АБ ГАЛОЎНЫМ

(Лістда беларускіх патрыётаў)

Падудар падстаўлена нашая дзяржаўнаянезалежнасьць. Падзеі, якіх асьцерагалісяразумныя людзі, жывучы пад хамскімантынацыянальным рэжымам, -- наблізіліся.Пачаўся вайсковы экспэрымэнтгібрыднай акупацыі Беларусі з бокуРасеі. Адна з мэтаў –міжнароднае прыніжэньне нашай краіны,паказ яе несамастойнасьці – расейцаміўжо дасягнута. Асноўная задача манеўраў«Захад 2017»– стварэньне расейскага ваенна-стратэгічнагаплацдарму на тэрыторыі Беларусі (штобудзе азначаць акупацыю краіны).Вырашэньне гэтай задачыў Масквы яшчэ наперадзеі залежыць ад многіх чыньнікаў. Найпершад паводзінаў беларускага грамадзтва.

Некалькіабавязковых дзеяньняў, якія цяпер мусяцьбыць.

Найпершусім патрыётам трэба рыхтавацца дазбройнага супраціву акупантам. Гэтазначыць рыхтаваць сродкі супраціву,ствараць групы абароны. Улічыць,што антыбеларускі рэжым улады ў верхавінесваёй і шмат дзе на месцахбудзе на баку акупантаў

Другое.Ня слухаць не прымаць на веру ніякіхмеркаваньняў так званых "аналітыкаў",ні заходніх, ні ўсходніх, ні "сваіх"(пазьбягайце зацямненьня мазгоў). Ідзеінфармацыйная вайна супраць Беларусіі Украіны. Беларусы непадрыхтаваныянават да разуменьня такой вайны. Тамукіравацца трэба нормамі права,патрыятызмам, сумленьнем і здаровымсэнсам. Здаровы сэнс сьведчыць, што нанашу тэрыторыю, карыстаючыся адсутнасьцюмяжы і дзякуючы здрадніцкай палітыцыантыбеларускай улады, зайшлі ўзброеныячужыя войскі, умешваюцца ў нашыясправы, хапаюць беларускіх грамадзян.Суверэнітэт парушаны. Канстытуцыйныабавязак грамадзяніна Беларусі --бараніць краіну, яе тэрыторыю інезалежнасьць.

Усялякіядэмагагічныя разважаньнінепрыяцеляў аб так званай "саюзнайдзяржаве", аб дамове з нелегітымнымрэжымам ёсьць з праўнага боку нікчэмныяі не павінны прымацца пад увагу.

Дэфакта ёсьць толькі адзін аргумант, якіможна ўлічыць. Гэта шматкроць засьведчанаеабяцаньне здрадніцкага рэжыму іхаўрусьніка Масквы аб тым, што да 30-гаверасьня расейскія войскі будуцьвыдаленыя зь Беларусі і ў нашай краінене застанецца ніводнага маскоўскагаўзброенага салдата.

Давярацьгэтым абяцаньням нельга, бо яго вымаўляюцьлюдзі бяз гонару, якія да гэтага часуне міргаючы вокам, кажуць, што на Данбасерасейскага войска "нет".

Калірасейскае войска і ваенная тэхніказастануцца на нашай тэрыторыі, то логікатут простая: альбо супраціў і вайна --альбо згода з акупацыяй, стратасуверэнітэту, рабства і подлае існаваньне.

Цяжкасьцьможа стацца ў тым, што ў рэальнасьці ірабства і супраціў будуць існавацьадначасна.

Насёньняшні дзень усім разумным беларусамтрэба ўсьвядоміць катэгарычную праўду:палітычны вынік расейскіх манэўраў"Захад-2017" на Беларусі будзе залежыцьад паводзінаў беларускага грамадзтва,ад яго актыўнасьці, сур'ёзнасьці і ступені супраціву. У чарговыраз у беларусаў узьнікае магчымасьцьсамым вырашыць вынік падзей і зьберагчыбудучыню нацыі.

* * *

Заўвагааб інфармацыйнай вайне. (Паўтару тое,што ўжо прыходзілася казаць.)

Трэбатэрмінова і рэзка спыніць усялякаеёрніцтва ды камэдыянцтва з фантомамВэйшнорыя. Нельга падыгрываць ворагам.Маскі прырастаюць да твару. Складваеццаўражаньне, што тон задае агентура, інеадукаваныя людзі не разумеюць, шторобяць. Масква зрабіла ін'екцыю, увялабацылу падзелу грамадзтва. У любой форменельга яе вырошчваць.

Патрэбнаяканцэнтрацыя розумаў і дзеяньняў насур'ёзных праблемах гібрыднай вайныРасеі супраць Беларусі і сьвету, напагрозе страты краіны. Цяпер ня час іня месца для пэрформэнсаў. Пажартавалі-- і хопіць. Наперадзе высьпявае вайна.Масква ня спыніцца,нават калі сапраўды часова вывядзе сваёвойска зь Беларусі.

Цяпертрэба засяродзіцца нагалоўным -- на супраціве гібрыднайакупацыі і на абароне краіны.

17верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК