НЕМЦЫ ЎЦЯКАЮЦЬ У ВУГОРШЧЫНУ

Немцыад’язджаюць у Вугоршчыну, каб схаваццаад мігранцкай палітыкі канцлеркі АнгелыМэркэль, як працытавалі многія вугорскіяСМІ ў пятніцу рэпартаж сэрвэра нямецкагатэлеканалу ZDF.

АўтарШтэфан Мэрзэбургэр паведаміў у рэпартажы,што немцы ўжо даўно выязджаюць навугорскі Балатон, бо там таннае жыцьцёі яны пачуваюцца там як дома. Аднак цяперяны маюць іншую прычыну. Як выказаўсяаўтар, вугорскі прэм’ер Віктар Орбанробіць крокі, якіх не стае Мэркэль –ставіць заслон мігрантам.

“Орбанзаяўляе, што мульцікультурнае грамадзтваскончылася крахам, перасяленьнемусульманаў нясе з сабой тэрарызм, аВугоршчына зьяўляецца гарманічнайкраінай, якую пакуль не закрануў тэрор”,-- дадае Мэрзэбургэр.

Вугоршчынапраяўляе адкрытасьць і гасьціннасьцьтолькі ў адносінах да людзей, якім непатрэбная дзяржаўная дапамога, і дахрысьціян. Для астатніх яна прытрымліваеццапрынцыпу “бязьлітаснага недапушчэньня”.Менавіта гэта падабаецца каля тысячынемцаў, якія пасяліліся каля Балатоназ прычыны крызісу з уцекачамі, завяршаеZDF.

TASR

Пераклаўз славацкай В. Буйвал.

Крыніца:славацкая газэта “HospodarskeNoviny”,13.08.2016

http://hnonline.sk/svet/809958-nemci-sa-stahuju-do-madarska-utekaju-pred-uteceneckou-politikou-merkelovej