ВІНШАВАНЬНЕ З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Паважаныяземлякі, дарагія беларусы!

Віншуюўсіх з найвялікшым нацыянальным сьвятам-- Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

26гадоў таму, 25-га Жніўня 1991 года, нанечарговай сэсіі Вярхоўнага СаветаХІІ-га скліканьня, пасьляцяжкага і ўпартага змаганьня дэпутатаўАпазыцыі БНФ супраць камуністычнайбальшыні парляманту і пры падтрымцыдзясяткаў тысячаў людзей на плошчы,Дэклярацыі аб дзяржаўнымсуверэнітэце БССР быў нададзены статусКанстытуцыйнага закону, прынятыя іншыядакуманты аб Незалежнасьці Беларусі.З гэтага дня Беларусь юрыдычна, згледзішча беларускага і міжнароднагаправа, стала вольнай, самастойнай,незалежнай краінай, прызнанай усімсьветам. Збылася мара пакаленьняў, імэта амаль двух стагоддзяўбарацьбы патрыётаў за Незалежнасьцькраіны. Незалежная Беларусь адбылася,стала рэальнасьцю.

НашаНезалежнасьць, наша незалежная Дзяржаваі наша Беларуская Мова ёсьць найвялікшыякаштоўнасьці нацыі. Беражэм нашунезалежную Дзяржаву! Шануйма нашуБеларускую Мову! У цяжкі час і кожныдзень аберагайма нашы каштоўнасьці --Дзяржаву і Мову. Гэта грунт нашайнацыянальнай будучыні і вольнага жыцьця.

СлаваАйчыне! Жыве Беларусь!

25Жнівень 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК