ХАЙ БОГ БЕРАЖЭ АМЭРЫКУ!

Упершай палове лістапада ў міжнароднымплане дамінавала інфармацыя пра выбарыпрэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Гэтыявыбары былі вельмі значымымі для будучыніЗлучаных Штатаў і, практычна, для ўсягосьвету. “Абамаўскі камунізм” настолькізалез у скуру сярэднім амэрыканцам, штона выбары гатовыя былі ісьці тыя, якіяніколі не галасавалі і не цікавілісяпалітыкай, і толькі дзеля таго, каб небыло больш працягу “абамыкэр” і ўсяготаго, што яны самы сабе прыгатавалівосем гадоў таму. Алекандыдытам на прэзыдэнта мусіла б быцьасоба, гатовая перамяніць становішча.

Абуджэньнюпасіўнага электарата паспрыяла яшчэ ітое, што працягам абамаўскай левайпалітыкі (прычым у горшым варыянце)магло стаць прэзыдэнцтва адыёзнай ужодля многіх амэрыканцаў Гіляры Клінтан,за якой стаяў непапулярны клан і ўсяамэрыканская пена так званых лева-лібэралаўі маргінальных меншасьцяў з усімісваімі вывертамі, збочанасьцю і агрэсіяй,а таксама мільёны паразітнага насельніцтваі лайдакоў, якіяжывуцьза кошт падаткаплацельшчыкаў, потымбагема ды левая палітычная эліта і ўплывовыя колы бізнэсу, зьвязанага здэмакратамі. Словам ўся тая «дэмакратыя»,якая пасьля выбараў Абамы казала, што,маўляў, ўсё: лібэральная дэмакратыяперамагла назаўсёды, дэмакратычны сьветбудзе лібэральным, дарогі назад няма.Абаму авансам (!) не саромячыся прысудзілінават Нобэлеўскаюпрэмію.

Сярэдніамэрыканец стаў жыць горш, бізнэс зпаскарэньнем працягваў ўцякаць за мяжу,павялічвалася беспрацоўе, а грамадзтваапынулася пад маральным (і, практычна, сацыяльным) дыктатам агрэсіўныхмаргінальных меншасьцяў, абароненыхліберальнымі законамі і паліткарэктнасьцю.

Дзякуючыміграцыйнай палітыцы Абамы, у краінунаехала шмат крымінальных нелегальныхмігрантаў, ад якіх павялічылася шкодаграмадзтву. Нармальныя амэрыканцы (гэтазначыць тыя, што працуюць, плацяцьпадаткі, выконваюць законы, шануюцьсям'ю, веру, культурныя традыцыі, уласнатыя, на якіх трымаецца Амэрыка) псіхалагічнаапынуліся ў становішчымяншыні, якая баялася абараніць сваепазыцыі, каб не наразіцца на перасьлед,асьмяшэньне, цкаваньне і нават рэпрэсіі.Уся гэтая лібэральная дрэсіроўка народупадавалася як прагрэс глабалізацыі,разьвіцьцё новага глабалісцкага сьвету.

Дэмакратычныэлектарат у Амэрыцы падкі на папулізм,на эмацыйныя прыёмы агітацыі, кіруеццасуб'ектыўнымі паняцьцямі, там шматагрэсіўных людзей, замбаваных тэлебачаньнемі лібэралістычнайпрафэсурай ва ўнівэпсітэтах. Каліб рэспубліканцы выставілі на выбарыразумнага, вопытнага палітыка,аўтарытэтнага, валявога і кампэтэнтнага,тыпу Маккэйна, то яшчэвялікае пытаньне, ці выйгралі б яны,нягледзячы на свойрэспубліканскі інтэлект і годнаезахаваньне, апынуўшысяперад нежаданьнемнічогаслухаць, непераборлівасьцюў сродкахі папулісцкайагрэсіяй дэмакратаў.

Алесправа няў рознасьці стыляў і ўзроўняў кандыдатаў.Зьмяніўся актыўны амэрыканскі электарат.Яму цяпер не патрэбныя разумныя дзяржаўныядзеячы, патрыёты Амэрыкі, адказныялюдзі, абаронцы амэрыканскіх традыцыяў.Новаму электарату, сярод якога пераважваемоладзь, патрэбныяэфэктныя гаваруны, абяцальшчыкі льготаўі свабодаў, жанглёры словамі, абаронцымаргінальных меншасьцяў, міру і камфорту,сэксу, новагаамэрыканскагалібэральнагавобразужыцьцяі неабмежаваных прывычак.Ікаб ні за што не адказваць. Гэтанекалі адчулі Абама і ягоная група іатрымалі патрэбныя галасы.

