АЛЕСЬ ЧАХОЛЬСКІ: НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ У КУРАПАТАХ УЖО ІСНУЕ!

Кіраўнікграмадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты,адказны сакратар управы сойму КХП БНФАлесь Чахольскі зьвярнуўся праз Свабодуса зваротам у сувязі з абвешчанымМіністэрствам культуры конкурсам намэмарыял у Курапатах. Паводле яго,«задума ўладаў, як прынізіць і ўканчатковым варыянце зьнішчыць Народнымэмарыял, зразумелая».

Кіраўнікграмадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапатыпадкрэсьлівае, што «найперш ніхто няведае, хто ўваходзіць у журы, якія мэтыі куды яны так сьпяшаюцца, бо арганізацыяконкурсу, разгляд праектаў вымагаепрацу ў працяглым часе, не адзін месяц,а можа і год».

«Другоепытаньне з дабрачыннымі рахункамі. Мыведаем, як зьбіраюцца сродкі гэтайуладай, людзей прымусяць пералічвацьна рахункі грошы, якіх у насельніцтваў гэты цяжкі час і так не хапае. А значыць,гэта выклікае абурэньне, незадавальненьнеграмадзтва супраць Народнага мэмарыялуКурапаты. Нам людзі з усёй Беларусіперадавалі грошы на пабудову мэмарыялушчыра, без усялякага прымусу, ад усягосэрца, якое баліць ад таго, што адбываеццаў Беларусі. Трэцяе — запусьцяць тудырасейскіх энкавэдэшных папоў, якія даБога і да хрысьціянскай веры ня маюцьдачыненьня, бо служаць д'яблу», —перакананы Алесь Чахольскі.

Яккіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялуКурапаты ён заклікае сябраў розныхініцыятываў, экспэртаў спыніць усялякіяразмовы пра мэмарыялізацыю Курапатаўз боку ўладнага рэжыму.

Сродкіна выраб і ўсталяваньне мастацкайагароджы праводзіць толькі празграмадзкую дырэкцыю Народнага мэмарыялуКурапаты

«Боўжо і так столькі нагаварылі і нашкодзілісваімі прапановамі і далі падставыўладам улезьці ў гэтае сьвятое месца.Агульная пазыцыя на гэтым этапе павіннабыць такая — улада павінна прызнаць,што Народны мэмарыял створаны. Мыпатрабуем ад міністэрства культурывярнуць 300-мэтровыя ахоўныя межы, ботолькі пасьля гэтага можна рухаццадалей. Пасьля аднаўленьня ахоўных зонаўабвясьціць конкурс на стварэньнемастацкай агароджы вакол мэмарыялу,перад гэтым стварыўшы сапраўднае журыз прафэсіяналаў, мастакоў, скульптараў,гісторыкаў і гэтак далей. Сродкі навыраб і ўсталяваньне мастацкай агароджыправодзіць толькі праз грамадзкуюдырэкцыю Народнага мэмарыялу Курапаты.Вы ўсе павінны ведаць, што калі грошыахвяравалі на крыжы, то крыжы і былівырабленыя, калі ахвяравалі надобраўпарадкаваньне, то яны і ішлі нагэтую справу. Калі вы пералічыце сродкіна рахункі антыбеларускай улады, вынікбудзе такі — раскрадуць», — лічыцьЧахольскі.

Днямібыў абвешчаны конкурс эскізных праектаўпамятнага знака (мэмарыялу) «Курапаты».Заяўкі прымаюцца да 26 красавіка.

Прагэта паведамілі ў Міністэрстве культуры,піша газэта «Звязда».

Матэрыялыбудуць разгледжаныя журы на закрытымпасяджэньні не пазьней за 1 траўня.

24сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў,што бліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапатыствораць мэмарыяльны комплекс. «Ядаручыў стварыць акуратны, не гіганцкі(ня Брэсцкую крэпасьць) мэмарыял. Цяперідзе конкурс. Мы зробім гэты мэмарыял,можа, нешта накшталт невялікай капліцы»,— сказаў ён.

Пасьляадкрыцьця праўды пра Курапаты ў 1988 годзеўжо двойчы абвяшчаўся конкурс настварэньне мэмарыялу — пры канцы 1980-хі напачатку 1990-х. Вылучаліся розныяідэі, праекты, ініцыятывы, у тым ліку ідосыць кантравэрсійныя кшталту падковы,якую прапаноўваў Беларускі фонд міру.Але далей за абмеркаваньні справа нярухалася. На курапацкім пагорку назакладным камяні прымацаваная шыльда,на якой напісала, напісана, што тут уадпаведнасьці з рашэньнем Саветуміністраў БССР ад 18 студзеня 1989 годубудзе ўсталяваны помнік ахвярам рэпрэсіяў1937–1941 гадоў. Помніку ад дзяржавы так іне зьявілася за амаль 30 гадоў. А за гэтычас у Курапатах паўстаў Народны мэмарыял,былі ўсталяваныя некалькі тысячаўкрыжоў на ахвяраваньні людзей

ГаннаСоўсь

Крыніца:http://www.svaboda.org/a/28393260.html