СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА ВАЛЕРЫЯ СЯДОВА

Жалобную весткупрыслалі з Польшчы. У Варшаве 10-гасакавіка ў найлепшым узросьце нечаканапамёр наш змагарны сябра, легендарнычалавек і фронтавец Валеры Сядоў. Зь імздарыўся інфаркт, хоць ён ня жаліўся насэрца.

Валеры нарадзіўсяна Каўказе і пераняў, відаць, гонар ітэмпэрамэнт горцаў. Ён заўсёды шукаўпраўды, ісьціны і справядлівасьці. Гэтыякаштоўнасьці былі для яго найвышэйшымі.

Калі ўтварыўсяБеларускі Народны Фронт, Валеры Сядоўадразу стаў у яго шэрагі. Ён працаваў уІнстытуце сацыялогіі і філасофііАкадэміі Навук, пісаў дысертацыю. Перадім паўстаў выбар: альбо прэч з Фронта,альбо прэч з Інстытута. Валеры застаўсяз Фронтам. Гэта быў баец. Калі ў 1989 годзеў Тбілісі савецкае войска пасекларыдлёўкамі народ, тады ў той трывожнычас Фронт даручыў Валеры Сядову адказнуюмісію -- паехаць у заблакаваны Тбілісіі навязаць кантакты з грузінскімізмагарамі.

У гэты ж час Валерыпа даручэньні кіраўніцтва БНФ давозіўтаемна ў Менск на адмысловым самаходзефронтаўскую літаратуру, газэты "Атмода","Навіны БНФ" з Латвіі, дзе яныдрукавалася.

У 1990 годзе, пасьлямассавай антыкамуністычнай дэманстрацыіі мітынгу БНФ у Менску на бальшавіцкаесьвята 7-га лістапада, камуністычныяўлады арыштавалі Валерыя і кінулі ўкарцар Пішчалаўскай турмы. Дзеяньнікамуністаў былі накіраваныя на зьнішчэньнеВалерыя ў турме. Але на выратаваньнеяго падключыліся дэпутаты БНФ у ВярхоўнымСавеце і паўсталі беларусы ў вольнымсьвеце. Валерыя ўратавалі, вызваліліна волю.

Пазьней, каліўсталяваўся антыбеларускі рэжым, іворагі Беларусі раскалолі НародныФронт, Валеры Сядоў цьвёрда стаяў напрынцыпах Фронта, свабоды і справядлівасьці.

Тут мушу асабліваадзначыць, што Валеры Сядоў быў адзінз тых рэдкіх расейскіх людзей, які,народжаны не ў Расеі, не падтрымліваў, расейскі імпэрыялізм, меў эўрапейскаедуманьне і змагаўся за справядлівасьцьі волю на баку беларусаў. Ён пачуваўсябе часткай беларускай нацыі.

Апошнім часам ябачыўся з Валерыям у Варшаве, дзе ёнзаймаўся ў дактарантуры Варшаўскагаўнівэрсітэту, працягваў тое, што недазволілі яму зрабіць некалі камуністы.Ён прыходзіў на імпрэзы "БеларускайНацыянальнай Памяці" і на мае лекцыі,выступаў там з добрымі словамі. І раптамтакая жалобная вестка. Адышоў яшчэ адзінрыцыр свабоды. Адышоў у лепшы сьвет,пакінуўшы па сабе добрыя справы ісьветлую памяць у гісторыі змаганьняз камунізмам і ў думках людзей.

Хай будзе табепрыхільнай родная наша зямля, дарагіВалеры. Вечная памяць.

14 красавіка 2016года Зянон Пазьняк

Нью-Ёрк.