Новаму(у асноўным маладому) люмпэнізаванамуў сьведамасьці электарату хочацца чуцьпра эфэктныя рашэньні ды рэвалюцыйныяразьвязкі, якія прынясуць камфорт івыгаду амэрыканцам.

Працоўнымлюдзям, аднак, ужо залезла ў скуруфальшывая паліткарэктнасьць, заплюшчваньневачэй на паскудзтва і сваволю маргінальныхменшасьцяў, пад прэс якіх трапілабальшыня амэрыканцаў, пакорліва з тымпагаджаючыся.

Угэтай сытуацыі якраз і зьявіўсярэспэктабэльны бруталь Трамп, чалавекэліты, які выступіў супраць эліты і набаку працоўных амэрыканцаў, які назразумелай ім мове пачаў рэзацьпраўду-матку, раздаючы непаліткарэктныяэпітэты. Эмацыйна (ды і па сутнасьці)Трамп адразу атрымаў перавагу і падтрымкувыбаршчыкаў і павёў рэй. “Эксцэнтрыкі клоўн” зьявіўся не ад дэмакратаў, аад рэспубліканцаў (прытым у значнайступені насуперак рэспубліканскайпартыі). У выніку ў дэмакратаў усёпасыпалася.

Рэакцыядэмакратаў была ашаламляльнай. Мнечасам здавалася, што нават маскоўскае“Гёбэльс-ТВ”зьмяркалася перад тым, што пачалося ўамэрыканскіх СМІ. Туды кінулі каласальныягрошы. Больш чым 97адсоткаў СМІ хвалілі Гіляру Клінтан іўсяляк зьдзекваліся з Трампа. (Пастатыстыцы са 185 друкаваных выданьняўЗША толькі 5 падтрымалі Трампа. Гэтакага«аднадумства» ня можа быць у дэмакратычнайкраіне, дзе вольны друк. Праўда,рэчаіснасьць паказала, што чым большгрошай, тым больш «дэмакратыі»). Пратэлебачаньне ўвогуле маўчым.

Ішто характэрна, дэманізацыя і лібэральнаявакханалія супраць Трампа была ўзьнятава ўсім заходнім сьвеце. Быў створаныпачварны мэдыйны вобраз дурня, клоўна,мача, рэакцыянэра, амаль што фашыста,«расіста», «сексіста» і прымітыва ішто, маўляў, калі б такі Трамп стаўпрэзыдэнтам ЗША, то пачаўся б апакаліпсіс.Нават 70-гадовых цётак праплацілі. Аднатакая бабуля абурылася, што 36 гадоў тамуТрамп у самалёце датыкаўся да яе другасныхпалавых прыкметаў і рукой пад спадніцулез. (Мужчыны, вядома ж, мярзотнікі і нетакое могуць, асабліва, калі ім дазваляюць).Увогуле, гледзячы на гэта, мне ўспамінаеццаапавяданьне Марка Твэна “Як мяневыбіралі на губэрнатара”. Жывая класіка.

Іўсё гэта сапраўды вельмі сьмешна, кабне было сумна. Тэлебачаньне, як мы ўжопераканаліся на досьведзе расейскайтэле-прапаганды, -- гэта ня толькі сродакінфармацыі, але і пачварная прыладазамбаваньня чалавечай псіхікі. І восьцяпер мы бачым “хлопчыкаў укрыжаваных,цвікамі да дошкі прыбітых” ужо ў Эўропе.Трамп стаў прэзыдэнтам ЗША. У Эўразвязечакаюць канца сьвету. Пішуць праАрмагэдон. (У Беларусі, магчыма, малахто ведае, што заходні абывацель яшчэбольш неадэкватны, чым расейскі“крымнаш”).

