ІМПЭРСКІ ВОРАГ БУДЗЕ РАЗГРОМЛЕНЫ

(Лютаўскі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

12 лютага ў Менску адбыўся чарговы СоймКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”. З дакладамвыступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ўБеларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ іБНФ “Адраджэньне”.

Выступоўца нагадаў пра нядаўнія публічныявыступы А. Лукашэнкі. Як заўсёды, у іхадлюстроўваліся часам зусім супярэчлівыяацэнкі, высновы і заявы, але многія людзіадчулі ягоны непадроблены страх. Тамупрагучалі, фактычна, шчырыя прызнаньніў краху шматгадовай антынацыянальнайпалітыкі пад дэвізам “я Беларусь зацывілізаваным сьветам не павяду” і“назаўжды з Расеяй, мы адзін народ”.Было агучана тое, пра што патрыёты-фронтаўцыпапярэджвалі наша грамадзтва з першагадня існаваньня прамаскоўскага рэжымуў Беларусі. Цікава было назіраць затактыкай “дэмжурналістыкі”, якаязамест адэкватнага аналізу іпадкрэсьліваньня фактаў, што прагучалі,апусьцілася да анэкдатычных пераказваньняўкур’ёзных фрагмэнтаў выступаў, накшталтпра “адзеньне дыктатара”. Бачна, штоім вельмі хацелася, каб беларусы незаўважылі тое галоўнае, што публічнараскрылася. Але беларускае грамадзтвада гэтага ўжо прызвычаялася.

Другой важнейшай тэмай, якая хвалюецяпер нашых людзей, зьяўляецца рэальнаяпагроза ваеннай агрэсіі Расеі супрацьБеларусі. Беларусы разумеюць, штодзеяньні імпэрскага ворага маюцьпадступны гібрыдны характар, што нельгадавяраць ні заявам, ні абяцаньням Масквыі яе мясцовых рэжымных васалаў.

Выступілі таксама сябры Соймуз розных рэгіёнаў краіны. Яны пацьвердзілі,што па ўсяе краіне ўздымаецца хваляабурэньня здрадніцкай палітыкайантыбеларускага рэжыму. Людзіўсьведамляюць, што рэжым па сутнасьцісваёй ня можа быць абаронцам нашайкраіны, што справу абароны трэба брацьу свае рукі – у адпаведнасьці зКанстытуцыяй, нашым прыродным правамі беларускай нацыянальнай традыцыяйпаспалітага рушэньня. У дарослых івопытных людзей няма ніякага даверу дападсадных дзеячыкаў псэўдаапазыцыі,якія спрабуюць пакіраваць працэсамісамаарганізацыі грамадзтва. Маладыя істалыя беларусы кажуць, што імпэрсківораг сустрэне на нашай зямлі народнысупраціў, будзе разгромлены і выгнаныз нашай дзяржаўнай тэрыторыі.

Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “Абантыканстытуцыйных актах кіруючайулады”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

12 лютага 2017г.