СПЫНІЦЬ ПАСЕЎ НЯНАВІСЬЦІ І ЗЬНЕВАЖЭНЬНЕ ЛЮДЗЕЙ

Прачытаў разумныяінтэлігентныя разважаньні яго Эксэленцыібіскупа Кандрусевіча пра чарговуюправакацыйную антыбеларускую выхадкуС. Алексіевіч і падумаў: добра што я недухоўная асоба і магу казаць аб дрэннымтое, чаго яно заслугоўвае,не зважаючы на канфармізм і згодніцкуюдыпляматыю. Ніякая дыпляматыя тут ужонепатрэбная. Цярпець пастаяннае ахайваньне беларусаў нельга.

С. Алексіевічпублічна сказала наступнае: "Такуювайну [як на Данбасе] можна пачаць і ўБеларусі: дайце туды танкі, зброю -- ітады каталікі пачнуць забівацьправаслаўных ці каго заўгодна".

Адразу ўзьнікаепытаньне: чый гэта рупар? Чыёй інфармацыйнайвайны? Чыйго мілітарызму? Пытаньнірытарычныя. Па тым, што піша і кажаАлексіевіч, відаць, што ў беларускімжыцьці, у беларускайкультуры і гісторыі яна ёсьць абмежаванайі неадукаванай асобай. Але, наватулічваючы яе нізкі ўзровень, цяжкаўявіць, каб яна ня ведала, які стан, штоза адносіны існуюць у шматканфэсійнымбеларускім народзе (і існавалі заўсёды)і чаму гэтыя паважлівыя салідарныяадносіны "зьяўляюцца, -- як піша ягоЭксэленцыя, -- нашым нацыянальным скарбамі добрым прыкладам для ўсяго сьвету."

Дык навоштаАлексіевіч гаворыць такія ілжывая,сеючыя нянавісьць, словы?

Таксама пытаньнеўжо рытарычнае. Пасьля нямецкага праекту"ГансВік" праект "Алексіевіч"зьяўляецца самым шкодным для беларусаў.Пэрманэнтнае абплёўваньне беларускаганарода, яго мовы і культуры тут няспыніцца, а званьне лаўрыята прэмііНобэля і стварэньне з Алексіевічпублічнай асобы аўтаматычна спрыяераспаўсюджваньню ў мэдыях любоганенавіснага яе выказваньня. ВорагіБеларусі на Захадзе (і на Усходзе)атрымалі (дакладней, стварылі) гучнырупар, які будзе вяшчаць амаль што ўаўтаматычным рэжыме.

Заява Алексіевічнакіраваная перш за ўсё на распальваньнерэлігійнай і сацыяльнай варожасьці ўбеларускім народзе. Не прыпамінаю, кабхто калі (нават у асяроддзі адкрытыхворагаў Беларусі) гэтак казаў.

Другое -- такаязаява накіравана на дэзінфармацыюзаходніх палітыкаў і заходняга абывацеля,якія нічога ня ведаюць пра Беларусь іжывуць стэрэатыпамі Паўночнай Ірляндыі,Сэрбіі, Босьніі ды Косава. Хрысьціянстваў гэтай заходняй лібэралістычнайбюракратыі і ахлакратыі зьніжана,перакручана і не ў пашане.

Улічваючыстановішча розумаў і ўзровень ведаў наЗахадзе пра Беларусь, выказваньнеАлексіевіч -- подлае. Яна стварае брыдкае,неадэкватнае, ілжывае і шкоднае ўяўленьнепра нашу краіну, зьневажае і абніжаеаўтарытэт нашага народа.

Нізасьць умеркаваньнях і лжывасьць ёсьць самыяхарактэрныя рысы асобы Алексіевіч. Япра гэта ня раз пісаў (напрыклад, матэрыял"Цені рэжыму"), паказваючы тое нафактах.

Апошнім часаммне прыходзілася размаўляць зь яеземлякамі, слухаць пра ілжывы пачатакяе журналісцкай працы ў раённай газэце.Зразумела, чаму ніхто з настаўнікаў несказаў пра яе добрае слова, а іншыя наватня хочуць зь ёй спатыкацца.

Часам думаеш,адкуль узялася такая няўдзячнасьць даБеларусі, да беларускай літаратуры, давялікіх беларускіх людзей. Адкуль вырастакі манкуртызм? Не са школы ж? Гэта жтрэба так вырадзіцца, каб усё жыцьцёпражыць у Беларусі, атрымаць вышэйшуюадукацыю, займацца журналістыкай і няведаць беларускай мовы. Ды ня тое, штоня ведаць, а прынцыпова яе не хацецьведаць і брыдка нагаворваць на яе. (Мыж ведаем, што яна казала і кажа. Усёзафіксавана.)

Ёсьць яшчэ адзінаспэкт (магчыма, найважнейшы), пра якія таксама раней пісаў (бо ўсё на паверхні)-- гэта дэкадэнцкая хваравітая мэнтальнасьцьАлексіевіч, якую яна пастаяннападкрэсьлівае: яе поўнае і зьняважліваенявер'е ў чалавека, успрыняцьце яго якістоты ад пачатку з заганнай сутнасьцю,бездухоўнай, ня здольнай супроцьстаяцьабставінам і гатовай ператварыцца ўзьвера, бо сутнасьць яго не духоўная,не культурная, не валявая, але з цёмнайпадсьведамасьцю. Мізантропія, дэкадэнцтваі паталёгія страху вылазяць увесь часу яе надтрэснутых разважаньнях. Нічогадобрага ў такой галаве (дакладней, утакой псіхіцы) ня можа нарадзіцца, толькішчарбатае, супярэчлівае, упадніцкае ібязвольнае, што мы ўвесь час і бачым уплыні яе сьвядомасьці.

Вось, напрыклад,абгрунтоўваючы свой правакацыйна-ілжывыпасыл, што ў Беларусі "каталікі пачнуцьзабіваць праваслаўных ці каго заўгодна,-- яна працягвае, -- чалавек дастаткованедасканалая істота, яму ў галаву можнаўкласьці ўсё, што заўгодна."

Тыповая мізантропіяі зьневажэньне чалавека. Але заўважце,у антыпатычнай заяве яна характэрнакантралюе правакацыйную ідэалогію,маўляў, каталікі пачнуць забіваць;каталікоў яна робіць агрэсарамі. Не,спадарства, тут не агаворка, тутпаліттэхналёгія , тэхналягічны пасеўнянавісьці паміж людзьмі.

Далей не зьвяртацьна такое ўвагі нельга, бо яно ніколі няспыніцца. У дачыненьні да Беларусі ібеларускіх каштоўнасьцяў мы бачым, штотут -- ці Лукашэнка, ці Алексіевіч -- абоерабое. Абодва шкодныя, толькі ў розныхмаштабах.

Таму першае, штотрэба зрабіць, гэта (пажадана разам ікаталікам, і праваслаўным) зьвярнуццаў суд аб узбуджэньні крымінальнай справысупраць грамадзянкі Сьвятланы Алексіевічпа артыкалу 130 Крымінальнага КодэксуРэспублікі Беларусь. -- Распальваньнерасавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбоіншай сацыяльнай варожасьці альборозьні.

У гэтым артыкуледакладна сфармулявана і апісанакрымінальнае парушэньне, якое зрабілаАлексіевіч.

І наступны пунктдзеяньняў -- незалежны ад першага пункту.Прапанаваць С. Алексіевіч папрасіцьпрабачэньня ў беларусаў за распальваньнерэлігійнай і сацыяльнай варожасьці, запастаянныя зьнявагі народа і нацыянальнаймовы беларусаў.

Мяркую, што каліня будзе складзена прабачэньне перадБеларускім народам, то адносіны да гэтайасобы павінны зьмяніцца.

Можа, каму-небудзьусё, што я прапаную, здасца занадтасуровым. Але калі такіх людзей, якАлексіевіч, не спыняць, ня ставіць намесца, то яе шкодніцтва таксама ніколіня спыніцца, будуць вечныя зьнявагінарода, правакацыі і хваравітыявыказваньні, чуць якія больш нельга інемагчыма.

Цяпер можнаадказаць на пытаньне, якое адразуўзьнікла больш года таму: наданьненобелеўскай прэміі такой асобе якАлексіевіч -- гэта для Беларусі добраці дрэнна? Адназначна дрэнна. Гэта былозразумела. Але спатрэбіўся час, каблюдзі, якія вераць ў цуды ды ў немагчымае,ды ў тое, у што хочуць верыць, убачылірэчаіснасьць. Калі каму яшчэ не хапілачасу яе ўбачыць -- не бяда. Усё наперадзе


11 чэвеня 2017г. Зянон ПАЗЬНЯК