АДРАДЖЭНЦЫ АДЗНАЧЫЛІ ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ НА СЛУЧЧЫНЕ

27лістапада група сяброў і прыхільнікаўКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ выехала зь Менску на Случчыну.Патрыёты наведалі славутыя мясьціны,зьвязаныя з сьвятой памяцьцю СлуцкагаЗбройнага Чыну 1920 года: Грозаў, Семежава,Вызну (цяпер – Чырвоная Слабада) ізавяршылі мэмарыяльныя мерапрыемствыў Слуцку. Каля крыжоў, усталяваных нагістарычных месцах беларускага народнагасупраціву, беларусы ўсклалі вянкі ікветкі, запалілі зьнічкі, правялімэмарыяльныя мітынгі. Быў заслуханыЗварот сп. Зянона Пазьняка, СтаршыніБНФ “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ – “Слуцкі Збройны Чын.96-я ўгодкі мужнай барацьбы”.

Выступоўцыказалі пра неўмяручы подзьвіг герояўСлуччыны, якія ваявалі супрацьмаскоўска-бальшавіцкай арды. Слуцкіягероі выратавалі гонар нацыі, збройнычын прымусіў нават бальшавікоў пайсьціна стварэньне квазідзяржавы БССР. У1991 годзе беларусы здолелі напоўніцьновым зьместам беларускую дзяржаўнасьць.Без гэтага змаганьне новых пакаленьняўза Беларусь было б значна больш цяжкімБеларускія ваяры 1918-20 гадоў праклалінам шлях да вызваленьня.

Нашаенацыянальнае змаганьне за Волю і Дзяржавупрацягваецца. Як сьпявалі нашы продкі,“не схаваешся нідзе, зноў маскаль нанас ідзе…” Случакі ішлі на няроўныбой, бо разумелі, што будзе, калі Радзімузахопіць дзікі маскоўскі вораг – сьмерцьмільёнаў, галеча, вайна і русіфікацыя.Яны мелі рацыю, менавіта ўсе гэтыя бедыабрынуліся на наш народ, які ня здолеўсалідарызавацца і адбіцца ад маскоўскайарды.

ЦяперБеларусі пагражае той жа вораг і тыя жняшчасьці. Таму подзьвіг слуцкіх герояўпавінен натхняць нас, быць прыкладамдля нас у абароне роднага і сьвятога адакупацыі, паняверкі і зьдзеку. Арыентацыяна Расею, як і папярэджвалі патрыёты-фронтаўцы,аказалася змрочным тупіком і правалам.Салідарным змаганьнем і сумеснай працайтрэба ратаваць сваю краіну, мову іцывілізацыю. Пачынаць трэба з галоўнага– з адраджэньня беларускай душы ібеларускай мовы. Зрабіць свой крок –пачаць размаўляць па-беларуску, вучыцьсваіх дзяцей і ўнукаў роднай мове ікультуры, быць беларусамі на сваёйбеларускай зямлі. Тады ніякі чужынецня здолее адабраць у нас ні мову, нідушу, ні маёмасьць.

Маладыяўдзельнікі мерапрыемстваў казалі прахвалюючую сустрэчу з роднай гісторыяй.Яны выказалі ўпэўненасьць, што прымуцьз рук старэйшых паходню змаганьня заБеларусь і працягнуць справу вызваленьня.Патрыятычная моладзь разам з старэйшымібудзе змагацца і супраціўляцца, няпойдзе ў маскоўскі палон.

Людзісьпявалі беларускія ваярскія гімны,гімн “Манутны Божа”. Да дэманстрантаўдалучыліся случакі. Лунаў покліч “ЖывеБеларусь!”

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

27лістапада 2016 г.