“НЯХАЙ ЖЫВЕ МАГУТНЫ, СЬМЕЛЫ НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ!”

(Выступна лютаўскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)

Падрыхтоўкапаўзучага захопу тэрыторыі Беларусі,яе рэсурсаў, народа і дабра вынікае зімпэрскай стратэгіі Расеі і пачаласяадразу пасьля здабыцьця дзяржаўнайНезалежнасьці Беларусі. Асаблівасьцьгэтай стратэгіі ў тым, што захоп беларускайтэрыторыі плануецца і ажыцьцяўляеццаМасквой шляхам ліквідацыі беларускайнацыі. Галоўны мэтад вынішчэньня –русіфікацыя, разбурэньне культуры іграмадзянскай супольнасьці. Ідэалагічнаяаснова і галоўны чыньнік такой тыповафашыстоўскай палітыкі – дыскрэдытацыя,забарона і зьнішчэньне Беларускай мовы.

22гады ўкараняў такую палітыку ў Беларусіпрамаскоўскі сатрап Лукашэнка, якіўсталяваў у краіне рэжым унутраннайакупацыі (гэта значыць палітыку чужойдзяржавы). Адносіны паміж Лукашэнкам іМасквой пабудавыныя па заганнай (алераспаўсюджанай ў палітычным сьвеце)схеме: сатрап прадае нацыянальныяінтарэсы і праводзіць у краіне палітыку,купляючай сатрапа, кіроўнай імпэрыі.Купляючая (кіруючая) дзяржава падтрымлівае неперапыннасьць улады сатрапа і аплочваеяго асноўныя патрэбы (дае пазыкі льготы,зьніжкі, прэфэрэнцыі, касуе крэдыты дызапазыкі і т. п.). У гэтым істотамарыянэткавасьці, васальнасьці,сатрапнасьці і ўсялякай дзяржаўнай дыўладнай запрадажнасьці ў палітыцы. Заздраду плоцяць.

Сутнасьцьжульніцкага канфлікту ў гэтай зьвязцыў тым, што Масква лічыць, што плоціцьшмат, але атрымлівае мала, а сатраплічаць, што яму не выплочваюць таго, штоабяцалі. Гэтую здрадніцкую гразь ігандлярскае словаблудзтва беларусыназіраюць ўжо больш за дваццаць гадоў.Прытым сатрап умудраецца выстаўляцьсвой гандаль як абарону нацыянальныхінтарэсаў і для дурняў таго тлумачэньняхапае.

Аналагічнышлях быў падрыхтаваны для Украіны,супраць якой Масква ўжо вядзе гібрыднуювайну і ўзброеную агрэсію, бо украінцыпаўсталі. Правал фашыстоўскіх планаўсупраць Украіны спарадзіў у Масквыновыя агрэсіўныя ініцыятывы – вайну ўСірыі і падрыхтоўку захопу Беларусі.

Апошняяпазыцыя на розныя лады ўмаляеццамаскоўскай прапагандай і агентурнайслужбай Лукашэнкі (маўляў, навоштаМаскве Беларусь?). Тым часам адносіццада гэтых маскоўскіх планаў трэбасур’ёзна, як бы неверагодна яны нівыглядалі, ці некаму здаваліся, бопадрыхтоўка дзеяньняў прадугледжваесамыя дзеяньні.

Прагэта неабходна пастаянна казаць, пісацьі рэальна рыхтавацца да абароны адзбройнай агрэсіі. Складанасьць у тым,што жывучы пры антынародным рэжымеўлады, рыхтавацца трэба незаўважна, борэжым прадажны. Гэтым абумоўлены нашпадыход: індывідуальная падрыхтоўка ігрупы па 2-3 чалавекі, без структурызацыі(толькі абмежаваныя гарызантальныясувязі). Такі падыход дасьць магчымасьцьзахаваць людзей і ў патрэбны час хуткастварыць дабраахвотніцкія батальёныі партызанскія аддзелы.

Кожнызмагар-патрыёт мусіць уясьніць для сябеправільныя ацэнкі і паводзіны і разумець,што Лукашэнка здрадзіць і здасьць усё,калі ўзьнікне пагроза яго ўладзе іжыцьцю. Ён ёсьць непасрэдная прычынаняшчасьцяў нашай нацыі. Сатрап ібеларусаненавісьнік ня стане рэальнасупраць Масквы.

Калідапусьціць неверагодныя абставіны, увыніку якіх, напрыклад, сатрап уцягнеццаў збройны канфлікт з Масквой (фармулююгэта толькі ўмоўна), то тады дабраахвотніцкіябатальёны мусілі б дзейнічаць цалкамсамастойна, ні ў якім разе не зьмешваццаі не яднацца разам з лукашыстамі, богэта, як кажуць, супярэчыць прыродзерэчаў, розныя мэты, розныя ідэалы, хоцьбы і агульны (але для рэжыма умоўны)непрыяцель. У адваротным выпадкувызвольныя сілы будуць ліквідаваныярэжымам.

Дарэчы,цікава, што якраз у гэты час дробнаяагентура пачала “піярыць” Лукашэнкуяк “барацьбіта” супраць Расеі дывыратавальніка Беларусі, маўляў,яднаймася вакол сатрапа (які пасварыўсяз панам, і невядома ці надоўга). Адзінтыпаж, які раней абгаджваў маё імя,назваў сатрапа нават “бацькам,Булак-Балаховічам”. Яшчэ не такое мыцяпер пачуем.

Ускосныязьвесткі, якія дайшлі да мяне, сьведчацьаб тым, што нашы заклікі знайшлі сваіхлюдзей. Ёсьць нават паведамленьні, штохтосьці легальна імкнецца стварыцьдабраахвотніцкія батальёны тэрытарыяльнайабароны і зьвярнуўся нават да рэжымнайвертыкалі па “садзеяньне”. Наіўна,вядома, але і тое добра. Яно шмат штовысьветліць тым, хто яшчэ нечага неразумее.

Фармальналагічным выглядае паведамленьне абстварэньні дабраахвотных грамадзкіхвайсковых камісіяў (ваенкаматаў). Алелюдзі, якія гэта агучылі (М. Статкевіч),ня маюць даверу ў палітычным асяроддзі.І таму, калі рэальна ўзьнікне патрэба,то ўсё прыйдзецца рабіць ад пачаткуіншым асобам.

Даты,калі расейцы па дамове з Лукашэнкамбудуць заводзіць свае войскі і танкі ўБеларусь для нібыта сумесных манеўраў,ніхто яшчэ ня ведае (гэтак жа як і прачас і месца “манеўраў”). Беларусы,аднак, інфармацыю пра тое мусілі б мець,ведаць графік завозу зброі і акупанцкагавойска па чыгунцы, рабіць неабходныядзеяньні. Зараз гэта галоўнае. Усё трэбарабіць дзеля прадухіленьня акупацыі,дзеля падрыхтоўкі да абароны ад агрэсара,дзеля арганізацыі адпору ворагам.

Унутранаестановішча пад рэжымам ужо даўноэканамічна тупіковае і ўвесь часпагаршаецца. Адносіны між рэжымам іграмадзтвам усё больш нагадваюцьдачыненьні ў Паўночнай Карэі. Сорамнаі цяжка на гэта глядзець, але факт. Факт,які акрамя ўсяго нагадвае пра небясьпечнуюсілу ўлады, калі яна пры слабым грамадзтветрапляе ў рукі дрэнным людзям. Гісторыяпаказала, што злабаедная ўлада можазламаць хрыбет любому народу і ператварыцьяго ў натоўп (Куба, Нямеччына ў 30-х, Расея,Карэя і інш.). Народ пачынае сам сябенішчыць і разбураць пад узьдзеяньнемі прымусам злой улады, асабліва, каліўладная нечысьць прыдумляе сваюідэалогію.

Будучынюдзяржавы павінны вызначаць разумныя,культурныя, адукаваныя людзі, патрыётыкраіны. Цемра, неадукаванасьць,бескультур'е не павінна кіраваць, нямусіць быць ва ўладзе.

Абсурдаўхамскага рэжыму ў Беларусі культурныялюдзі нацярпеліся дастаткова за 22 гадыантынацыянальнай улады. Але мала штозьмянілася, бо хамская ўлада абапіраеццане на эліту, а на натоўп, якім маніпулюе(выраблена яго душыць і вырабленападтрымлівае). У гэтым жывучасьцьдэструктыўных рэжымаў і дыктатур.

Умінулым годзе рэжым выдаў чарговыантыканстытуцыйны дэкрэт №3 аб прымушэньніда працы (так было пад маскоўскайсаветчынай). Называецца дэкрэт “Абпапярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства”.Галоўны хам ахрысьціў сваю прыдумкудэкрэтам аб “дармаедах”, г. зн. аблюдзях, якія па той ці іншай прычынечасова ня маюць працы (беспрацоўныя,парадзіхі, творчыя асобы, агароднікі,інваліды, хатнія гаспадыні і г.д.).Матывацыя тыпова рабская – маўляў,гэтыя людзі не прыносяць даходу дзяржавеі таму павінны плаціць падатак (і немалы) за сваё нібыта беспрацоўе. (Насамой справе гэтыя «беспрацоўныя» людзіэканамічна ўтрымліваюць уладу, а ненаадварот).

Сытуацыяў каторы раз ставіць пытаньне абліквідацыі шызоіднага рэжыму, аб зьменеўлады. Але рэальнасьць паказваеадваротнае. Людзі прызнаюць гэтуюнелегітымную ўладу, якая плюе ім у твар,і зьбіраюць подпісы пад пэтыцыямі, кабначальнік адмяніў свой дэкрэт (чаго,вядома, ніколі не станецца). Ініцыятывыпрасіцеляў тут жа ачольваюць запісныя“апазыцыянэры” і клічуць людзей надэманстрацыю супраць дэкрэта (спачаткусп. Лябедзька паклікаў на 15 сакавіка, апотым М. Статкевіч на 17 лютага). Якзвычайна ў правакацыях – ніякага плануі мэты дэманстрацыі няма. Пакажам, “кабулада баялася”, кажа М. Статкевіч. Шчыраі прастадушна. Тут як з плясканьнем уладкі. Не кажу ўжо пра 19 сьнежня 2010 года.

Узьніклагрупа сацыяльна нездаволеных дэкрэтм№3. Трэба рэжыму тое нездавальненьнезгадзіць, пасеяць нявер’е. Запісныяасобы тут жа забягаюць наперад (наватадзін аднаму). Утварылася гэткая (не безспрыяньня рэжыму) грамадзкая пляга,саранча, якая не дае арганізаваццасур’ёзнай справе, падсоўвае людзямдурацкія паводзіны, якія канчаюццапшыкам (гэта ў лепшым выпадку).

Каліў выніку дэкрэта зьяўляецца акрэсьленаягрупа нездаволеных людзей колькасьцюў 470 тысячаў чалавек, чые інтарэсыаднолькава парушаны, то зьяўляецца іадпрацаваная схема змаганьня за сваеінтарэсы. Гэта канфэрэнцыя такіх людзей,фармуляваньне на ёй інтарэсаў і задачаў,стварэньне арганізацыі і структураў,якія зоймуцца эканамічнымі і юрыдычныміпытаньнямі, сфармулююць палітычныяпатрабаваньні і, калі дойдзе справа дадэманстрацыі, то яна будзе мець мэту ідзесяткі тысячаў дэманстрантаў, якіміграматна пакіруюць граматныя людзі.(Так ствараўся БНФ пад камунізмам).

Кабтое не адбылося, наперад забягаюцьправакатары ў вобразе “герояў-змагароў”і робяць пшык, штрафы, пасадкі,расчараваньне, упадак сілаў, фіксацыюдля гэбістаў і т. п..

Зрэшты,тут усё празаічна відаць. Нічога неатрымаецца ні ў правакатараў, ні ў“дармаедаў”, якія не дарасьлі дапалітычнага ўсьведамленьня аб ліквідацыіантынацыянальнага рэжыму. Карэізацыяпрацягваецца. Людзі, якія змагаюцца неза народ, не за свабоду, гонар, веру і«вольны дух» (як пяецца ў Беларускімгімне), але патрабуюць толькі хлеба іматэрыяльнага заспакаеньня, – ня будуцьмець ні гонару, ні волі, ні хлеба. Тыя,што адвярнуўшыся ад вольнага духу, йдуцьза абяцальшчыкамі дабрабыту, – неатрымаюць яго, толькі рабства, паняверкуі вечны плач.

Угэтай абсурднай сытуацыі, патрыёты,рыхтуймася да змаганьня і да збройнайабароны незалежнасьці Беларусі! Гэтаябарацьба можа ўсё вырашыць. У тым лікуі пра існаваньне антынароднага рэжыму.

12лютага 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК