НЕЗАКОННЫЯ ДЗЕЯНЬНІ І РЭПРЭСІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ НЕ ЎРАТУЮЦЬ АНТЫНАРОДНЫ РЭЖЫМ

Заява

25сакавіка 2017 г. уладныя, сілавыя структурырэжыму Лукашэнкі правялі брутальнуюакцыю супраць беларусаў, якія выйшліна вуліцы Менску і населеных пунктаўБеларусі адзначыць Дзень Волі – 99-югадавіну аб’яўленьня НезалежнасьціБеларускай Народнай Рэспублікі. БаевікіОМОНу і ўнутраных войскаў (а іх былавялікая ўзброеная маса) зьбілі і ўжорсткай форме затрымалі сотні людзей.Супраць затрыманых прымянялі катаваньні.Многім схопленым удзельнікам сьвяткаваньняі грамадзянам, што выпадкова апынулісяна вуліцах, на якіх рэжым праводзіўбрутальную акцыю, рэжымныя судыбезпадстаўна прысуджалі адміністрацыйныарышт і штрафы.

Мэтанакіраваназатрымлівалі журналістаў. Рэпрэсіісупраць беларусаў працягваюцца пасёньняшні дзень: фабрыкуюць крымінальныясправы па надуманых, не існуючыхпадставах, працягваюць перасьледнезалежных СМІ.

Уладныяструктуры груба парушылі заканадаўстваў адносінах да грамадзян і арганізацый,якія выступалі заяўнікамі на мерапрыемствызапланаваныя на Дзень Волі. Насуперакзьместу актыкула 6 Закона РэспублікіБеларусь “Аб масавых мерапрыемстваху Рэспубліцы Беларусь” Менскі гарвыканкамне прадаставіў заяўнікам ніякагарашэньня, ня даў ніякага адказу ўвызначаны законам тэрмін на пададзеныязаявы па правядзенні 25.03.2017 г. урачыстыхмерапрыемстваў.

Такімчынам у дзеяньнях службовых асобаўМенгарвыканкама ёсьць прыкметы грубагапарушэньня закона, якія падпадаюць паддзеянне артыкула 196 Крымінальнагакодэкса Рэспублікі Беларусь (Стварэньнеперашкодаў правядзенню схода, мітынга,дэманстрацыі, шэсця, пікетаваньня ціўдзелу ў іх)

Усувязі з гэтым парушэньнем закона ўГенэральную пракурутуру РэспублікіБеларусь накіравана адпаведная заяваад кіраўніцтва КХП – БНФ.

Антызаконныядзеяньні Менгарвыканкаму напярэдадніДня Волі, брутальныя дзеяньні ОМОНу іўнутраных войскаў 25 сакавіка сёлета,сьведчаць пра тое, што была ажыцьцёўленаясведамая правакацыя ўладных структур.

Прамаскоўскірэжым у Беларусі ўжо больш за 22 гады мэтанакіравана праводзіць антыбеларускуюпалітыку, адмыслова пераследуе людзей,якія стаяць на беларускіх патрыятычныхпазыцыях.

Мызьвяртаем увагу службовых асобаўуладнага рэжыму на тое, што пры аднаўленьнізаконнасьці ў краіне, усім незаконнымдзеяньням будзе дадзена праўная ацэнка,на падставе якой будуць прыняты асабовыярашэньні.

Зьвяртаемувагу беларусаў на тое, што ў сытуацыі,якая створана ў краіне антынароднымрэжымам, неабходна быць і стаяць набеларускіх пазыцыях, не падтрымлівацьнезаконныя дзеяньні рэжыму, супрацьстаяцьрусіфікацыі, падтрымліваць і шанавацьбеларускую мову, адукацыю, культуру.Трэба рыхтавацца да зьдзяйсьненьняпераменаў -- вяртаньня законнасьці украіне, усталяваньня дэмакратычнагабеларускага ладу.

Цяпербеларусам трэба накапіць сілы,арганізавацца, рыхтавацца да ўсеагульнагастрайку, ствараць групы падтрымкі руху«Вольная Беларусь» і не паддавацца направакацыі агентуры і розных ашуканцаў.Салідарны арганізаваны і моцны народпераможа здраду і цёмныя сілы. Беларусьбудзе вольнай, беларускай і шчасьлівайкраінай.

9красавік 2017 г.

г.Менск. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