ВЫБАРЫ НЕЛЕГІТЫМНЫЯ І НЕСАПРАЎДНЫЯ

(ВерасьнёўскіСойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і Беларускага Народнага Фронту“Адраджэньне”)

18верасьня ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “У Беларусіадыгралі чарговы выбарчы фарс”. Здакладамі выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыніПартыі і Фронту.

Выступоўцапрадставіў вынікі назіраньня за выбарчымфарсам, зробленыя назіральнікамі КХП-БНФу розных рэгіёнах краіны. Паўсюльназіралася тая самая карціна: грубыяпарушэньні заканадаўства, ціск навыбаршчыкаў, нізкая яўка на выбарчыхучастках. Пасьля належнага афармленьняпакет дакумантаў будзе перададзены ўміжнародны друк і міжнародныя аргаізацыі.Але ўжо падчас “папярэдняга галасаваньня”і ў дзень асноўнага галасаваньняназіральнікі і кіраўніцтва КХП-БНФапэратыўна прадастаўлялі дадзеныя прашматлікія і сістэматычныя парушэньні,пра сапраўдную статыстыку выбарчагапрацэсу ў АБСЭ і міжнародным назіральнікам.

Сп.Ю. Беленькі выказаў шчырую падзяку ўсімфронтаўцам, якія ахвярна працавалі ўвельмі цяжкіх умовах рэжымнай гістэрыкіі псіхалагічнага ціску. Дзякуючынамаганьням і палітычнаму прафэсіяналізмугэтых людзей удалося сабраць і прадставіцьдоказы таго, што выбары не былідэмакратычнымі і празрыстымі, штоадбыўся чарговы электаральны фарс.

Утой жа час раскрылася вельмі адназначнасутнасьць падстаўной псэўдаапазыцыі,якая актыўна ўключылася ў антызаконнуюгульню рэжыму і прыклала намаганьнідля прыцягненьня грамадзтва на выбарчыяўчасткі. Псэўдаапазыцыя праваліласяразам з псэўдавыбарамі. “Навінкай”сёлетнега фарсу стала адпрацоўка новайтактыкі фальсіфікатараў менавіта ўсправе назіраньня за выбарамі.

Напрыклад,назіральнікі ад КХП-БНФ адзначалі“прафэсійную працу” шматлікіхназіральнікаў ад грантаўскай структуры“Права выбару”. Гэтыя асобы апэратыўнафіксавалі парушэньні, адэкватна тлумачыліміжнародным назіральнікам, што адбываеццана выбарчых участках, стваралі ўражаньнесумленных людзей. Аказалася, што ўсёгэта рабілася дзеля зьнешняга эфэктуі забесьпячэньня даверу гэтай структуры(і падобным структурам). Пасьля заканчэньнявыбараў кіраўніцтва “Права выбару”апублікавала фальшывыя, значна завышаныявынікі галасаваньня і яўкі (фрэквэнцыі)выбаршчыкаў з мэтай забясьпечыцьлегітымнасьць дзеяньняў рэжыму і вынікаўвыбарчага фарсу.

Аднак,гэты грантаўскі фальш не паўплываў напрыняцьце рашэньня дэмакратычнымікраінамі. Надта масавымі і сістэматычнымібылі парушэньні і фальшаваньні падчасвыбарчага фарсу. Выбары ў палату прызнаныдэмакратычнай супольнасьцю нелегітымныміі несапраўднымі.

Таксамавыступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаўкраіны. Па ўсяе Беларусі, нават утрадыцыйна “электаральна актыўных”Гомельшчыне і Магілеўшчыне людзі масаване пайшлі на выбарчыя ўчасткі, праігнаравалівыбарчы фарс. Здараліся выпадкі адмовычленаў выбарчых камісій удзельнічацьу фальшаваньні галасаваньня і яговынікаў. Паўсюль беларусы кажуць пратое, што яны разумеюць сутнасьць фальшывых“выбараў” і ня хочуць у іх удзельнічаць.Сваю пазыцыю яны лічаць формай барацьбыза дастойнае жыцьцё ў краіне, дзе будзешанавацца закон і правы людзей. Беларусыназываюць сваю пазыцыю перамогай надантынародным рэжымам, якому не ўдалосяў чарговы раз падмануць грамадзтва.

Соймабмеркаваў і прыняў Заяву “Аб фальсіфікацыіпарляманцкіх выбараў у Беларусі”(публікуецца).

Соймтаксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ іБеларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

18верасьня 2016 г.