Трэбасказаць, што «ўдарны эфэкт» ад атакіСМІ на Трампа быў каласальны. РэйтынгТрампа спыніўся ў росьце, а спадарыняКлінтан выходзіла наперад часам наватна 10 адсоткаў. На Трампа плявалі зьлеваі спрва, зьверху (Абама) і зьнізу, дэмакратыі рэспубліканцы, адмежаваліся два Бушы,Колін Паўэл, Кандаліза Райс, наватразумны рэспубліканец МаккейндыстансаваўсяадТрампа, нават Папа Рымскі... (пра Папу,аднак, маўчу).

Івось тут я пачаў шчыльна назіраць, штож будзе. А сталася тое, што нічога Трампаня выбіла з каляіны. Не зьмяняючы стылю,змагаючыся супраць усяго гэтага гнілогавэрхалу хлусьні і нянавісьці, ня слухаючышыпеньня, абапіраючыся на выбаршчыкаў,ён гаварыўпра праблемы Амэрыкі (у той час якдэмакраты найбольшказалі пра Трампа, які ён гад). У вынікуТрамп скараціўразрыў да мінімуму і разгромна выйграўвыбары,набраўшы ў Калегіі выбарцаў 290 галасоўсупраць 232 спадарыніКлінтан.Скончылася камэдыя.

(Тутадзначу, што амэрыканская выбарчаясістэма, створаная 200 гадоў таму, простагеніяльная. Нават фальсіфікацыя ўнепасрэдным галасаваньні мала паўплываена справядлівы вынік выбараў (амаль непаўплывае). Цяпер выяўляецца, напрыклад,што за спадарыню Клінтан незаконнагаласавалі каля трох мільёнаў нелегалаўі «мёртвыя душы». Але вынік выбараўгэтым не перакулілі.) Пераважная паловаштатаў прагаласавала за Трампа.

Што тут можна сказаць, акрамя «брава»такому змагару. Трамп, ня маючы палітычнагавопыту, сумленна і упарта, як танк,прайшоў праз гадзючае поле і стаўпрэзыдэнтам-электам.

Трамп– гэта мільярдэр (капітал3,7 млрд.). Уяго ёсьць праблемы зкультурайпалемікі, але гэта даволіразумны і незалежны чалавек, якініколіне займаўся палітыкай (дарэчы,гэта не заўсёды ў мінус).Ён вольны ад палітычных стэрэатыпаўпаводзінаў.Яму ніхто не рыхтаваў і не пісаў прамоваў(акрамя як ў фінальныя дні). Ён гаварыўтак, як лічыў патрэбным, так, як бачыўстановішча, не асабліва выбіраючы словы.Прасьцей кажучы, лапідарна гаварыўжыцьцёвую праўду, тую праўду, якуюразумелі і якую хацелі пачуць амэрыканцы,незадаволеныя “абамаўскім кіраваньнем”.Трамп трапіў, што называецца, у плынь.

Ёнз прыстойнай забясьпечанай сям'і, самнажыў свае мільярды (ад бацькі атрымаўдля самастойнагавядзеньня бізнэсу параўнальнаневялікуюсуму ў 14 мільёнаў даляраў). Мае дзяцей, ўнукаў,маладую прыгожую жонку (на якой жаніўсяпа каханьні) і 70 гадоў ўзросту (жыцьцёвывопыт і сьпелы інтэлект). Ён ні ад кагоне залежыць. Яму ня трэба думаць, якналадзіць будучае жыцьцё. Яно наладжана.Ён нават ад прэзыдэнцкай аплаты адмовіўся(400 тыс. даляраў у год). Яму можнанепраймацца,што пра яго падумае эстэблішмэнт, якіяго не падтрымаў (гэта праблемыэстэблішмэнту). Ён можа працаваць длякарысьці Амэрыкі. І, напэўна, гэтарэалізуе. Істотнаяпалітычная якасьць (на мой погляд) – імніхто ня будзе кіраваць і зьбіваць зтропу. Сабой ён кіруе сам. (Дарэчы, Трамппасытуацыі ўскоснапавязанызь Беларусяй. Дачкаад першага шлюбу Трампа замужам завыхадцам з Наваградчыны Д.Кушнерам).

Трампаўскаяпраграма рэформаў для Амэрыкі мнездаецца цалкам станоўчай і рэальнай.Асабліва адзначыў бы два пункты. Найперш– ліквідацыю “Абама-кэр” (Лапідарнапатлумачу: “Абама-кэр” – гэта назвамэдыцынскай страхоўкі, якую ўвёў Абама.Усе амэрыканцы і рэзыдэнты ЗША абавязаныў прымусовым парадку купіць гэную даволідарагую і дрэнную страхоўку. Хто някупіць, таму велізарныштраф. Гэта камунізм паўночна-карэйскагаўзору. Да таго ж, рабаваньне людзей, бомасы амэрыканцаў (асабліва маладых)страхоўку не купляюць. Яна ім непатрэбная).

Другіважны пункт праграмы – пра школьнаенавучаньне. Трамп плануе закон аб выбарышколы і аб адукацыйных магчымасьцях.Будзе пераразьмеркавана фінансаваньнеадукацыі. Бацькі зноў будуць мець праваадпраўляць дзяцей у любую школу пасвайму выбару – у дзяржаўную, у прыватную,спэцыяльную, каталіцкую і г.д., альбомогуць вучыць сваё дзіця дома, неадпраўляючы ў школу. Гэта вельмі патрэбнызакон для Амэрыкі.

Яўжо пісаў раней у артыкуле “СкрынкаПандоры”, што ўся левая таталітарнаяідэалогія імкнецца захапіць іпадпарадкаваць сабе школу. У 1938 годзе,напрыклад, Гітлер ліквідаваў усе льготыдамашняга навучаньня. Усе нямецкіядзеці павінны былі ўступаць у Гітлерюгенді вучыцца толькі ў дзяржаўнай (фашысцкай)школе. Дарэчы, гэты гітлерскі закон абадукацыі дзейнічае ў Нямеччыне і цяпер,і лібэральныя левакі ўхапіліся за ягоў сваіх інтарэсах.

Тымчасам разгортваецца супраціўленьнедзяржаўнай лібэральнай школе. Нямецкіяэвангельскія хрысьціяне ствараюць сваесямейныя школы і навучаюць дзяцей дома.Іх жорстка перасьледуюць улады. Нямецкіяхрысьціянскія шматдзетныя сем’іратуюцца эміграцыяй у Злучаныя Штаты.Цікава, што прэзыдэнт Абама асабістаўмяшаўся і падтрымаў дэпартацыю гэтыхсем’яў з Амэрыкі.

Тутпраява вялікай унутранай вайны задамінацыю ў грамадзтве. Бальшавікізахоплівалі ўладу над грамадзтвамвядома як – пошта, вакзал, банкі, тэлеграф.Левыя на Захадзе ідуць іншым шляхам(банкі ў іх ёсьць, а Галівуд і прэса даўнозахоплены). Ідзе захоп усёй сістэмыадукацыі і абдзяржаўліваньне яе ўідэалагічных інтарэсах. На Захадзелюдзі паважаюць законы і правы асобы,спачуваюць мяншыням. Яны, аднак, яшчэдоўга ня могуць зразумець, што маргіналізм(гомасэксуалізм, фэмінізм, ювэнальнаяюстыцыя, нэапаганства і г.д.) – гэта нятолькі групы, ня толькі інтарэсы, алелевая ідэалогія. Прытым ідэалогіянянавісьці, якая хаваецца пад лічынайабароны гнаных, прыніжаных і агрэсіўнапраяўляецца з павелічэньнем колькасьцімаргіналаў.

Маргіналізм– гэта бацыла, якая хавае часам вельмінебясьпечныязьвы для чалавецтва, калі такая бацыларазрасьцецца і вымкне наверх. І фашызм,і камунізм вышлі з маргінальных ідэй.Грамадзтву варта заўсёды вельмі ўважліваадносіцца да такіх зьяў.

Вырвацьсістэму адукацыі з рук маргіналаў ілевай ідэалогіі, -- гэта разумнаяграмадзкая задача, якую хоча вырашыцьТрамп. Іншая справа, наколькі добра іправільна ён прапануе тое зрабіць. Тутужо іншае пытаньне – задача заканадаўцаў.

Нам,беларусам, трэба ўсё гэта ведаць, каб убудучыні не прышлося б паўтараць чужыяпамылкі. Мы ж бачым, што натварыў івытварае зь беларускай адукацыяй хамскірэжым. Адукацыя даўно перастала быцьбеларускай і плодзіць малаадукаваныхлюдзей.

Беларусы,украінцы, якія даўно жывуць у ЗША, кажуць,што якія б сацыяльныя забурэньні нібылі ў Амэрыцы, яна ўсяроўна выплыве,выздаравее і паправіцца. Такая гэтакраіна. Увогуле, праўду кажуць. Так ранейі было. Будзе гэтак, магчыма, і цяпер.Але Амэрыка зьмяняецца, траціць добрыярысы, ідэалы і маральныя каштоўнасьці,напрацаваныя продкамі, адыходзіць адБога, ад Хрысьціянства. І гэта трывожыцьшмат якіх амэрыканцаў, якія ведаюць,хто запачаткаваў іхнюю добрую краінуі хто былі тыя першыя эвангельскіякаланісты, што ўцякалі ў Амэрыку адрэлігійнага ўціску ў Эўропе.

Зьмены сапраўды істотныя і зьвязаныя,на мой погляд, з паступовым ідэалагічным(прытым нецярпімым) расколам грамадзтва.У парактычным плане гэта пачалося адпрэзыдэнта Уільяма Клінтана (як ні цяжкамне тое казаць, бо рэальна гэта быўнайбольш спрыяльны для Беларусіпрэзыдэнт). Клінтан у час сваёй выбарчайкампані ўпершыню адкрыта падтрымаўгомасэксуалістаў, лесбаў і іншыхдэвіантаў, спадзеючыся на іхныянешматлікія галасы. З гэтага якраз часупартыйныя інтарэсы дэмакратычнай партыісталі над інтарэсамі Амэрыкі. Хаця сампрэзыдэнт Клінтан ня раз засьцерагаўі, паўтараючысловы Джона Кенэдзі,казаў, што трэба зыходзіць не з таго,што дала табе Амэрыка, а з таго, што тызрабіў для Амэрыкі.

Ужопры Бушы малодшым назіральнікі адзначаліновую нецярпімасьць дэмакратаў інежаданьне ўступаць ў дыялог іабмеркаваньні амэрыканскіх праблем зрэспубліканцамі. Лексіка неадэкватныхярлыкоў і нецярпімасьці выявілася ўжотады. Буша абзывалі «фашыстам»,рэакцыянерам, дыктатарам, рэлігійнымабскурантам, малявалі наягокарыкатуры ў вобразе Гітлера і т.п.

Пасьляперамогі Трампа падзел па нянавісьціда рэспубліканцаў вымкнуў у прапагандуі пад'юджваньне моладзі да пратэстаў(моладзі, над якой праз сістэму левагавыхаваньня лібэрал-дэмакраты маюцькантроль), нават школьнікаў (якія паўзросту яшчэ не галасавалі) падбіваюцьцяпер, пасьля выбараў, мітынгавацьсупраць выбраньня Трампа і дзеля гэтага(нечувана!) адмяняюць заняткі ў школе.У некаторых месцах на захадзе Амэрыкіў штатах, дзе большасьць галасоў набраласпадарыня Клінтан, моладзь арганізавалавулічныя акцыі, якія падтрымалі люмпэныды крымінальнікі, пачалі біць шыбы,кідаць бутэлькі і г. д. Калі ім задаюцьпытаньне, навошта яны тое робяць, Трампжа выйграў дэмакратычна і справядлівапа законах Амэрыкі, адказ звычайна такі:«Анам пляваць, Трамп ня наш прэзідэнт.»

Восьгэта ўжо нешта новае ў паводзінахдэмакратычнай партыі. Інтарэсы Амэрыкіі прынцыпы дэмакратыі тут адышлі надругі план. Галоўнае ўлада і новаядэмакратычная ідэалогія, якая карэлюеццаз палітыкай мультыкультуралізма іпрыярытэту маргінальных мяншынь.Нянавісьць прышла адтуль (ад большпрымітыўнай псіхікі, неадукаванасьціі адчуваньня адрынутага існаваньня,якое спараджае агрэсію супраць усіх).

Восемгадоў палова амэрыканцаў цярпелакіраўніцтва Абамы і традыцыйна вырашылапытаньне шляхам выбараў і галасаваньня.Цяпер жа ў Амэрыцы зьявілася ідэалогія,якая ўспрымаць законапаслухмянаамэрыканскую дэмакратыю ня хоча. І гэтатаксама праблема глабалізацыі, і нятолькі Амэрыкі. Хаця, на маю думку, тутсістэмны крызіс дэмакратыі, якая папрыродзе сваёй (выграбаючы наверх нізкіяпласты грамадзтва) зьнішчае сама сябе(разбурае дзяржаву). Тое ведаў яшчэАрыстоцель.

