ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ АБАРОНЫ

(Выступна верасьнёўскім 2017 года Сойме КХП-БНФ

іБНФ “Адраджэньне”)

ПаважаныяСябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне,зычу ўсім здароўя і вытрываласьці ўвыпрабаваньнях, якія зваліліся на нашукраіну.

Заапошні месяц мы правялі некалькі важныхі патрэбных мерапрыемстваў. Перш за ўсёАсамблею патрыятычных дэмакратычныхсілаў, а таксама мітынг і прысягу наДзень Беларускай вайсковай славы. Хваласябрам, якія гэта арганізавалі. Зразумела,якая гэта цяпер нялёгкая справа і якмала на тое было часу.

Лічу,што добры штуршок дала Асамблея. Усё жтакі нам трохі ўдалося ажывіць абстаноўкуі зрабіць тэмай абмеркаваньня пагрозуБеларусі ад расейскіх вайсковых вучэньняў“Захад-2017”. Некаторыя з нас, магчыма,чакалі адчувальнага грамадзкага ўздыму.Апатыя ў цяперашнім грамадзтве іхзьбянтэжыла, бо відавочна, што пачаласяактыўная акупацыйная фаза гібрыднайвайны, якая, на справе, доўжыцца ўжо 23гады. Пачуцьцё сьмяртэльнай небясьпекімусіла б узрушыць людзей. Але, сябры, нятрэба бедаваць на шкоду сабе. Зыходзімз рэальнасьці, якой бы цяжкай яна нібыла, і рабем тое, што трэба рабіць. Намвельмі важна мець дзеяздольнае палітычнаеі патрыятычнае беларускае ядро, якоеразумее, што і як трэба робіць крок закрокам беларускую справу. Вынікі адпрацы ўжо ёсьць і яны будуць большыя,бо жыцьцё не стаіць на месцы.

Успомніце1991 год. У жніўні павінны былі закончыцьнаваагароўскі працэс і заключыць “новыСавецкі Саюз”. Не было ў нас тады ўжорэальнай палітычнай і юрыдычнаймагчымасьці гэтаму перашкодзіць,недапусьціць (можна было толькісупраціўляцца). Уся намэнклятура была“за”. Шушкевіч здрадзіў з пафасам іадданасьцю Маскве. І тут – камуністычныгэбоўскі путч. Былі ў Маскве, як бачым,яшчэ большыя імпэрцы, чым Гарбачоў, івырашылі “тряхнуть стариной”. У вынікуўсё пасыпалася.

Івось тады, калі б у нас не было невялікага,але моцнага фронтаўскага ядра –дэпутацкай Апазыцыі БНФ у ВярхоўнымСавеце (якая арганізавала хутка і рашучапратэсты, Сэсію Вярхоўнага Савета і ўсерашэньні пра Незалежнасьць), каб гэтайсілы не было, нашай краіны ўжо не існавалаб. Гэтыя злыдні (і Шушкевіч найперш)лёгка здалі б Беларусь, ды яшчэ б па-рабскурадаваліся, што няма вайны.

Жыцьцёне стаіць на месцы. Пуцін вядзе небясьпечнуюпалітыку для сябе самога і сваёй арды.Існуе вольная антыімпэрская Украіна іцэлы пояс Усходнеэўрапейскіх краін.Акупацыя, якую пачаў Пуцін, закранае нятолькі Беларусь. Могуць быць розныязьмены абставін, але ў нас заўсёдыпавінна быць ідэёвая і арганізацыйнадзейсная беларуская адраджэнская сіла,каб было каму ў патрэбны момант сказацьбеларускае слова і зрабіць так, як трэбаБеларусі. Трэба сьведчыць вялікіянацыянальныя ідэі і высока трымацьБеларускі Сьцяг.

Тамупрацуйма і рабем, нягледзячы ні на што,памнажайма беларускія справы і нашыябеларускія ідэі.

Сапраўднаятрагедыя магла здарыцца ў 1999 годзе, калінемцы з маскоўцамі (Місія АБСЭ і КГБ)амаль што не ліквідавалі БеларускіНародны Фронт дазваньня. Раскол імўдалося рэалізаваць. Але мы захавалітое, што трэба (і тое, што змаглі). І цяпер,у час выпрабаваньня нацыі, мы бачым, што вельмі шмат кладзецца на нас і ад насчакаецца дзейнасьць дзеля агульнайсправы абароны нашай краіны. Будзьма жмудрымі і адказнымі і адначасна сьмелыміі рашучымі, калі спатрэбіцца гэта Айчыне.

Самаявялікая праблема ў нас у Партыі – гэтазьмена пакаленьняў. Зьмены, практычна,няма, бо Партыя апошнім часам амаль непапаўнялася. Гэта праблема, аднак,палітычнай пасіўнасьці ўсяго грамадзтва.Такое ўсюды. За 23 гады хамскай улады незьявіліся беларускія арганізатары інацыянальныя палітыкі (тыя, што зьявіліся,былі зьнішчаны). На паверхню вылазіўтолькі гэбоўскі сурагат дачасныхэлектаральных папулістаў тыпу Мілінкевіча,Саннікава, Статкевіча, якія ствараліправакацыі, тупікі і грамадзкіярасчараваньні.

Цяжкічас. Але ён можа скончыцца толькі тады,калі нястомна будзем дзейнічаць.

Які раней, нам ня трэба нічога абмяркоўвацьз палітімітатарамі. Ня трэба камэнтавацьіхныя паводзіны, бо набліжаецца вайнаі настае час выбару. І там могуць быцьіндывідуальныя перамены. Робім пазытыўнуюпрацу і разумна рыхтуем сур’ёзнысупраціў.

Цяперважна, каб па ўсёй Беларусі, у гарадахі вакол палігонаў, на дарогах, дзе будуцьехаць вайсковыя машыны, былі налепкі,улёткі, банэры, плякаты, расцяжкі зтэкстам:

Русскийсолдат, иди домой”

Русскийсолдат, уходи в Россию”

Русскийсолдат, уходи из Беларуси”

Трэбарыхтаваць мітынг на 30 верасьня паддэвізам “Вольная Беларусь” (гэтазначыць, вольная Беларусь без чужогавойска). Месца мітынгу ў Менску традыцыйнае– Кіеўскі сквер на бульвары Шаўчэнкі.Адлік часу пачаўся. Да 30 верасьня рускагавойска не павінна быць ў Беларусі.

Угэты час вельмі важна арганізаваць уіншых гарадах прыняцьце прысягі навернасьць Беларусі. Мэтады могуць быцьрознымі. Нават у форме малітвы ў сьвятыхмесцах, перад помнікамі і крыжамі, перадкасьцёламі і цэрквамі. Рабіць усё гэтатрэба спантанна.

Інфармацыюаб ваенных манеўрах распаўсюджваць(акрамя Сеціва) у папяровым выглядзе ўрозных месцах і на прыладах аб’яў. Гэтаабавязкова.

Уверасьні таксама нас чакае нашатрадыцыйная праца ў Курапатах.

АбаронімБеларусь!

ЗБогам, да працы і лепшай долі!

Слава Айчыне!

10верасень 2017 г. ЗянонПазьняк