ЗЯНОН. “ТЭРРА ДЭЙ” ПА-ПОЛЬСКУ І “РАБІНЗОН КРУЗА” З ВАТЭНШТЭТУ

Выйшлаз друку кніга вершаўі фатаграфіяўЗянона «ТЭРРА ДЭЙ» (TerraDei)у перакладзе на польскую мову. Кніга«ТЭРРАДЭЙ» зьявілася ў 2014 годзе. Гэта ў пэўнайступені праграмнытвораўтара і па зьместу, і па афармленчаймастацкай падачы, якую заўсёды робіцьсам паэт і фотамастак.

У«ТЭРРА ДЭЙ» сабраныя новыя вершы паэта,апавяданьні, публіцыстычныя артыкулыі фатаграфіі, якія зьвязаныя з паэтычнайчасткай кнігі як адзінае цэлаеадлюстраваньне і выяўленьне тэмы.

Уапошні час, пачынаючы з 2007 года, зузмацненьнем антыбеларускага рэжымуі з умацаваньнем палітыкі замоўчваньнядзейнасьці Зянона Пазьняка творчасьцьаўтара атулена ў Беларусі поўныммаўчаньнем. Часам даюцца перадрукізамежных водгукаў у Інтэрнэце (напрыклад,артыкул Віктара Шукеловіча пра нядаўнанадрукаваны раман Зянона «Палын-палын...»(2016 г.).

Тымчасам у Польшчы паэзію Зянона перакладаліРамуальд Мечкоўскі (2003 г.), Адам Паморскі(2008 г.), Чэслаў Сэнюх (2010-2011 гг.), ІрэнаГрынцэвіч (2014-2017 гг.).

У2014 годзе польская паэтэса Ірэна Грынцэвічзрабіла пераклад вершаў зь вялікайпаэтычнай фота-кнігі Зянона «ДАРОГА»(там больш за 800 вершаў) пад тытулам«OJCZYZNA WIECZNA» (2014 г.).

Цяперу перакладзе Ірэны Грынцэвіч выйшла«TERRA DEI» (200 вершаў). Выданьнеаформлена і выдадзена аўтарам Зянонамяк кніга фота-вершаў (тут каля ста фота)і выглядае адметным творам з новымпадыходам у чорна-белым варыяньце.Бальшыня фота надрукавана ўпершыню.

ПеракладыІрэны Грынцэвіч (якая валодае беларускаймовай) вылучаюцца блізкай адпаведнасьцюарыгіналу.

Характэрна,што ў дадатку да «TERRADEI» аўтарзьмясьціў таксама пераклады сваіхвершаў на ўкраінскую мову (пераклад –Іва Падольска),а таксама пераклады на грузінскую мову(пераклад -- Эмзар Кахідзэ), на ўдмурцскую(пераклад– Алена Ніканава) і марыйскую мовы(пераклад – Сьвятлана Грыгор'ева).

У2008 годзе вершы ЗЯНОНА (так паэт падпісваесвае творы) друкаваліся таксама ў Італііў асобным выданьні ў перакладзепа-італьянску знаўцам моваў і гісторыімастацтва Валеры Буйвалам.

«OJCZYZNAWIECZNA» мела прэзэнтацыю ў ЕленейГуры. «TERRA DEI» аўтарзьбіраецца прэзэнтаваць у Варшаве.

Заапошнія 15 гадоў, знаходзячыся, фактычна,у рэжыме выжываньня, Зянон Пазьнякздолеў неверагоднымі высілкамі выдацьбольш за 30 кніг. Бальшыню -- аўтарскіх(гэта ня лічачы рэгулярнага выданьня«Беларускіх Ведамасьцяў»). Ён адчыніўбаларускаму чытачу «Парсіваля», выдаўфаксімільна кнігу Аўгена Калубовічааб гісторыі беларускай мовы, і восьцяпер толькі што вышла ягонае факсімільнаевыданьне «Рабінзон Круза», надрукаванаеў 1947 годзе ў перакладзе СьвятаславаКаўша ў лягеры Ватэнштэт для перамешчаныхасобаў ў брытанскай акупацыйнай зонеНямеччыны. Гэтай сваёй гісторыяй выданьнеякраз і найбольш цікавае і выдавец пішапра тое ў прадмове і пасьляслоўі.

Уканцы кнігі выдавец зьмясьціў дадатакаб некаторых пэрыядычных беларускіхчасопісах ў Ватэнштэце і ўвогуле ўэміграцыі. Гэты ілюстрацыйны дадатак,мяркую, шмат для каго будзе пазнавальнымпра той час і, галоўнае, пра тых беларусў,што ў цяжкіх лягерных ўмовах, калі нехапала хлеба, думалі пра беларускуюкультуру, выдавалі нават кніжкі длядзяцей, часам рукатворныя, размаляваныяалоўкамі, і ўздымалі ўгару «наш беларусківольны дух»

3красавіка2017 г. М.Якушэвіч

Фота: http://www.bielarus.net/archives/2017/04/03/4718

аб'яваў варшаве

6-га красавікаў Палацы Культуры ў Варшаве ў залі Collegium Civitas (12 паверх) адбудзецца лекцыяЗянона Пазьняка і спатканьне зьбеларусамі Варшавы на тэму беларускагазмаганьня за волю і будучыню.

У другой частцыспатканьня -- прэзэнтацыя новых кнігЗянона Пазьняка, выдадзеных за апошнігод: "Палын-палын..."(беларускі раман часоў савецкай акупацыі),"Незалежнасьць. 25 гадоў","Terra Dei" (вершы ў перакладзена польскую мову), "Рабінзон Круза"(факсіміле беларускага лягернагавыданьня).

Пачытак у 18.30.Уваход з вуліцы Маршалкоўскай.