ХІ ЗЬЕЗД КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЙ ПАРТЫІ — БНФ

18чэрвеня 2017 г. у Менску адбыўся чарговыХІ Зьезд Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ. У Зьезьдзе ўзялі ўдзел101 дэлегат і госьці з розных рэгіёнаўкраіны. Удзельнік ўшанавалі хвілінаймаўчаньня памяць сяброў, якіх ня сталаза прамінулы пэрыяд, а таксама памяцьЮліі Качук, дачкі сябра КХП-БНФ ЮрыяКачука.

Зьездзасьпяваў беларускі нацыянальны гімн“Магутны Божа”.

Зьездзаслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ, -- “Набліжайма вольнуюБеларусь”.

Сасправаздачнымі дакладамі таксамавыступілі сп. Юры Беленькі, выканаўцаў Беларусі абавязкаў старшыні КХП-БНФ,і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыніКХП-БНФ. Выступоўцы гаварылі пра вынікідзейнасьці Партыі, яе сяброў і прыхільнікаў.У цяжкіх умовах акупацыйнага антыбеларускагарэжыму сябры Партыі захавалі аптымізмі веру ў перамогу, здолелі сваім прыкладамі сваімі ідэямі пераканаць значнуючастку нашага грамадзтва ў неабходнасьцізмаганьня за вольную, дэмакратычную інезалежную Беларусь – наш агульны Дом.Гэта пры тым, што палітычныя групоўкіпсэўдаапазыцыі страцілі свой аўтарытэті ня здольныя запрапанаваць грамадзтвувыйсьце з цяперашняга крызісу. Ды і штояны могуць запрапанаваць, калі, напрыклад,у асяроддзі АГП падзяліліся думкі, ціпрызнаваць расейскі захоп украінскагаКрыму “дэмакратычным волеіз’яўленьнем”,ці не прызнаваць. Пазыцыя гэтых структурстановіцца зразумелай грамадзтву.Людзей не ўдалося падмануць заклікаміда ўдзелу ў фальшывых рэжымных “выбарах”,беларусы адвярнуліся ад псэўдаапазыцыі,якая, фактычна, дапамагае рэжыму існаваць.

Выступоўцыспыніліся на асноўных накірункахдзейнасьці Партыі і патрыятычнагаавангарда грамадзтва. На гэтым этапенам удалося не дапусьціць прафанацыйнайрэжымнай “мэмарыялізацыі” у Курапатах.У іншых месцах пакутніцтва нашага народу(напрыклад, у Хайсах пад Віцебскам) сябрыПартыі працягваюць змаганьне завыратаваньне і дастойнае ўшанаваньнебрацкіх магіл ахвяраў расейскага тэрору.Мясцовыя ўлады паводзяць сябе цынічнаі агрэсіўна, не даючы патрыётам наватпаставіць крыжы на магілах. Гэта ёсьцьсьведчаньнем таго, што рэжым не зьмякчыўсваю пазыцыю ў гэтым пытаньні.

Выступоўцыспыніліся на асноўных пастулатахпраграмы “Вольная Беларусь” і заклікаліўсіх патрыётаў працаваць над яераспаўсюджваньнем у грамадзтве ізьдзяйсьненьні яе задач. Глыбокі,усебаковы, сістэмны крызіс існуючагарэжыму і яго сацыяльна-эканамічнаймадэлі зь яе брутальнай прывязкай данедаразьвітай Расеі прымушае патрыятычныясілы рыхтавацца да вялікіх падзей ібыць гатовымі да прыняцьця адказнасьціза краіну. Менавіта праграма “ВольнаяБеларусь” зьяўляецца сапраўдным планамстваральных дзеяньняў для нашага народа,яна паказвае шлях прагрэсіўнага,дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі.

Выступілітаксама сябры Партыі з розных рэгіёнаўкраіны. Яны распавялі пра разбурэньнеэканомікі ў гарадах і мястэчках, масаваебеспрацоўе і безграшоўе, драматычныяпрацэсы дэмаралізацыі антыбеларускайулады і часткі грамадзтва. Была выказанадумка, што менавіта праграма “ВольнаяБеларусь” павінна стаць канкрэтнымнакірункам дзейнасьці ва ўсёй нашайкраіне.

Адбылісявыбары кіраўніцтва Партыі і яе кіраўнічыхворганаў. Старшынёй КХП-БНФ быў абранысп. Зянон Пазьняк (адзінагалосна). Сп.Юры Беленькі быў абраны выканаўцамабвязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ ісп. Сяргей Папкоў – намесьнікам старшыніКХП-БНФ. Быў таксама абраны Сойм КХП-БНФу складзе 33 чалавек.

Быліабмеркаваны і прыняты некалькі рэзалюцыйХІ Зьезда КХП-БНФ.

Інфармацыйнаякамісія

Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

18чэрвеня 2017 г.