ПРА БЕЛСАТ, ПОЛЬСКУЮ ДЫПЛЯМАТЫЮ І ЦЁПЛУЮ ПРЫВАБНАСЬЦЬ ДЫКТАТУРЫ

Беларусаўузбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заяваміністра Замежных справаў ПольшчыВітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьціБелсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусьна расейскую мову. Асабліва зьдзівіўгэты нечаканы паварот на 180 градусаўтварам да “рускага сьвету”. Тут ужонейкае новае слова ў польскай дыпляматыі.Раней на такое здатныя былі толькінемцы.

Алеў канкрэтным выяўленьні справа выглядаедаволі проста. У лукашысцка-польскайпалітыцы галоўнае пытаньне для Лукашэнкі– гэта зачыненьне беларускага тэлебачаньняБелсат, якое надае трансьляцыю з Варшавы.Яно яму як костка ў горле. Вельмінездаволеная Белсатам і Масква (бовяшчае па-беларуску і звужае прэтэнзіі“русскогомира”).Дык Крэмль таксама штурхае Лукашэнкуў плечы.

Тымчасам польскія нацыяналісты (дакладнагэтак жа, як і расейскія) жывуць яшчэўяўленьнямі ня тое, што дваццатага, ахутчэй нават дзевятнаццатага стагоддзя(хаця сьвет ужо іншы). Ім мрояцца “крэсы”,Рыжскі падзел, карта паляка, “польскікасьцёл” і т. п.

ІЛукашэнку, і рэжымнай дыпляматыі гэтадобра вядома. Неўзабаве высілкі гэтайрэжымнай дыпляматыі далі плён. Тое, чагоне атрымлівалася з польскімі лібэраламі,з нацыяналістамі пайшло, як па маслу.

Усакавіку ў Менску гасьцяваў з афіцыйнымвізытам міністар Замежных справаўПольшчы Вітольд Вашчыкоўскі. Потым былаяшчэ сэрыя візытаў іншых польскіхміністраў. У жніўні Менск наведала цэлаяпольская дэлегацыя начале з віцэ-маршалкамСэйму Рышардам Тэрлецкім. Дэлегацыясустрэлася з кіраўніцтвам лукашэнкаўскай“палаткі” і гэтым самым нечакана длябеларусаў прызнала гэтую кішэннуюнелегітымную структуру, адрынутуюЭўразьвязам.

Далейболей. 10-га кастрычніка Варшаву з візытамадведаў міністар Замежных справаўрэжыму Ўладзімер Макей. У яго былісустрэчы і перамовы зь міністрам В.Вашчыкоўскім і прэзыдэнтам АнжэемДудам. Тут ужо пасыпаліся абяцаньні і“тонкя” прапановы. У выніку 4-6 сьнежняМенск наведаў з афіцыйным візытамкіраўнік Сэнату Польшчы СтаніслаўКарчэўскі. Тут яго спаткалі з распрасьцертыміабдымкамі і так прыязна, што ў спадараКарчэўскага, відаць, закружылася галава.Па прыезьдзе ў Варшаву ён толькі і казаўпра “вельмі цёплы прыём” і што Лукашэнка– гэта такі “цёплы чалавек”.

Справапачала папахіваць фарс-вадэвілем. Я няўпэўнены, ці пачаставаў спадар Лукашэнкаспадара Карчэўскага моркаўкай, але штонагаварыў яму кучу цёплых абяцаньняўі бочку арыштантаў – не сумняваюся. Увыніку міністар Вашчыкоўскі агучыўплян аб закрыцьці Белсата і зьбянтэжыўусіх. Прытым ініцыятыва ішла ад Лукашэнкі.Сутнасьць пляна ў тым, што Польшчаліквідуе Белсат, а за гэта Лукашэнкадазваляе трансляваць тэлевізію (ТВП)“Палёнія” на ўсёй тэрыторыі Беларусідзеля дэманстрацыі беларусам польскайкультуры, мовы і дэмакратыі. Палякіпагадзіліся, але ўключыўшы ў Палёніюбеларускую рэдакцыю. Лукашэнку тое неда носу, але ён тут жа пагадзіўся прыўмове, што гэтая рэдакцыя будзе вяшчаць... на расейскай мове. З гэтым усе таксамапагадзіліся, абумовіўшы, што яшчэ будуцьдумаць.

