РЫХТУЕМСЯ ДА АБАРОНЫ НАШАЙ РАДЗІМЫ І ВОРАГ ЗНОЙДЗЕ СВАЮ ПАГІБЕЛЬ НА НАШАЙ ЗЯМЛІ

(Дзяды.Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у Курапатах)

30кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ у нашай сталіцы сабралісясотні людзей, каб ушанаваць Дзядоў.Удзельнікі сьвята прайшлі праз цэнтргорада пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-БелыміСьцягамі, несьлі некалькі вялікіхкрыжоў. Шмат было юнакоў і дзяўчатаў,а таксама маладых сем’яў з дзецьмі.

Пасьляшматкілёмэтровага шэсьця ўдзельнікіпрышлі на тэрыторыю Народнага мэмарыялу“Лес крыжоў” у Курапатах. Тут адбыўсямэмарыяльны мітынг. Арганізатарымерапрыемстваў падзяквалі людзям, якіянягледзячы на непагадзь, дождж і холадпрышлі, каб не памірала памяць прасьвятых дзядоў. Быў заслуханы зваротсп. Зянона Пазьняка, Старшыні БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне” іКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ, -- “Дзяды-16. Курапаты не паўторацца,бо мы пераможам!”

Зпрамовай выступіў сп. Юры Беленькі,выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыніФронту і Партыі. Ён казаў пра вялікаезмаганьне і ахвяры нашага народу, якіяне павінны быць забытыя. На сьвятыммесцы ў Курапатах мы заўсёды думаем ігаворым пра лёс нашай нацыі і дзяржавы,пра мінулае і сёньняшні дзень. У 1991 годзенаш народ перамог і аднавіў сваюдзяржаўную незалежнасьць. Свая Дзяржавадазволіла беларусам не перажываць напрацягу чвэрці стагоддзя жахлівыявойны, разбурэньні і трагедыі, нашылюдзі не гінулі ў імпэрскіх войнахРасеі. Патрыёты-фронтаўцы казалі напрацягу ўсіх гэтых гадоў пра рэальнуюнебясьпеку расейскай агрэсіі, захопунашай краіны Масквой і зьнішчэньнянашай дзяржавы.

Нажаль, ня ўсе людзі прыслухоўваліся дагэтых слоў і аргумантаў, вайна здаваласяім далёкай і немагчымай. І вось вайнапалае ўжо па суседству – братняя Українабароніцца ад расейскага імпэрыялізма.Бароніцца і перамагае. Вядомыя планы іцяперашнія агрэсіўныя дзеяньні імпэрскайМасквы ў адносінах да Беларусі. Як гэтабыло на працягу мінулых стагоддзяў, такі сёньня Крэмль хоча выкарыстаць нашутэрыторыю для сваёй ваеннай агрэсіісупраць дэмакратычных дзяржаў. Гэтаазначае, што яны зьбіраюцца прынесьціагонь і сьмерць на нашу зямлю. Мы павінныне дазволіць ім гэтага.

Вядомаз гістарычнага досьведу, што народы,якія бараніліся ад ворага, страцілізначна менш людзей, чымсьці тыя, якіяпаддаліся агрэсару. Маленькая, гераічнаяФінляндыя ёсьць яркім прыкладам таму.Вораг павінен ведаць, што мы рыхтуемсяда абароны нашай Радзімы і ён знойдзесваю пагібель на нашай зямлі. Вядома,што за русіфікацыяй, за здушальнымідэалагічным і псэўдакультурнымнашэсьцем “Русского міра” заўсёдыпачынаецца ваенная агрэсія, маскоўскаявайна і маскоўскае варварства. Таму мыпавінны супраціўляцца ўсёй зьнішчальнайантыбеларускай праграме імпэрскагаворага: размаўляць на роднай мове,падтрымліваць сваю культуру, а нечужынскі сурагат, выхоўваць беларусамісваіх дзяцей. Той, хто размаўляепа-расейску – той страляе ў свой народ.Над магіламі нашых сьвятых пакутнікаў,забітых расейскімі акупантамі, мызаяўляем: Курапаты не паўторацца, мыабаронім краіну ад усходніх варвараў.

Людзізасьпявалі гімн “Магутны Божа”, усклаліда крыжоў на магілах кветкі, паставілісьвечкі і зьнічкі. Былі ўсталяваныкрыжы, прывезеныя з розных рэгіёнаўкраіны. Гучаў покліч “Жыве Беларусь!Жыве вечна!”

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі -- БНФ

30кастрычніка 2016 г.