АБ ВАЖНЫХ ПАДЗЕЯХ

(Вытрымказ выступу на жнівеньскім 2017 г. СоймеКХП-БНФ

іБНФ “Адраджэньне”)

...Уграмадзтве мы назіраем насіленьнетыпова акупацыйныхрэпрэсіяў. Зьнішчэньне беларушчыны ігістарызму ў школьных праграмах (забаронанават ужываць слова “Біблія” у беларускаймове і літаратуры, каб не казаць праСкарыну), арышты маладых за БеларускіСьцяг на канцэртах, пагром незалежныхпрафсаюзаў (нягледзячы на іх поўнуюлаяльнасьць да акупацыйнага рэжыму),кваліфікацыя вайсковай Тактычнай групы“Беларусь” як экстрэмісцкай тэрарыстычнайарганізацыі за тое, што выступае на бакувольнай Украіны, і г.д.

Усёгэта рабілася і робіцца здрадніцкімрэжымам канкрэтна ў плане зачысткіграмадзкага стану перад падрыхтоўкайрасейскай акупацыі Беларусі.

Фармальнаі рэальна маскоўская гібрыдная акупацыя(гэта значыць замаскаваная пад іншыядзеяньні) пачалася 24 ліпеня гэтага года,калі ўзброеныя жаўнеры чужой краіныўвайшлі на нашую зямлю. Першы тэст наакупацыю быў для чужынцаў пасьпяховым.Чужыя жаўнеры без пазнакаў на адзеньніі з аўтаматаматычнай зброяй зьявілісяў грамадзкіх месцах у Віцебску і Берасьці.Ніхто не падышоў да іх і не спытаў, хтояны, чаму без апазнавальных знакаў ічаму са зброяй. Для расейцаў гэта важнаяінфармацыя для заключэньня, штосупраціўленьня ў Беларусі ня будзе.

(Увагадля фронтаўцаў! Калі расейцы паўторацьсвой тэст у іншых гарадах, і нашыя людзістануць сьведкамі, -- абавязкова падысьці,учыніць допыт, запісаць на магнітафон,сфатаграфаваць. Затым званіць у міліцыю,пракуратуру і камэндатуру з прапановайзатрымаць падазроных. Павінен быцьрэзананс, бо тут скандал.)

Здваццаць чацьвертага ліпеня ў Беларусіна чыгуначных платформах ноччу перавозіццарасейская бронетэхніка. Адрас той жа –Віцебск, Берасьце.

Зпачатку жніўня на палігоне Кіслава падПсковам адбываліся вучэньні расейскай76-й дэсантна-штурмавой дывізіі. Экспэртыадзначаюць, што “тактычныя вучэньніплаўна трансфармуюцца ў стратэгічныя”.Пасьля вучэньняў штурмавыя дэсантнікібудуць перакінуты ў Беларусь быццам быдля вучэньняў “Захад-2017”. У калгаснагаздрадніка ўжо ніхто не пытае. Ён пратое, відаць, нават ня ведае. Расейскіявойскі па ўсёй лініі з Поўначы на Поўдзеньпадцягваюцца да межаў Беларусі і Украіны.Зьявіліся зьвесткі, што на беларускімнакірунку будуць задзейнічаныя не аднапскоўская дывізія ПДВ,але тры штурмавыя дывізіі (гэта 30-36тысячаў жаўнераў). Прытым яны быццам быў поўнай баявой гатовасьці будуцьзаставацца на пэрыяд вучэньняў ў Расеіна мяжы зь Беларусяй і толькі па асобымзагадзе ўрываюцца ў Беларусь.

Уміжнародным плане раскручваецца даволіштучны скандал і нагнятаньне напружанасьцівакол Паўночнай Карэі. Пуцін ня разбываў у Паўночнай Карэі. Аб чым тамдамовіліся саюзьнікі, ніхто ня ведае.Але карэйская небясьпека, якуюразьдзьмухваюць з абодвух бакоў, --тыповы прыклад адцягненьня ўвагі адпадрыхтоўкі акупацыі Беларусі.

Ваўнутранай палітыцы калгасны рэжымзаймаецца тым жа самым – адцягненьнемувагі беларусаў ад надыходзячай расейскайакупацыі. Тут і пагром незалежныхпрафсаюзаў, і абяцаньне паўтары тысячына зарплату, і палёт у космас і шэрагшызоідных заяваў пра Дэкрэт №3 і т.п.

11жніўня Пуцін унёс у Думу праект закона“Аб выкарыстаньні СПА на межах Беларусі”.Ставіцца задача ратыфікаваць пратаколаб зьменах і дапаўненьнях у Пагадненьнепаміж двума рэжымамі ад 3-га лютага 2009г. аб сумеснай ахове мяжы неіснуючай“саюзнай дзяржавы”. Гэты таемны пратаколбыў падпісаны калгасным правіцелем 2лістапада 2016 г. Масква трымала яго дазручнага моманту. І вось той момант дляіх настаў.

Сутнасьцьгэтага пуцінскага закона (пасьля таго,як ён будзе прыняты) заключаецца ў тым,што ў Беларусь павінны будуць уведзеныясістэмы расейскай Супрацьпаветраннайабароны. Комплексы СПА прадугледжваюцьсістэму абслугі, камунікацыі, аховы,інфраструктурнае і сістэмнае забесьпячэньнеі г.д. Словам, патрабуе наяўнасьці ўБеларусі расейскага войска, бо толькіяно, згодна пуцінскага праекту, будзеажыцьцяўляць “порядок примененияоружия и боевой тэхники”.

Згэтага вынікае наступнае:

  1. Расейскае войска, якое цяпер завозяць у Беларусь, могуць пакінуць тут пад выглядам абслугі, аховы і эксплуатацыі СПА.

