СЛАВА РАБІНОВІЧ: ЯК БАНДА ВЫВОЗІЦЬ ГРОШЫ З РАСЕІ

Ёсьцьадна цікавая навіна і адно цікаваеназіраньне пра Расею і Ганконг.

Упрыватных і высокаканфідэнцыйныхразмовах з швайцарскімі прыватнымібанкірамі я ўжо некалькі месяцаўнастойліва чую адно і тое ж: многія іхніякліенты, у тым ліку з тых самы-ведаеце-каго,не пераводзяць больш грошы за мяжушляхам адпраўкі даляраў, якая (значыцьадпраўка), як вядома, патрабуе абавязкавуюправодку праз карэспандэнцкія рахункіў амэрыканскіх банках (для ўсіх даляравыхплацяжоў). Вось схема, якая дзейнічаеўжо шмат месяцаў: расейскія кліенты,уключна з самы-ведаеце-кім, аддаюцьраспараджэньне паслаць з свайго рахунку– скажам – дзесяць мільёнаў даляраў зЦурыха куды-небудзь яшчэ. Швайцарскібанк робіць канвэртацыю дзесяці мільёнаўдаляраў ЗША у адпаведную суму ганконгскіхдаляраў паводле цяперашняга курса,пасьля чаго ганконгскія даляры ўжоперасылаюцца па любым прызначэньні,абмінаючы ўсе карэспандэнцкія рахункіў амэрыканскіх банках. Атрымоўшчыкунеабходна толькі канвэртаваць гэтыяганконгскія даляры назад у даляры ЗШАі ўсё. Кошты выдаткаў па канвэртацыівельмі нізкая – адканвэртаваць гэтыядзьве валюты дастаткова танна.

Схемапростая і прыдатная, і я пра яе ведаўдастаткова даўно.

Алевось тое, што прымусіла мяне рэальнападскочыць у маім крэсьле – гэтападпісаньне Расеяй і Ганконгам пагадненьняаб пазьбяганьні падвойнагападаткаабкладаньня.

Хацяпа гэтай спасылцы (ніжэй) вы знойдзецедастаткова вольную трактоўку наступстваў,я вымушаны прызнаць, што пан Шыпілаў,гаспадар старонкі, можа мець рацыюадсоткаў на восемдзесят пяць у тым, штоён напісаў:

http://shipilov.com/…/539-evakuatsiya-novo-ogarevo-nachalas…

Разамз тым фактам, што ўвесь ценявы бізнэспа канвэртацыі і абнаяўліваньні ў Расеіцяпер падціскаюць пад сябе сілавікі зДСК, уся схема выглядае па-зьверску:падобна, што Пуцін і ягоная АЗГ ня толькіпагоняць свае грошы праз Ганконг, алеі сальюць істотную частку дзяржаўныхгрошай у тым жа накірунку, перш чымстрацяць уладу.

Ітады ў якой-небудзь дасягальнай будучыні,кшталту годзе гэтак у 2017, многія зноўбудуць зьдзіўляцца, куды зьніклі грошыз ПФР, ФНБ і ЗВР – зьдзіўляцца па-дзіцячамунаіўна і зусім шчыра, як зьдзіўлялісянекалі людзі на пачатку 90-х, ня ведаючы,куды падзелася “золата партыі”, інічога ня ведаючы пра тыя 50 млрд даляраў,якія Кручкоў, Прымакоў і Ко. перагналіз СССР, які развальваўся, у 1991 годзе здапамогай кампаніі «FIMACO» і цэлага шэрагуіншых афшорных кампаній і іхніх банкаўскіхрахункаў.

КаліПуцін і ягоная АЗГ здымуцца і палятуцьз Унукава на сваіх прыватных самалётаху невядомым накірунку, расейскіІван-дурань у чарговы раз застанецца зносам – са скрадзенай пэнсіяй, зразрабаванымі фондамі нейкага-там ічыгосьці-там нацыянальнага дабрабыту,скрадзенымі золатавалютнымі рэзэрваміі іншай выкрадзенай лухтой, якая ніколіІвану-дурню не належала і належыць немагла з прычыны таго, што Іван-дураньпадтрымліваў не прадпрыймальны капіталізмі дэмакратычную дзяржаву, а бандыцкінэафэадалізм і зьнішчаную дзяржаву. Іякі праз чвэрць стагоддзя пасьля развалуСССР так і не зразумеў, што ён –падаткаплацельшчык, а не раб або прыгонны.

Яне кажу аб тым, што можа здарыцца. Я кажуаб тым, што абавязкава здарыцца.

СлаваРабіновіч

Перакладз расейскай.