так мела значэнне страваўколькі там ёсць, пра гэта амаль негаварылі, гаварылі толькі што павіннабыць куцця, павінны быць мак, церлі гэтымак, павінен быць кісель, павінна быцьрыба, ну ўсе тыя стравы, а там асабліване пералічвалі колькі іх павінна быць.Абавязковая посная страва павінна быць,павінны быць стол, павінны быць размовыпра добрае, пра Бога, пра Хрыста, спяваннекалядкаў. І вельмі важна калі хто-небудзьпрыйдзе ў гэты час, звычайна ж ніхто непрыходзіў, кожны сядзеў за сваім сталом.Аднойчы я памятаю – гэта было, ну яшчэСталін жыў, тады былі дзяжурствы ўсельсаветах. Людзі з вёсак начавалі там– дзяжурылі, там быў тэлефон, гэта былатакая ўстаноўка. Мы сядзелі за каляднымсталом, елі куццю, была зіма, быў снег,было холадна, быў вецер марозны, і стукаенехта ў дзверы, а маці мая працавала ўсельсавеце, і гэта стукаў дзяжурны знейкай далёкай вёскі. Як раз была куцця,паўтараю, і ўвайшоў гэты чалавек, холадна,а ў яго на нагах галёшы – абмоткі ігалёшы, бедны-бедны чалавек. Мы былівельмі радыя, што гэты нечаканы чалавек,ён зайшоў да нас на куццю. Ён прынёс нампаведамленне, што з раёна пазванілі,нешта там трэба ноччу зрабіць. Гэтабальшавікі рабілі спецыяльна, спецыяльнакаб, як кажуць, нагадзіць людзям, боведалі, што куцця. Мы запрасілі гэтагачалавека за стол, ён аднекваўся, але ёнсеў з намі, паеў, што трэба, нават тампаспяваў разам. І потым сказаў нам, маёймаме: “Панечка, дзякуй, што вы мянезапрасілі, а я вам мушу сказаць, я ніколіў жыцці кісяля не еў”. І гэта так пранялоаж да слёз, бо гэта ж пасля вайны – гэтапачатак 50-х гадоў, яшчэ жыў Сталін, людзіжылі вельмі бедна, а ўжо былі калгасы,усё ад людзей адабралі, людзі нічога немелі. І гэта вёска была за восем кіламетраў,адкуль быў гэты чалавек, яна была самайбеднай. І вось гэты чалавек, які прыйшоўда нас, ён мне запомніўся, а для нас гэтабыла радасць, бо гэта вельмі добра, каліна Каляды прыйдзе нейкі незнаёмы чалавек.Такая была ў нас думка сярод людзей, штогэта добра, калі нехта прыйшоў. І восьгэты чалавек як раз прыйшоў на Каляды,і мы былі вельмі радыя яго запрасіць,ён быў разам з намі.

РР:А ялінку ставілі?

:Абавязкова, абавязкова ставілі ялінку,яна стаяла да Трох Каралёў, а ужо як ТрыКаралі, тады ўжо яе здымалі. Ну, гэта маябыла задача. Я быў вельмі малы яшчэ, ужоў школу пайшоў, але я ўжо ішоў у лес, браўсякерку, шукаў гэтую ялінку, цягнуў,потым яе ўбіраў. А потым прыязджалінашыя госці, яшчэ на конях, яшчэ дасярэдзіны 50-х гадоў усё было на конях.У мястэчка, калі ехалі з вёсак у касцёл,то сотні вазоў, сотні па ўсіх дарогах.Дарогі былі толькі пад конскія калёсы,машын яшчэ практычна не было – гэтапачатак 50-х, сярэдзіна 50-х. Таму ялінкагэта такі занятак, які ўвайшоў у жыццё,бо дзіцячыя ўспаміны яны вельмі жывыя,яны жывуць усё жыццё ў чалавека таму,што памяць захоўвае тое, што былодаўно.

РР:Потым была школа, універсітэт, вы пайшліў шырокі свет. У шырокім свеце гэтыясвяточныя дні, святочныя Каляды неякадрозніваліся? Вядома адрозніваўсяМенск – гэта штосьці зусім іншае. Потымадраджэнне пачтаку 90-х гадоў – гэтатаксама вы, як Беларускі Народны Фронт,арганізавалі такое супольнае адраджэннегэтых святаў, рэлігійных традыцый.

Я вам скажу наконт гэтых дзіцячыхКалядаў, было забаронена. І ўсе людзі ўмястэчку рабілі куццю, яны хадзілі ўкасцёл, дзяцей назіралі настаўнікі-бальшавікі,якія там былі, хто з дзяцей ідзе ў касцёл,і потым былі непрыемнасці для тых дзяцей.Бацькі стараліся канешне асабліва зуладай не задзірацца, і многія людзіпроста дзяцей не вялі ў гэты час у касцёл,а многія нават не звярталі ўвагі, аледзеці мелі непрыемнасці ў школе, простаў школе тых дзяцей пачыналі трэціравацьнастаўнікі – гэта быў такі цяжкі час.Куццю праводзілі практычна ўсе людзі,і як гэта было ў нас, і ва ўсіх людзейгэта так было. Збіралася нашая сям’я:бабуля, мама, мая другая бабуля, прыязджалігосці з другіх мясцін і шчыльна зачынялівокны коўдрамі, каб ніякі свет непрабіўся. Пры такіх шчыльна закрытыхвокнах спявалі калядкі і адбываласякуцця. Так рабілі ўсюды, баяліся, каб небачылі ўлады, хто што робіць. Магліпадысці пад вакно і потым там пачынаць– так было пры Сталіне. Ужо як Сталінздох, іначай не гаварылі, то тады ўжовокны не зачынялі, тады ўжо людзіспакайней сябе адчувалі, а вось прыСталіне было так – куцця адбываласяпры шчыльна зачыненых коўдрамі вокнах.Ну, а што датычыць часу, калі ўжо быўНародны Фронт, мы адраджалі гэтыя святы,то мушу сказаць, што закон аб рэлігіі,які быў прапанаваны намі і ў значнайступені ўдалося асноўныя палажэнніправесці, то ён прадугледжваў, і парламентвымушаны быў гэта прыняць тады. Быліафіцыйна прызнаныя Каляды, як дзяржаўнаесвята і па каталіцкім календары –каталіцкія каляды, і праваслаўныя. Іпершы і другі дзень былі выхаднымі днямі– гэта было свята, і гэта было прапісанаў законе, вось так было. Потым, калі даўлады ўжо прыйшлі антыбеларускія сілы– Лукашэнка, усе яны ўсё гэта скасавалі.Скасавалі закон аб рэлігіі, свой выдалідыскрымінацыйны і скасавалі гэтыясвяты. А было так, і гэта вяртанне традыцыйдля нас было вельмі важным. Пры тым ялічу, і людзі так лічылі, што гэта вельміразумна не выдумваць, не прымушацьлюдзей рабіць тое, чаго яны не рабілі,а пайсці ім насустрач. У нас ёсць двакалендары, ёсць дзве канфесіі, вось іробім два свята – і адным выхадныя,і другім выхадныя, так у традыцыі было.Каталікі паважалі праваслаўныя святы,і разам святкавалі, а праваслаўныякаталіцкія – так у нас, у цэнтральнайБеларусі, усюды. Праўда, у нас праваслаўныхне было, адкуль я родам, але мая бабуляпа маці была праваслаўная, яна і ўкасцёл хадзіла, не было ніякіх праблем.Гэта цяпер толькі прынеслі, стараюццарасейцы прынесці нянавісць у адносіны,а ў нас гэтага не было. Зыходзячы з гэтагаадзінства народа, з гэтай пашаны адзінда аднаго мы і прынялі такі закон, дзеўсё гэта шанавалася. І калі гэты рэжымбудзе ліквідаваны, то мы вернемся дагэтага, будзе вернуты гэты закон і гэтыясвяты.

РР:Каляды ў эміграцыі – гэта зусім іншае,але напэўна Радзіма ў думках застаецца?

Безумоўна, для нас у эміграцыі гэтавельмі сямейнае свята атрымліваецца.Калі мы знаходзіліся ў Польшчы, у Варшаве,то там святкавала ўсё грамадства, мыгэта адчувалі. А вось у Злучаных ШтатахАмерыкі, у тым асяроддзі, дзе мызнаходзімся, там беларусаў-каталікоўпрактычна няма – вельмі мала. Таму длянас гэта асабістае свята. Мы збіраемсяз жонкай, адзначаем. Пасля Новага годанадыходзяць праваслаўныя Каляды. Мытаксама гэта падтрымліваем, у царквуходзім беларускую. У нас, па традыцыі,такіх падзелаў канфесійных няма –гэтага ў традыцыях нашага народа няма,для нас гэта натуральна. Але ў эміграцыі,асабліва ў Злучаных Штатах, святкаваннетолькі сям’ёй стала вымушанай традыцыяй.

РР:Саветы зрабілі нешта такое, што Новыгод, навагодняя ёлка пачалі дамінавацьнад Калядамі. Можа, цяпер варта вярнуццада таго, што гэта менавіта калядныясвяты, калядная ялінка? Бо Новы год –гэта зусім іншае...

Безумоўна,на Захадзе, у прынцыпе, так і ёсць. Самаегалоўнае – Каляды, Нараджэнне Хрыстова.Іншая справа, што, як і ў Польшчы, так іна Захадзе, у Штатах, гэта ўсё звялосяда Санта-Клауса, да Святога Мікалая, да12 страў, да яды за сталом – да нейкіхчыста такіх фармальных элементаў. А прасутнасць, што Сын Чалавечы прыйшоў наЗямлю, што адбылася вялікая падзеякасмічнага маштабу, змянілася чалавецтва,змянілася ўвогуле ўяўленне правечнасць, афіцыйна пра гэта негаворыцца. Тое, што па амерыканскімтэлебачанні – гэта ўсё такое пустазвонстваідзе наконт гэтага. У значнай ступеніў свецкай Польшчы тое самае адбываецца.Звяртаецца на гэта ўвага, але на такіябольш фармальныя прыкметы, каб карпбыў на стале і г.д. Натуральна, што касцёлправодзіць сваю лінію, мае сваё радыё,сваё тэлебачанне, але ў агульнымуспрыняцці грамадства ўспрымаеюццачыста фармальныя элементы.

Бальшавікі,натуральна, яны прыдумалі Дзеда Марозазамест Святога Мікалая, яны стварылікульт Новага года. І мушу сказаць, штоз бальшавіцкіх часоў і па сённяшні дзеньНовы Год для мяне самае ненавіснаесвята. Для мяне перажыць гэтыя начныя „оргіі” – гэта найбольшае выпрабаванне.Бо гэта ператваралася ў свята нейкагапаскудства, у нейкія крыкі, у нейкіябойкі, у нейкую панажоўшчыну – за гэтымняма ніякага сэнсу. Вось гэтае негатыўнаеадчуванне ад савецкага Новага года непакідае мяне да сённяшняга дня. Каляды– гэта зусім іншае... Гэта адпачынак длядушы. Гэта сапраўды свята высокае,духоўнае, з прыемнымі ўспамінамі, якіяб цяжкія яны ні былі – хоць мы закрывалівокны коўдрамі, але гэта быў свой свет.Гэта было тое свята, якое застаецца ўдушы.

ГутарыўЮрка Ляшчынскі, Беларускае РадыёРацыя
Чытайбольш на:
http://www.racyja.com/hramadstva/zyanon-paznyak-balshaviki-stvaryli-ku/