  2. У выніку збройнага канфлікту Расеі з Захадам (а ўсё да таго ідзе, і Пуцін здольны справакаваць вайну), першы змасаваны ракетна-бомбавы ўдар наносіцца па сістэмах СПА і па краіне, дзе яны разьмешчаныя.. Такім чынам, расейцы выводзяць сваю СПА на Беларускія межы і падстаўляюць беларусаў пад удар і зьнішчэньне, зьберагаючы сябе.

Тутгорка спраўджваюцца словы калгаснагаздрадніка аб тым, як беларусы будуцьпаміраць за Маскву. Расейскія агрэсарыспасылаюцца пры гэтым на міфічнае“союзное государство” Расеі і Беларусі,якое ніхто не прызнаў і якое супярэчыцьКанстытуцыі і ўсім законам Беларусі іў рэальнасьці не існуе. Змова двухнягоднікаў і рабаўнікоў – вось штотакое гэтае “союзное государство”, ане рэальнасьць.

Іцяпер высновы, што вынікаюць з сытуацыі,якая склалася і разьвіваецца.

  1. Пачалася гібрыдная акупацыя Беларусі з боку пуцінскай Расеі. Яна выяўляецца на сёньняшні момант;

а).У заходзе расейскага войска на сувэрэннуютэрыторыю Беларусі. У пранікненьні ўБеларусь расейскай бронетэхнікі.

б).У абгрунтаваньні ўводу расейскагавойска ў Беларусь спасылкамі на палітычныядамовы аб “саюзнай дзяржаве”, якія нямаюць юрыдычнай сілы і не прызнаныяміжнароднай супольнасьцю.

в).У падрыхтоўцы заканадаўчых актаў агрэсііз боку Расеі на падставе нікчэмных інікім не прызнаных палітычных пагадненьняў.

2.З 24 ліпеня беларускі народ мае права назбройнае супраціўленьне і адпор агрэсару. Трэба ўлічыць, што значная часткабеларускага грамадзтва знаходзіцца ўстане глыбокай расейскай і рэжымнайдэзінфармацыі.

3.Неабходная дзейсная інфармацыя грамадзтвааб сутнасьці падзей усімі даступнымі сродкамі.

4.Неабходная наша інфармацыя для міжнароднайсупольнасьці. Інфармаваць амбасады ЗША і Польшчы.

5.Заклікаць беларускіх патрыётаў дапартызанскай барацьбы супраць агрэсараў.Час настаў. Трэба дзейнічаць. Нагамаскоўскага жаўнера не павінна ступацьпа зямлі Беларусі.

6.Неабходная блакіроўка чыгункі ічыгуначных станцыяў, каб супрацьдзейнічацьпадвозу расейскай бронетэхнікі.

7.Зьвярнуцца да беларусаў ва ўсім сьвецеаб блакіроўцы расейскіх амбасадаў і патрабаваньні спыніць пляны акупацыіБеларусі.

Зьвяртаюувагу, што ў апошні час зьявілася шматаналітычных артыкулаў, дзе ня толькіагентура і прапагандысты, але і разумныя,вопытныя адукаваныялюдзіаргумэнтавана даводзяць, што акупацыіня будзе, што Маскве гэта нявыгадна зусіх пунктаў гледжаньня, што гэта блефПуціна і т.п. Пры ўсёй павазе да аўтараўнапісанага, тое,што яны пішуцьгэта ёсьць ў цяперашніх абставінахвельмі шкодныя пісаньні і, як ня дзіўна,поўнае неразуменьне Расеі. Тутне павінна быць заспакаеньня. Усваіх войнах і акупацыях Расея ніколіне карысталася выгадай (інакш бы Расеіпроста не існавала). Цяперашнія пляныакупацыі Беларусі (першы этап – ўвядзеньневойска і стварэньне вайсковага пляцдарму,з захаваньнем фармальнай дзяржаўнасьціі ўлады Лукашэнкі) не ажыцьцёвяццатолькі тады, калі будзе рэзкая рэакцыясупраць гэтых плянаў ў Беларусі, усуседзяў Беларусі і ў міжнароднайсупольнасьці. Але найперш ў Беларусі.Цяпер ужо створаныя такія абставіны,што словаў мала, патрэбныя антыакупацыйныядзеяньні рознага кшталту і перш за ўсё– збройнае супраціўленьне, партызанскіяакцыі. Масква ў сваіх агрэсіўных плянахня чуе і не разумее слоў. Толькі цьвёрдаяпазыцыя і рашучыя дзеяньні могуцьдавесьці да яе сьведамасьці сэнсантываеннай лексікі і пазыцыі права.

Беларусамне трэба цяпер слухаць нічыйго і ніякагаляманту. Прыступайма да абароны свабоды,Бацькаўчыны і Незалежнасьці. Нашаенатуральнае права, канстытуцыя іміжнароднае права на нашым баку.

25жніўня 26-ягадавінаНезалежнасьці Беларусі. Улічваючы,падзеі, якія пачаліся, прапаную на 26жнівень склікаць Асамблею патрыятычныхсілаў Беларусі на тэму: “АбаронаНезалежнасьці Беларусі”. Падрыхтоўкупачаць з заўтрашняга дня (14 жніўня).Арганізацыю даручыць Управе Сойму.

Штоб ні рабіў рэжым – ён прайграе. 26 гадоў– гэтацэлаепакаленьне Незалежнасьці. Галоўнае –верма ў самых сябе, спадзяваймася насябе і ня боймася. Пераможам толькі ўбарацьбе. Настае такі час.

13жнівень 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК