ПУЦІН ВІНАВАТЫ

Знайшоўсабе забаву: чытаю перадвыбарчыя праграмыі выступы Пуціна. Пачынаючы з 2000 годаключавая ягоная ідэя – “зьняць эканомікуз нафтавай іголкі”.

Пуцінразважае, што залежная ад нафтавайкан’юнктуры эканоміка “не гарантуенам ні стабільнасьці, ні сувэрэнітэту,ні дастойнага існаваньня”. Для Расеігэта проста недазваляльна, мяркуепрэзыдэнт. Прапануе разьвіваць сучасныятэхналогіі і ўводзіць інавацыі.

Восьцікавы ён усё ж чалавек, Уладзімір Пуцін.

Слухаешяго – і ўражаньне, нібыта ён толькісёньня прышоў ва ўладу. Да яго нейкіяздраднікі і нягоднікі ўсё паламалі, аён тут зьяўляецца ўвесь у белым ітлумачыць, як усё наладзіць.

Загады кіраваньня Пуціна наша дзяржаваатрымала ад продажу нафты гіганцкіяпрыбыткі – каля 3,5 трыльёнаў даляраўЗША.

Тры.З паловай. Трыльёна. Даляраў.

Прэзыдэнтмеў усе магчымасьці для таго, каб гэтыягрошы карэнным чынам зьмянілі фундамэнтрасейскай эканомікі.

Хтозамінаў ствараць сучасную прамысловасьць,інвеставаць у высокія тэхналогіі,разьвіваць інавацыі? Хто вам, УладзімірУладзіміравіч, замінаў рабіць усё гэта,пра што вы так красамоўна разважалі ўсваіх перадвыбарчых артыкулах?

Рэальнывынік палітыкі Пуціна – залежнасьцьэканомікі ад нафты толькі ўзмацнілася.Замест таго, каб выцягнуць “нафтавуюіголку” – засадзіў яе яшчэ глыбей, пасамы корань.

Яківынік?

Мыведаем, што ад нафтавых прыбыткаўатрымалі пуцінскія сябры – усе гэтыяратэнбэргі, кадыравы, сечыны ляскаюццаад грошай. Яхты, палацы, футрасховішчы.“Іхнія дзеці шалеюць ад таго, што імняма што больш хацець”.

Ашто атрымала краіна?

Малыбізнэс здушылі падаткамі, антысанкцыяміі адміністрацыйнымі абцугамі. Пэнсііў два разы ніжэй за жабрацкую Грэцыю.Абрабоўваюць паборамі дальнабойшчыкаў.Настаўнікаў і лекараў звальняюць паўсяе краіне – грошай на іхняе ўтрыманьнене стае.

Затоеармія чыноўнікаў упэўнена расьце.Бюракратаў сёньня ў Расеі больш, чымбыло ва ўсім СССР. Выдаткі на ўтрыманьнечыноўнікаў за апошнія 15 гадоў павялічылісяна траціну. І адчуваюць яны сябе значнабольш сытымі, чым астатнія.

Краінапаціскае плячыма: ну няхай, маўляў, штозробіш. Затое без рэвалюцый і закалотаў.Краіна сочыць за нафтавымі коштамі, якза паведамленьнямі з фронту. Упала нафта– катастрофа. О, падрасла крыху! Жывем!

Ганьба.Удаем з сябе звышдзяржаву, а за 15 гадоўтак і ня здолелі навесьці парадак ваўласным доме.

ІльляЯшын, Масква.

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://www.aboutru.com/2016/01/22657/