Восьтакая гісторыя ў кароткім лапідарнымаглядзе. Прытым польскія міністры,магчыма, нават не заўважылі, як элегантнаразьвярнуліся да “русскогомира”.Ёсьць такая прымаўка: “На ўсялякіхмудрацоў хапае прастаты”.

Гэтыя“пляны” моцна зьбянтэжылі нашу слаўнуюкіраўніцу Белсату пані АгнешкуРамашэўскую. Паведамленьне міністраВашчыкоўскага стала для яе поўнайнечаканасьцю, бо раней, як паведамілапані Агнешка, дамаўляліся пра іншае...І пачаўся землятрус.

20гадоў мы, беларусы, вымушаныя назірацьгэтую цыганскую палітыку вусатагаэксцэнтрыка і ня можам надзівіцца,колькі наіўных людзей (“лохаў” напалітжаргоне) топчацца ў палітыцы адУкраіны і да Біскайскага заліва.

Сьмешна,вядома, але тут – трагікамэдыя, і ўсапраўднасьці – не да сьмеху. Калі ніхтоне растлумачыць спадарам візіцёрам,што было і што будзе, то будзе кепска.Белсат сапраўды могуць ліквідаваць,але «Палёнія» вяшчаць у Беларусі нябудзе. Пакуль ва ўладзе ў Расеі сядзяцьПуцін і “русский мир”, вяшчаць у Беларусібудзе толькі расейскае тэлебачаньне ітолькі “русский мир”, і ніхто іншы: ніўкраінцы, ні палякі і ... не беларусы. Ікалі зь беларусамі для Масквы і рэжымуўзьнікнуць праблемы, то можна знайсьцічэснага польскага міністра і ліквідавацьтое яго рукамі. І чын гэты ўвойдзе ўгісторыю. Толькі каб ня здарылася так,што гісторыю Польшчы ўжо будзе пісацьМасква.

Узаключэньне прывяду вытрымкі з інтэрв’юміністра Замежных справаў ПольшчыВітольда Вашчыкоўскага, каб чытачпераканаўся, як і што сапраўды было тамсказана.

В.Вашчыкоўскі пра планы:“Паўстала канцэпцыя злучэньня замежныхрэдакцыяў у новае ТВП “Палёнія”. Мыхочам, каб гэтае тэлебачаньне глядзелітаксама ў Беларусі. Чакаюць на тоепалякі, якія жывуць у гэтай краіне. Ёсьцьтаксама гатоўнасьць зь беларускагабоку, каб уключыць ТВП “Палёнія” убеларускую сістэму вяшчаньня, каб ягомаглі глядзець па ўсёй краіне.”

ПраБелсат:“Гэтая станцыя вяшчае ўжо 10 гадоў, і яеўплыў на рэчаіснасьць сьціплы.Альтэрнатывай ёсьць тое, каб рашыццана прапановы беларусаў (гэта значыцьЛукашэнкі – З. П.), каб дазволіць імтрансмітаваць ТВП “Палёнія” на ўсютэрыторыю Беларусі. Даходзіла б гэтатаксама да некалькіх сот тысячаў палякаў,а беларускае грамадзтва бачыла б, яквыглядае жыцьцё ў суседняй краіне. Гэтатаксама было б пэўнай палітычнайальтэрнатывай... Яны глядзелі б на Польшчугэтак, як мы за часы камуны глядзелі наЗахад.”

Пражурналістаў:“Журналісты беларускай рэдакцыі (маеццана ўвазе Белсат – З. П.) будуць мецьмагчымасьць далейшай працы. Будуцьмагчы працягваць працу над парталам уІнтэрнэце і ствараць матэрыялы для ТВП“Палёнія”.

Крыніца:http://wpolityce.pl/polityka/319957-nasz-wywiad-waszczykowski-o-przyszlosci-bielsatu-powstala-koncepcja-scalenia-redakcji-zagranicznych-w-nowa-tvp-polonia?strona=1

Усегэтыя выказваньні мы пакідаем безкамэнтарорў. Планы настолькі адмоўныядля Беларусі і некарысныя для Польшчы,што цяжка паверыць, каб іх прынялісур’ёзныя палітыкі. Хаця цяпер ужо ўсёмажліва.


20сьнежня 2016 г. ЗянонПАЗЬНЯК