ПАЧАЛАСЯ ГІБРЫДНАЯ АКУПАЦЫЯ БЕЛАРУСІ РАСЕЙСКІМ ВОЙСКАМ. СПЫНІЦЬ ІНВАЗІЮ МОЖА ТОЛЬКІ САЛІДАРНЫ НАРОД

(Верасьнёўскі Сойм 2017 г.Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”)

10 верасьня ў Менску адбыўся чарговыСойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Соймзаслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка,Старшыні Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне”, -- “З Богам! ЗаБеларусь!”. З дакладам выступіў сп.Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Партыіі Фронту.

Выступоўца падвёў вынікідзейнасьці партыйнага актыву за жнівеньі пачатак верасьня. Праведзена двавельмі значныя мерапрыемствы – Асамблеяпатрыятычных дэмакратычных сіл і мітынгна Дзень Беларускай вайсковай славы.Нягледзячы на інфармацыйную блакаду,нам удалося зьдзейсьніць самае галоўнае– паведаміць грамадзтву пра небясьпекустраты суверэнітэту іпачатак гібрыднай акупацыі Беларусі збоку Расеі, якаяразгортвае на нашай тэрыторыі сваё100-тысячнае войска і вялікія масы ваеннайтэхнікі. Мы заявілі пра гэта выразна іадназначна. Мы выканалі свой палітычныабавязак перад народам і сказалі, штотрэба рабіць у такой сытуацыі. І многіялюдзі пачулі наш заклік. Наватпсэўдаапазыцыйныя структуры вымушаныбылі зьмяніць свой дыскурс і памяняцьлёзунгі з абстрактна-пацыфісцкіх набольш адпаведныя ваеннай небясьпецы.Схаваць ад народу дзеяньні і зваротпатрыятычнага авангарда не атрымалася.Будзем працягваць дзейнічаць у гэтымнакірунку, абуджаць грамадзтва, раіццазь людзьмі, працаваць усе разам у справенацыянальнай салідарнасьці і супрацівуагрэсару.

Выступовец зазначыў, што каліраней маскоўскіх тэлепрапагандыстаўу жніўні-верасьні пасылалі ў адпачынак,то сёлета гёбэльсаўская машына працуеў гэты пэрыяд на поўную моц: ток-шоў,праграмы, крык і лямант у эфіры неспыняюцца ні на дзень. Масква падаграенасельніцтва Расеі, не спыняючы ягозамбаваньня. Бачна, што адбываюццанейкія дзеяньні крамлёўскага рэжыму,якія павінны кардынальна зьмяніцьстановішча ня толькі ў нашым рэгіёне,але і ва ўсёй Эўропе. Аналізуючыінфармацыю, мы робім выснову, што Маскварыхтуецца да буйнамаштабнай вайны. Іменавіта да вайны знашай тэрыторыі.

Сябры Сойму далучыліся дагэтай дыскусіі. Яны паведамілі празьвесткі, што атрымалі з СМІ. Беларускіяпадразьдзяленьні пераводзяцца напалігоны. З вайскоўцамі вядзеццапрапагандысцкая праца на тэму “Мыдолжны показать Западу! Мы ім покажем!”Пакуль невядома, хто і што будзеразьмешчана на тэрыторыі пастаяннайдыслакацыі беларускіх падразьдзяленьняў,на іхніх пазыцыях, пакуль беларускіявайскоўцы знаходзяцца на палігонах. Нявыключана, што там будуць войскі чужойдзяржавы. У некаторых месцах гэта ўжоадбываецца. СМІ паведамілі таксама, штоз беларускага боку на памежжы з Украінайправодзіцца маштабная высечка лесу(нібыта “для барацьбы з караедамі”).Мясцовыя жыхары паведамляюць, штовысякаецца ўсё запар,і здаровыя і нездаровыя дрэвы.Чаму такім чынам на памежжы з нашыммірным, цывілізаваным суседам адкрываюццавялікія пустыя прасторы? Якія “караеды”павінны пайсьці па гэтых новаўтвораныхпалях на тэрыторыю суседняй дзяржавы?Чаму гэта робіцца менавіта зараз. Людзібачаць гэта, і сэрцы напаўняюцца трывогай.

Сярод сяброў Сойму былімужчыны, якім падчас службы ў савецкайарміі давялося паўдзельнічаць у ваенныхінвазіях у Чэхаславакію (1968 год) іАўганістан (1980-я гады). Яны распавяліпра слабую падрыхтоўку і штучнуюдэмаралізацыю мясцовых армій, прапалігоны і падпарадкаваньне вышэйшагаваеннага камандаваньня гэтых краінзагадам Масквы. У гэтых умовах сам народузьнімаўся на барацьбу з акупантамі.Савецкія войскі не маглі даць радынароднаму супраціву. Салідарны народ– магутная сіла, здольная наватпрадухіліць вайну. Вось гэта трэбадаводзіць нашаму грамадзтву.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнайдзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісіяКансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ і БеларускагаНароднага Фронту “Адраджэньне”

10 верасьня2017г.