ГУТАПЭРЧАВАЯ МІФАЛОГІЯ

Зьявіўся,не запыліўся. А. Мілінкевіч, замест таго,каб схавацца недзе і не высоўвацца, даеінтэрв’ю пра “Плошчу Каліноўскага-2006”.Ён, як заўжды, вясёлы і бадзёры, прымаесвае завучаныя позы і накрываеццафальшывай прытарнай усьмешачкай.

Крыніца:http://www.svaboda.org/content/article/27620580.html

Утытул інтэрв’ю для Радыё Свабодавынесена сэнтэнцыя Мілінкевіча: “Празь10 год пасьля Плошчы Каліноўскага язразумеў, што народная рэвалюцыя ўБеларусі немагчымая. Пакуль што”. Штоназываецца, “гучыць шматабяцальна”.Можа быць ён ня супраць у чарговы разузначаліць якую-небудзь “плошчу”? То,успамінаючы падзеі 10-гадовай даўніны,хочацца папрасіць беларусаў нікудыболей не пускаць гэтага “узначальніка”.

Засваю паліткар’ерку Мілінкевіч праваліўусё, што толькі мог праваліць. Пасьляягонага зьяўленьня на фоне агентурнагарасколу Народнага Фронту ў 1999 годзе ізавалоданьня значнымі грантаўскімісродкамі “на дэмакратыю” на Гарадзеншчыне(адкуль ён выйшаў) быў грунтоўна падарваныфронтаўскі рух. Але то быў толькі першыкрок, падрыўнік спадабаўся гаспадарамзакулісься і быў пераведзены ў сталіцу.Уся краіна назірала ў 2005 годзе камічныясцэны, калі падстаўныя або падманутыяпалітстатысты зьбіраліся ў рэстаранахі на палянках у лесе і “галасавалі заабраньне адзінага лідэра апазыцыі”.Абралі правальшчыка Мілінкевіча. Іпачалася раскрутка гэтага цуда гарохавага.Майстар позы і фальшывай усьмешачкі здапамогай “дэмСМІ” на працягу некалькімесяцаў быў ператвораны ў апазыц-банапартарэспубліканскага маштаба. І што ж ёнтам “накіраваў”?

Упершы ж дзень народнага пратэсту супрацьдыктатуры Мілінкевіч заклікаў масылюдзей ісьці прэч з плошчы, каб ўскладацькветкі да помніка на пл. Перамогі. І масыпайшлі, верачы “адзінаму лідэруапазыцыі”. Але на наступны дзень людзізноў былі на пл. Каліноўскага і такнекалькі наступных дзён, да самагаразгрому дзяржымордамі рэжыму намётавагалягеру ў ноч на 25 сакавіка. Раніцай 25сакавіка дзесяткі тысячаў людзей з усіхканцоў сталіцы сабраліся вакол плошчыКаліноўскага, каб выказаць сваюграмадзянскую пазыцыю і адсьвяткавацьДзень Волі. Рэжыму трэба было ўрэшцевыцесьніць людзей з тэрыторыі ваколпалаца дыктатара. Адбыліся сутычкі зОМОНом. Але беларусы заўпарціліся і неадступілі. Тады сярод людзей зьявіўсяКазулін з невялікай камарыльяй. Ён ішоўі гукаў, каб усе ішлі прэч і зьбіралісяў сквэры Янкі Купалы. Патрыёты Казулінане паслухалі і пагналі прэч. Тады праз15 хвілін у натоўпе зьявіўся Мілінкевічзь яшчэ большай камарыльяй і таксамапачаў гукаць пра сквэр Я. Купалы.Раскручанаму “адзінаму” людзі паверыліі сышлі прэч, запоўніўшы сабой засьнежанысквэр. Гутапэрчавы маўр зрабіў сваюсправу і выратаваў лукашызм ад народнагагневу. У сквэры ўсе пастаялі, павыступаліі разышліся.

Дарэчы,цяпер трэба чакаць інтэрв’ю-успаміныад Казуліна, зь ягоным варыянтамміфалогіі. І тут трэба нагадаць, што ўтой дзень гэты дзеяч зьдзейсьніўсур’ёзнае злачынства. Ён заклікаўлюдзей ісьці за ім у бок вул. Акрэсьціна,дзе былі ўвязьнены патрыёты. Больш за700 чалавек паверылі папу-Гапону і пайшліза ім. Карнікі напалі на людзей, былошмат параненых і арыштаваных.

Праз10 гадоў пасьля драматычных падзей 2006года многія з цяжкасьцю прыгадваюць,хто такі “адзіны лідэр Мілінкевіч”. Іў амплуа папа-Гапона красуецца ўжо іншаяасоба – М. Статкевіч. Але мэтады, лексіка,прыёмчыкі падсадных “лідэраў” засталісятыя самыя: правакацыя, фальш, дэмагогія,цынічная хлусьня. Людзі, якім не абыякавылёс Айчыны, урэшце павінны абаперцісяна свой досьвед, на сумную практыкухаджэньня за правакатарамі і выкананьняіхніх антыбеларускіх праграм. Фальшывыхтрэба пакінуць сам-на-сам з пустойпрасторай вакол іх, трэба гнаць ад сябегэтую небясьпечную пароду. Павіненпрамінуць час наіўнай веры ў пустыясловы і траскучыя заклікі

СяргейКамароўскі