ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ЮБІЛЕЕМ

Віншуюпаважаную Ганну Сурмач са слаўнымюбілеем вопыту і сталасьці асобы. 4-галіпеня ёй споўнілася 70 гадоў. СябрыБеларуска-Амэрыканскага Задзіночаньнясардэчна павіншавалі яе ў саборы св.Кірылы Тураўскага. З гэтай нагоды тамадбылася ўрачыстая імпрэза і віншаваньне.

ГаннаСурмач належыць да тых асобаў беларускагаАдраджэньня, якіх выявіла і дала стымулдзейнасьці беларуская нацыянальнаярэвалюцыя 1991 года, калі краіна дамагласядзяржаўнай незалежнасьці. Арганізатарскіяздольнасьці Ганны выдатна праявілісяў дзейнасьці Згуртаваньня БеларусаўСьвету "Бацькаўшчына". Практычна,дзякуючы яе пазыцыі, волі і энэргіі, быўарганізаваны на адраджэнцкім узроўніПершы Зьезд беларусаў сьвету ў ліпені1993 года ў Менску. Гэты зьезд беларусаўстаў гістарычнай падзеяй, зьявай, якаязапомнілася ўсяму пакаленьню. Дарэчы,на гэтым зьезьдзе кіраўніком ЗБС быўабраны акадэмік Радзім Гарэцкі, астаршынёй -- Ганна Сурмач.

Лёсбеларускіх адраджэнцаў за часы акупацыяўі антыбеларускай улады вядомы: турма,ГУЛАГ, сьмерць альбо эміграцыя. Уэміграцыі на былым беларускім радыё"Свабода" выявілася яшчэ аднавыдатная якасьць Ганны Сурмач --здольнасьць да журналістыкі і ўменьнетрымаць пяро. Яе рэпартажы таго часупра беларусаў сьвету я стаўлю на ўзроўнітакіх выдатных журналістаў "Свабоды",што працуюць у падобнай тэматыцы, якМіхась Скобла і Зьміцер Бартосік. Пазьнейяе журналісцкая праца была падсумаванаяёй у выдатнай кнізе "Беларусь бязьмежаў".

Цяпер,будучы старшынёй БАЗА, спадарыня Ганнасамааддана працуе на карысьць Беларусіі беларускага Адраджэньня, не палохаючысяцяжкасьцяў, якія паўсталі і будуцьпаўставаць, пакуль існаваць будзе ворагчалавецтва на ўсходзе Эўропы.

Шчыразычу для спадарыні Ганны здароўя,непахіснасьці і волі ў гэтай няспыннайбарацьбе на эміграцыі і ў сьвеце заіснаваньне, разьвіцьцё і вялікуюпрышласьць беларускай культуры, дзяржавыі нацыі.

СлаваАйчыне!

ЗянонПАЗЬНЯК