Беларусыў ЗША, асабліва пасьляваенная эміграцыя,зь вялікай пашанай і ўдзячнасьцюадносяцца да Амэрыкі. А некаторыястарэйшыя мне казалі, што гатовыя заАмэрыку аддаць жыцьцё, каб толькі янабыла.

Бальшынябеларусаў, якмне здаецца,галасавалі ўсёж заТрампа. Але некаторыя аддалі галасы заГіляры Клінтан пасьля таго, як пачулі,што Трамп будзе падтрымліваць Пуцінаі агрэсіўную Расею. Ня ўсе разабраліся,што тут за рыторыка.

Сапраўды,паводзіны пуцінскага палітычнага класу,які экзальтавана выступіў за перамогуТрампа, выглядаюць дзіўна. Да гэтагатамувесьчас ішла шалёная прапаганда супрацьАмэрыкі. Тым часам няўзброеным вокамвідаць штучнае мусаваньне гэтагараптоўнага гэбоўскага «трампізму»,які ўзьнік нечакана хутка ў розныхмесцах афіцыйнай Расеі (тыповая прыкмета нябачнай працы таемныхструктураў). Цяпер выглядае, што тутбыла бяспройгрышная гэбоўская гульня(якая зьдзіўляе сваёй тэхналёгіяй).Словам, Трамп трапіў ў пастку, незразумеўшы, што Крэмль яму падставіў.Цяпер яму прыдзецца неяк адмывацца адпячаткі «сябра Масквы», калі ўжо Маскваяго на сябе сілком жаніла. Ад таго, якаябудзе пазыцыя Трампа ў дачыненьні даРасеі, шмат што будзе вырашана.

Аб'ектыўнапазыцыя ЗШАтут можа фармавацца толькі ў аднымнакірунку, бо калі б, напрыклад, уявіцьзгоду Трампа з Пуціным адносна прызнаньнязахопу Крыма, Данбаса, акупацыі Украіны,адмены санкцыяў, то гэта абазначала бкрах Усходняй Эўропы, заходняй палітыкіі асабіста самога Трампа. Таму такогане павінна быць. (Хаця я не хачу быцькатэгарычным там, дзе рашэньне прымаечалавек. Суб'ектыўна ўсё можа стаць –і памылкі, і зацьменьне розуму.)

Івось цяпер вызначальнае пытаньне: чамубеларусы за Амэрыку і чаму я тут такшмат кажу пра амэрыканскія выбары ў тойчас, калі ў нас у Беларусі хамскі рэжымі выбараў няма, а замест выбараў -- фарс?

Штоб там ні было (дэмакраты ці рэспубліканцы),нам, беларусам, трэба падтрымлівацьАмэрыку. Нам важна, каб гэтая вялікаядэмакратычная краіна за акіянам заўсёдыбыла моцнай і заможнай. Нам важна, кабяна квітнела, бо гэта краіна, якая (пакульмы не адновім сваю магутнасьць і ўласнуюсілу) можа палітычна заступіцца за насу выпадку навалы і палітычна падтрымацьу выпадку маскоўскай агрэсіі. Усё гэтаў рэальнасьці няпроста і нават няпэўна,але па вялікаму кошту – так. Ад Амэрыкі шмат што залежыць.

Зусіх гістарычных дзяржаў, якія былісусьветнымі лідарамі (Рым, Манголія,Нямеччына, Францыя, Вялікая Брытанія)Амэрыка нам найбольш спрыяльная і, якя мяркую, -- спрыяльная дзеля ўсягосьвету.

Каліўявіць, што сёньня ўпадзе Амэрыка, тозаўтра пачнецца маскоўская акупацыяБеларусі (і ня толькі Беларусі). Таму:Хай беражэ Бог Амэрыку!

Пройдзеныважны этап у сьвеце, які ад нас не залежыў,але ўскосна зьвязаны з нашай нацыянальнайдзяржаўнай будучыняй. З будучыняй, якаяяшчэ дае беларусам шанс. Умацоўваеццаспадзяваньне, што, як і ў 1991-м, гэты шансбеларусы не змарнуюць.

13-15лістапада 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК