САША СОТНІК: ДЗІКАЕ ПОЛЕ

БядаРасеі – не ў сатанінскіх чэкістах. Яебяда – у несупраціве злу. Талстоўства,памножанае на бязмоцнасьць, і адмоўнаясэлекцыя,падзеленая на страх – вось сапраўднаяпрычына нашага грамадзкага бедства,якое імкнецца да непазьбежнай катастрофы.Безадказнасьць грамадзтва нараджаебезадказную ўладу. У гэтай формулеважная менавіта першапрычына.

Усваёй перадсьмяротнай рабоце “Суадносінычасу і прасторы ў пэрспэктыве longue dureeгісторыі Русі/Расеі/СССР/Расеі” выдатнырасейскі мысьляр ХХ стагоддзя ЮрыАфанасьеў пісаў: “Расейская людскаясупольнасьць да пачатку ХХІ стагоддзябыла ўжо амаль цалкам расчалавечана загады так званай пабудовы сацыялізма. Устрога сацыяльна-псіхалагічным сэнсегэта быў, зразумела, ужо ні які не народ,а чалавека маса з атамізаваныхіндывідуумаў, якія злосна і агрэсіўнаненавідзелі і былі гатовыя зьнішчыцьадзін аднаго. Гэта была людскаясупольнасьць ў стане рэсэнтымэнта. Утой жа час, гэтая чалавекамаса бачыла,што адбываецца, думала пра гэта і наватадчувала, дакладней, заставаласябеспачуцьцёвай да любога “Іншага”,асабліва, калі гэты “Іншы” ў горы альбояму вельмі баліць. Словам, глядзела нападзеі і на боль і пакуты “Іншага”вачыма, будучы ў стане эмпатыі, уласьцівайаднаму-адзінаму чалавеку – абыякава,бязьлітасна і з непазбыўнай нянавісьцюда ўсіх”.

Нажаль, гэта – канчатковы дыягназцяперашняму расейскаму грамадзтву:нямогламу, азлобленаму, імпатэнтнаму.Пад неаслабным гвалтам на працягу многіхстагоддзяў – як звонку, так і знутры –яно растварылася ў ім, як у адзінайпарадыгме ўспрыняцьця жыцьцёвага ладу,адгарадзіўшыся ад зьнешняга сьветуімпэрскім міфам аб “велічы і асаблівасьцьўласнага шляху”. Адсюль – “Вэймарскісіндром” пастаўленага “на калені”,адсюль – прага вечнага супрацьстаяньняі рашучага адкідваньня “чужых нормаў,якія навязвае загніваючы Захад” і – утой жа час – абсалютны інфантылізм упошуках уласнага месца ў сьвеце, якіўвесь час мяняецца. Сёньняшняя Расеяадчайна грашыць і імпэтна моліцца,пазьбягаючы пакаяньня. Яна шчыра лічыцьсябе ахвярай козьняў ворагаў, што абклаліяе з усіх бакоў, а таму – агрызаецца ісьцьвярджае, што каяцца ёй, няшчаснай,няма ў чым. Пры гэтым унутраны вораг –яе пубэртатны інфантылізм – разглядаеццаяк “народная рыса”, што дасталася ёйу спадчыну “ад продкаў”, і любы, хтопакажа ёй на на яго – аўтаматычна самстановіцца яе ўнутраным ворагам,дастойным самага жорсткага зьнішчэньня.

Любімаяформула русафілаў “у Расею можна тольківерыць” больш не працуе не таму, штоверы няма, але выключна з прычынызьнікненьня самой “рускай ідэі”, штотак доўга займала розумы лепшыхпрадстаўнікоў нацыі. Сёньняшняя Расея“выціскае па кропле” не раба, а – самопаняцьце свабоды, падганяючы пугай тых,хто ўжо ў поўным жаху бяжыць у бокэўрапейскіх межаў. Яшчэ трошкі – і янаадгародзіцца ад цывілізацыі жалезнайзаслонай, каб прыступіць да канчатковагазжыраньня самой сабе знутры празпакаленьні азлобленых варвараў, якіявырасьлі і якія ня здольныя ні на што,акрамя жорсткага кровапусканьня.

Сёньняпад Масквой скончыліся вучэньні “памініраваньню подступаў да Масквы”.Крамлёўскія стратэгі чакаюць ці тоНАТОўскіх танкаў, ці то пяхоту, ці тонашэсьце іншапланэтных караблёў.Шызафрэнія, што прайшла штучны адбор улубянскіх кабінэтах, канчаткова перамаглаздаровы розум. На тэрыторыі Расеіпабудаваны вялізны “сарцір”, у якім,памаліўшыся, можна будзе грохнуць усёжывое з крыкам “Не даставайся ж тынікому!”

Калідоўга касіць лепшыя парасткі, аддаючыперавагу пустазельлю і быльнягу –атрымаецца дзікае поле. І цяперашняяРасея прышла менавіта да яго. Апошняе,што ёй яшчэ засталося – дайсьці дасамага яго цэнтра і наўмысна падпаліць.

СашаСотнік

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://7days.us/na-puti-k-dikomu-polyu/