ВІТАЛЬ ПОРТНІКАЎ: МАСКВА НАЛАДЖВАЕ ДЭСТАБІЛІЗАЦЫЮ НЕЗАЛЕЖНЫХ КРАІН

ПерамогаДадона – толькі пачатак планадэстабілізацыі Украіны.

Прарасейскікандыдат Ігар Дадон спыніўся літаральнаў мілімэтры ад перамогі на выбарахновага прэзыдэнта Рэспублікі Малдова.Фактычна адзіны кандыдат праэўрапейксіхсілаў Мая Санду атрымала 38% галасоў. Прыгэтым перамогу Дадона ў першым туры“скраў” іншы маскоўскі агент намалдаўскай палітычнай арэне – адыёзныбізнэсовец і мэр Бэльцаў Рэната Усаты,які высунуў уласнага кандыдата.

Гэтакандыдат, журналіст Дзімітры Чубашэнка,набраў усяго 6% галасоў – чаго цалкамхапіла для таго, каб у Малдове быўпрызначаны другі тур выбараў прэзыдэнта.Але пры гэтым прыхільнікі Чубашэнкіамаль абавязкава прагаласуюць за Дадона.А вось Маі Санду і ейным прыхільнікамдля перамогі над кандыдатам Пуцінанеабходна зьдзейсьніць цуд.

Трэбаразумець, што посьпех Дадона напрэзыдэнцкіх выбарах – частка расейскагапалітычнага плана па дэстабілізацыі…Украіны. Маленькая Малдова тут – тольківыпрабавальны палігон, сама па сабе янаКрэмль не цікавіць. Затое менавіта ўгэтай беднай краіне, частка тэрыторыіякой вось ужо 25 гадоў знаходзіцца падрасейскай акупацыяй, абкатваюцца новыятэхналогіі.

Першаячастка тэхналогій ужо пасьпяховазьдзейсьнена ў Малдове і зараз пачынаезьдзяйсьняцца ва Украіне. Гэта –дэскрыдытацыя праэўрапейскіх палітычныхсіл, доказ таго, што “усе яны” карумпаваныя,думаюць толькі пра сваю ночву, ня здольныякіраваць краінай і наогул дзяржава“захоплена алігархамі” (у малдаўскімвыпадку – алігархам Уладам Плахатнюком).Арганізуецца пратэст, у якім прарасейскіяпалітычныя сілы ўдзельнічаюць разам зпразаходнімі, так што не зразумееш, хтоёсьць хто. Для вялікай часткі малдаўскагаэлектарата Дадон і Усаты – ніякія немарыянэткі Пуціна, а “лідэры пратэстаў”.І тое, што Дадон доўгія гады быў ва ўладзеі прыналежны да маргіналізацыі малдаўскайэканомікі ў гады кіраваньня камуністаў,а Усаты – проста банальны бандзюган,нікога ўжо не хвалюе.

Потымпачынае ўнушацца думка, што на Эўропуспадзявацца няма чаго, “халявы” нябудзе, а будзе толькі “кармушка дляалігархаў”. А добранькі дзядзька Пуцін,калі вы будзеце сябе добра паводзіць,дасьць вам прадаваць прадукцыю нанеабдымным расейскім рынку і адновіцьтэрытарыяльную цэласнасьць. Электаратпачынае верыць ў шызафрэнічную ідэю абтым, што ўдасца дамовіцца і там, і там.На гэты фоне прарасейскі кандыдатперамагае на прэзыдэнцкіх выбарах ідамагаецца перамогі марыянэтак навыбарах у парлямант. Пасьля гэтагапрымаецца “план Дадона” аб фэдэралізацыіМалдовы, у выніку якога маленькая краінападзяляецца на некалькі суб’ектаў.Самым вялікім кіруе Дадон, меншымсуб’ектам з цэнтрам у Бельцах – Усаты,Прыднястройем і Гагаузіяй – мясцовыястаўленікі Масквы. Фармальна нэўтральная,Малдова становіцца цэнтрам дэстабілізацыісуседніх краін – Украіны і Румыніі.

Алеці патрэбны Расеі такі фарпост безУкраіны? Зразумела, не. У Крамлі ўпэўнены,што і ў нашай краіне ўсё пойдзе па такімжа сцэнары. Засталося толькі арганізаваць“мяшаны пратэст”, забясьпечыць перамогусваіх марыянэтак на парляманцкіх іпрэзыдэнцкіх выбарах і дамагчыся тойсамай фэдэралізацыі, пра якую нястомнагавораць Пуцін і Лаўроў. І тады фармальнанэўтральная, бездапаможная Українастанецца цэнтрам дэстабілізацыі суседніхкраін – Польшчы, Вугоршчыны, Славакііі Румыніі, а разам з тым і гарантамліквідацыі дзяржаўнасьці Беларусі,якая пасьля сыходу Лукашэнкі павіннабыць проста далучана да Расеі ў якасьціяшчэ адной фэдэральнай акругі.

ВітальПортнікаў

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://rus.newsru.ua/columnists/31Oct2016/moldavskiyplanukrtainy.html