РЫХТАВАЦЦА. САЦЫЯЛЬНЫ ВЫБУХ НЕ ПАВІНЕН БЫЦЬ ЗАЎЧАСНЫМ

Чэрвеньскі Сойм 2016 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

12 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “Наперадзеабарона незалежнасьці”. З дакладамвыступілі сп. Юры Беленькі, выканаўцаў Беларусі абавязкаў старшыні Партыіі Фронту.

Выступоўца зьвярнуў увагу на актывізацыюрасейскіх узброеных сілаў на нашайтэрыторыі і ў памежных зь Беларусьсюраёнах РФ. Масква не пакідае планы паканчатковаму захопу нашай краіны. У тойжа час працягваецца захоп нашыхпрадпрыемстваў і нацыянальных багацьцяўрасейскім капіталам, адбываецца кіруемыразгром нашай народнай гаспадаркі,кожны месяц тысячы людзей застаюццабез працы і сродкаў для існаваньня.Гэтым працэсам можа супрацьстаяцьтолькі згуртаваная нацыя, якая ўсьведаміла,адкуль ідзе небясьпека, хто зьяўляеццасапраўдным ворагам і акупантам і штотрэба рабіць, каб абараніць сябе ібудучыню сваіх дзяцей.

Адной з задач сапраўдных патрыятычныхсілаў зьяўляецца прадухіленьне заўчаснагаі непадрыхтаванага сацыяльнага выбуху.Менавіта на такія дзеяньні падштурхваенашых людзей псэўдаапазыцыя, якая працуепад камандай Масквы і мясцовага рэжыму.Ім бы хацелася прымусіць беларусаў“выйсьці на вуліцы і плошчы” адразупасьля абвешчаных рэжымам выбараў 11верасьня. Нельга дапусьціць паўтарэньнямаштабнай правакацыі, арганізаванайпсэўдаапазыцыяй 19 сьнежня 2010 года. Нятрэба слухаць іх, ня трэба хадзіць заімі. Трэба зьбіраць сілы і рыхтавацьграмадзтва для пераменаў. Працэсысамаразбурэньня імпэрыі, што ідуць уРасеі, даюць надзею народам, якія прагнуцьвызваленьня і самастойнага дзяржаўнагажыцьця.

Выступілі таксама сябры Сойму з розныхрэгіёнаў краіны. З усіх куткоў паступаюцьзьвесткі пра ліхаманкавыя дзеяньніагентуры рэжыму, якая распаўсюджваесярод людзей акупанцкія “тэзісы”:“трэба ўводзіць у нас расейскі рубель,тады зажывем!”, “Лукашэнка – балтун,вось Пуцін гэта да! Абяцаў рускім Крым– і выканаў!” і падобнае. Кампаніюачмурэньня актыўна праводзяць і расейскіятэлеканалы, ды й мясцовыя СМІ. Трэбацярпліва тлумачыць людзям сапраўдныяпрычыны крызісу і адпаведныя накірунківыйсьця з гэтай сытуацыі. Пры ўсіхілюзіях і цяжкасьцях адбываецца ўсёбольшая актывізацыя грамадзкай думкі.Людзі ўжо адмаўляюцца маўчаць, пачынаюццадыскусіі. Яны слухаюць патрыётаў ізадаюць ім пытаньні. Грамадзтва шукаешляхоў паратунку.

Адной з падзеяў апошняга часу сталі“вучэньні па антытэрарыстычнайапэрацыі”, што на працягу двух месяцаўправодзіліся ў Навалукомлі. Людзі добразразумелі, што йшлося не пра тэрарызм,а пра адпрацоўку ваеннага становішча.Узброеныя пікеты і патрулі, блок-пастарункі,бранетэхніка на вуліцах, праверкідакумантаў – усё гэта пабачылі нашыграмадзяне ў сваім горадзе. Быў нават“захоп закладнікаў” з удзелам мясцовыхнанятых грамадзян-статыстаў. Яныраспавядаюць самае кур’ёзнае: вайскоўцыпрасілі “закладнікаў”, каб тыя толькіне супраціўляліся ў “палоне” – “бовы нам усю гульню папсуеце”. Як бачым,імпэрская гульня разьлічана на тое, каббеларусы не супраціўляліся і аддалізахопніку сябе і сваю краіну. Захопнікі,мабыць, і не разьлічваюць, што беларусыбудуць аказваць супраціў.

Рабочыя і інжынэры розных прадпрыемстваўкраіны распавядаюць пра неаплатурасейскім бокам вялікіх колькасьцяўбеларускай прадукцыі. Расейскія фірмыпасьля атрыманьня беларускай прадукцыізьнікаюць, і ўжо няма каму плаціць. Усёгэта цяжарам кладзецца на беларускінарод.

Працягваецца злачынная русіфікацыядзяцей і моладзі. У школу, нават у сельскаймясцовасьці, прыходзяць дзеці, якіяслаба разумеюць беларускую мову.Ліквідацыя нацыянальнай школы акупацыйнымрэжымам прыносіць свой страшны плён –падзеньне інтэлектуальнага ўзроўню,панаваньне варварскіх расейскіх лексікіі стэрэатыпаў паводзінаў і каштоўнасьцяў,укараненьне цынізма і агрэсіўнасьці.Перад нашым грамадзтвам стаіць задачавыратаваць маладое пакаленьне зазіяцка-маскоўскай бездухоўнасьці

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

12 чэрвеня2016 г.