ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: ПАДМЕНА РАДЗІМЫ

Пасьляпублікацыі інтэрв’ю былога кіраўнікамаскоўскай антыдопінгавай лабараторыіГрыгорыя Родчанкава стала значна большвідавочнай прырода расейскага палітычнагарэжыму і ягоных посьпехаў.

Бываюцьдыктатуры, якія падымаюцца на касьцяхпадданых. Будуюць піраміды. Запускаюцьу космас Гагарына.

Пуцінская– паднялася на мачы. У той час, каліваладар, як эгіпецкі фараон, сядзеў наалімпійскіх трыбунах, назіраючы запосьпехам натрэніраваных падданых, уцалкам сакрэтнай лабараторыі падмянялісяаналізы мачы. Менавіта гэтая адладжанаяпраца і стала галоўнай прычынай расейскагаалімпійскага посьпеху. Любы фараонзьдзівіўся б, калі б даведаўся, штомэдалі падданых забясьпечаны некалькімікроплямі вадкасьці, якая дрэнна пахне.Але валадар – не са старажытных.Падмяніўшы мачу, ён пайшоў падрабляцьвынікі крымскага рэфэрэндума. Нічогаскладанага – і ў тым, і ў іншым выпадкуйшлося пра банальную падробку, прамочаспусканьне міма слоіка.

Якгэта – жыць у краіне з лабараторыі? Іалімпійскія аб’екты – не аб’екты, азоны распілу, так што на наступны годпасьля сьвята Сочы ператвараецца ў аднувялікую паводку, якая дрэнна пахне. Іалімпійскія перамогі – не перамогі, ааналізы. І Крым не наш, а акупаваны. ІРасея не дзяржава, а падробка.

Тутбы і пасьмяяцца, працытавацьСалтыкова-Шчадрына. Пагаварыць праабсурд, пра гатоўнасьць ісьці на любыямахінацыі дзеля ўяўнай велічы вечнаадсталай краіны, якая не разумее сьветупа-за сваімі межамі. Але гэта ня сьмешна.Паўсюль гэтыя лабараторныя махінатарыпакідаюць за сабой не мачу, а кроў. Кроўукраінскага афіцэра, забітага мярзотнікаміў Крыме. Кроў тысяч людзей, загубленыху бессэнсоўнай бітве за пуцінскую“Наваросію”. Кроў грузін, якія абаранялісваю Радзіму ад “міратворцаў”.Малдаванаў, якія імкнуліся адстаяцьсваю тэрытарыяльную цэласнасьць.Чачэнцаў, якія гінулі пад бомбамі Пуціна.Азэрбайджанцаў і армян, якія ваююцьпаміж сабой ужо два дзесяцігоддзя пададабральнае хіхіканьне з Крамля. І,дарэчы, ужо два супрацоўнікі расейскагаантыдопінгавага агенства памерлі пасьляскандала. Сардэчны прыступ, а як жа.

Папэрымэтру расейскіх межаў усё залітакрывёй. А ўнутры – пахне мачой.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://grani.ru/opinion/portnikov/m.251337.html