ГАРТУЕМ СІЛЫ

Паважаныяфронтаўцы, паважаныя сябры нашай народнайпартыі. Мой зварот да Вас і да ўсіхбеларусаў, якія разумеюць, што адбываеццаў дзяржаве.

Выбараўняма. Рэжым стварыў сістэму фальсіфікацыівыбараў для падтрыманьня нязьменнасьцісваёй улады. Дзеля імітацыі выбараў ямупатрэбныя выбаршчыкі на выбарчыхучастках, каб засланіць імі сваёфальшэрства. Таму хадзіць на фальшывыявыбары нельга. Гэта будзе неўсьвядомленаяпадтрымка фальсіфікацыі. Ад галасоўлюдзей у гэтай сістэме нічога не залежыць.У рэальнасьці фальсіфікатары нават няўлічваюць галасы выбаршчыкаў. Малююцьсвае вынікі галасаваньня і зацьвярджаюцьу адміністрацыі (у начальства).

Няйдзем на фальшывыя выбары! Байкоташуканству!

Нехаджэньнена фальшывыя выбары павінна прадугледжвацьальтэрнатыўнае гуртаваньне грамадзтва,пашырэньне грамадзянскай супольнасьціна аснове нацыянальных і дэмакратычныхкаштоўнасьцяў. Гэта стане накапленьнемграмадзкай нацыянальнай сілы, якая ўпатрэбны час будзе ўплываць на лёсБеларусі.

Нельгадазволіць правакатарам справакавацьлюдзей раней часу і падставіць падразгром, як гэта здарылася ў 2010 годзе.

Цяпертыя ж самыя правакатары ў асобе адказнагаза пабіцьцё беларусаў у 2010 годзе МікалаяСтаткевіча, зноў бяссэнсоўна клічуцьлюдзей выйсьці на плошчу 12-га верасьняі зноў бяссэнсоўнападставіцца.

Папярэджваю(хто здольны разумець), не хадзіце заправакатарамі. "Палатка" -- гэта непарлямант. Гэта бяспраўны фантомпарляманту, прыдуманы дзеля шырмызахопнікамі ўлады. Выбары ў фантом-палаткунічога не вырашаюць, тым больш фальшывыявыбары, на якія людзям няма магчымасьціўплываць.

Беражэмі гартуем сілы для сур'ёзнай барацьбы,якая наперадзе, і якая прывядзе даперамогі.

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь!

9верасьня 2016 г. Зянон Пазьняк

Старшынянароднай Кансэрватыўна-Хрысьціянскай

Партыі-- БНФ і Беларускага Народнага Фронту

"Адраджэньне"