“КАЛІ ВЫ НАЗЫВАЕЦЕ КАГОСЬЦІ АКУПАНТАМ, ТО ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ АДПАВЕДНА...” СТАРЫЯ ПЕСЬНІ.

ПадрыхтаваныПарляманцкай асамблеяй АБСЭ праектрэзалюцыі аб дэакупацыі Крыму і часткіДанбаса, у якім РФ прызнана акупантамукраінскай дзяржавы, ніяк не паўплываена сытуацыю ў краіне, заявіў у камэнтарыдля выданьня “ГОРДОН” украінсківаланцёр Юры Касьянаў:

“Ніякіхзьменаў Украіне гэтая рэзaлюцыяне прынясе. Як АБСЭ можа паўплываць наКрэмль? Калі б у Эўразьвязе адмовілісяад закупкі расейскага газу і нафты ажпокуль РФ ня сыйдзе з Данбаса, вось тадыМасква сапраўды задумалася б. А такнічога ня зьменіцца. Страшныя заявыэўрапейцаў, тупаньне нагамі і трасеньнекулакамі ў Пуціна не выклікаюць уражаньня.Не чапляюць яны, у прыватнасьці, і мяне.Бо ўсе гэтыя глупствы паўтараліся ўгісторыі ўжо вельмі шмат разоў. Успомнімтую ж акупацыю Чэхаславакіі. Атрымліваецца,што ў Эўропе ёсьць пэўныя “адораныя”людзі, якія ўсіх павучаюць, як трэбажыць, а ў гэты час акупанту трэба былоб проста добра ўлупіць па карку.

Ніхтоў Эўропе ня хоча адмаўляцца ад расейскагагазу. Мы ў сваю чаргу таксама не сьпяшаемсяперакрываць газавую трубу, якая праходзіцьпа нашай тэрыторыі. І праблема тычыццаня толькі газу. Мы працягваем гандлявацьз РФ. І заўсёды знаходзяцца нейкіяапраўданьні, чаму мы ня можам ваявацьз Расеяй: у іх ёсьць ядзерная зброя,шматлікія войскі, а нам не прывезьліформу і гэтак далей. Тобок жаданьняваяваць няма, бо начале краіны стаяцьгандляры, для якіх важна набіваць кішэні.І вось у Эўропе дакладна такія ж гандляры,можа, крыху больш адукаваныя іцывілізаваныя, чымсьці нашы. Але сутнасьцігэта не мяняе.

Калівы называецец кагосьці акупантам, дыкі дзейнічайце адпаведна. А простапрызнаць факт акупацыі раўнасільнатаму, што дыягнастыраваць у чалавекарак і нічога не рабіць. Трэба разумець,што захоўваецца пагроза акупацыі ірасчляненьня Эўропы знутры. Напрыклад,затрыманьне таго ж Марківа (украінскідабраахвотнік Віталь Марків – “ГОРДОН”)праведзена рукамі італьянскіхправаахоўнікаў, але па наводцы расейскіхспэцслужбаў. Мы падазраем, што яны жстаяць за тэрактамі ў Эўропе, што ІДзІЛ,хутчэй за ўсё, таксама праект РФ.Усёгэта балюча б’е па заходняй цывілізацыі.Таму трэба дзейнічаць, спыняць адносіныз акупантамі, перакрываць гандль зь іміі аказваць Украіне вайсковую дапамогу”.

Перакладз расейскай.

Крыніца:http://gordonua.com/news/war/strashnye-zayavleniya-evropeycev-topane-nogami-i-sotryasanie-kulakami-putina-ne-vpechatlyayut-volonter-kasyanov-196197.html