ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ВЯЛІКАДНЕМ

Дарагіяземлякі, сябры-фронтаўцы, адраджэнцы!

Віншуюўсіх вернікаў зь Вялікаднем-- Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым!

Гэтаенайвялікшае хрысьціянскае сьвята, якоенагадвае ўсім людзям пра Боскую прыродуХрыста, заўсёды прыпадае ў нашай частцысьвету на весну, калі абуджаецца зямля,і жыцьцё набывае імпэт стварэньня.Вялікдзень -- гэта заўсёды нагодазадумацца над зьместам Боскай Ахвяры,пра перамогу над цемрай і пра сэнс нашагаіснаваньня, бо мы бачым, як цемра Усходуі цемра Захаду вылезла на паверхню Зямліі пачынае з сабой барацьбу, каб уцягнуцьу яе ўсіх людзей, разбурыць чалавецтва.

Няхайжа Вялікдзень і Ахвяра Хрыста на Крыжыдапаможа нам стаць відушчымі. Хай гэтаесьвята спрыяе свабодзе ў нашых душах,якая зробіць свабодным увесь народ.

СлаваІсусу Хрысту!

27.03. 2016 Зянон ПАЗЬНЯК