АБ МОВЕ Ў АБСТАВІНАХ ВЫНІШЧЭНЬНЯ

Напачаткунекалькі патрэбных агульных адзнак.

--Беларуская нацыя жыве і мае будучыню,пакуль жыве беларуская мова.

--Гэтую праўду, каб выжыць у сьвеце хлусьні,мусіў бы ўсьвядоміць кожны беларус.

--Усеабдымнае жыцьцё нацыянальнай мовызабясьпечвае нацыянальная дзяржава.

--Мова разьвіваецца ў нізах (К. Ушынскі)найперш у сфэры этнасу -- традыцыйныхсацыяльных групах,павязаных пераемнасьцю традыцыяўкультуры.

--Рэальная пагроза існаваньню мовыўзьнікае тады, калі трацяцца асноўныясацыяльныя складнікі яе існаваньня,гэта значыць этнас і нацыянальнаядзяржава. Пакуль існуе хоць адзінскладнік, мова працягвае існаваць. (Абнабытым складніку культуры размованіжэй.)

Гэтыяразвагі патрэбныя, каб уясьніць становішчаі лёс нашай беларускай мовы. ПасьляліквідацыіВялікага Княства Літоўскага і ўсёй РэчыПаспалітай беларуская мова стыхійна інатуральна трывала ў этнічнай сфэрыграмадзтва. Зразьвіцьцём культуры і асабліва сазьяўленьнем нацыянальнай ідэі моваразьвівалася таксама на пісьмовымузроўні ў літаратуры.

Цяперузьнікла пагрозьліва неспрыяльнаясытуацыя для існаваньня беларускаймовы. За дваццаць тры гады рэжымуўнутранай акупацыі моцна вынішчаныбеларускі этнас, перш за ўсё -- вёска,якая хутка русіфікуецца і перастае быцьнатуральным асяроддзем мовы. Этнічны(утвараючы) складнік разьвіцьцянацыянальнай мовы, практычна, паралізаваны.

Палітыкупаралічу і разбурэньня моўнага грунтуправодзіць антынацыянальная ўлада,якая ліквідавала нацыятворную функцыюдзяржавы ў галіне нацыянальнай ідэалёгіі,культуры і мовы.

Убеларускага грамадзтва застаўся яшчэадзін складнік разьвіцьця мовы. Гэтанабыты складнік культуры, які, фактычна,зьяўляецца надсацыяльнай элітарнайзьявай і ўключае ў сабе найперш літаратуру(бо там стоадсоткава жыве мова), а таксамаў пэўнай ступені мастацтва, творчасьцьі некаторыя культурна аб'яднаныя(элітарныя) групы людзей.

Культурныскладнік жыцьця мовы, як правіла,індывідуалізаваны. Таму асноўны мэтад,якім антынацыянальная ўлада імкнеццазвузіць, абмежаваць і ліквідаваць гэтуювышэйшую зьяву нацыі, зьяўляюццарэпрэсіі: раскол беларускіх арганізацыяў,адабраньне нерухомай маёмасьці,пазбаўленьне творчых пляцовак, трыбуны,магчымасьцяў друку, кантактаў зь людзьмі,кваліфікацыя творчай працы як беспрацоўяі абкладаньне падаткамі за беспрацоўеі таму падобныя прыёмы, аж да мэтанакіраванага"дзяржаўнага" разбурэньня сям'ігэтых групаў людзей (адабраньнядзяцей і т.п.).

Асаблівасьцьунутранай акупацыі Беларусі ня толькіў тым, што ўлада антыбеларуская. Уладуў Беларусі, пры падтрымцы агентурыМасквы, апанавалі малакультурныя,малаадукаваныя нацыянальна цёмныяіндывідуумыпры шырокім спрыяньні сацыяльна адсталых(савецкіх) людзей і проста цемры, якаязаўсёды агрэсіўная.

Тутістотная якасьць рэжыму. Пад наглядамМасквы і разам з маскоўскай агентурайкраінай кіруе і нацыю разбураеантынацыянальная цемра.

Стратывелізарныя. Яны працягваюцца. І тым няменш, нягледзячы на перашкоды іразбуральную палітыку рэжыму, мы бачым,што сярод людзей паступова вырастаепавага да беларускай мовы ў розныхпластах грамадзтва.

Гэтасьведчаньне таго, што актыўным моватворнымскладнікам выступае ў нас набыты чыньніккультуры. Гледзячы на такое становішча,усплываюць у памяці словы Купалы з"Раськіданага гнязда": "Гэтабітва йдзе сусьветна міжСьвятлом і Апраметнай".

Тутмоцны чыньнік Адраджэньня. Пад намікультура Вялікага Княства Літоўскага,гісторыя якога напаўняе гонарам сэрца.Пад намі вялікая якасная і чалавечнаябеларуская літаратура. Творчасьцьпродкаў асьвятляе нам шлях. Толькі трэбапа ім ісьці.

Адсутнасьцьскладніка этнічнага моўнага асяроддзяасабліва

некарыснана раньніх стадыях росту чалавека. Цяпертое адчуваецца шмат дзе і ўплывае надэфармацыю маўленьня. Гэтаму можнасупроцьдзейнічаць, калі разумецьабавязковасьць захаваньня чысьцінімовы.

Прыкладаўшмат. Дастаткова адчыніць Сеціва іпачытаць беларускія старонкі. Частаняправільна называюць род назоўнікаў,блытаюць і няправільна абазначаюцьагульныя (тыпалагічныя)і канкрэтныя назовы ды паняцьці.

Усепамылкі -- гэта памылкі русіфікаванайсьвядомасьці. Напрыклад, ужываюць слова"сабака" у жаночым родзе (як урасейцаў). Па-беларуску "сабака"-- гэта "ён", прытым па-беларуску"сабака" ёсьць агульная назва віду,гэтак жа як "кот", "конь" і ўсежывёлы, якія ня маюць зьнешняй выразнавыяўленай палавойідэнтыфікацыі (бокалі ідэнтыфікацыя ёсьць, то канкрэтызацыяабавязковая, скажам,"авечка" і "баран", "каза"і "казёл", «курыца»і «певень»і г. д.). У мове ўсё дакладна вызначана іназвана. Прытым тут самая простаялексіка, у якой нельга блытацца.

Зназвай "кот" увогуле нейкі сумбур.Спрэс пішуць "котка", маўляў, тоймеў "котку", гэты мае "котку".Усюды канкрэтызацыя "коткі". Адкультакі выбар? Ці адкуль тое вядома? Агулампа зьнешніх прыкметах котку можнаапазнаць толькі калі яна "рыска"(трохколерная асобіна). Аказваецца, гэталюдзі ў розуме сваім перакладаюць зрасейскай. Там "кошка" жаночагароду. Урасейцаў назовам "кошка"абазначаеццаагульнаяназва віду (і ката і коткі). У беларускаймове агульная назва віду -- "кот".Бываеблытаніна,калі няправільна называюць род слова"боль", замест "заля",кажуць "зал" і г. д.

Яшчэгорш, калі людзі, відаць, з найлепшыміматывамі, хочуць падкрэсьліць самабытнасьцьмовы, яе шматзначнасьць, багацьцелексікі, але дрэнна арыентуюцца, калітакая лексіка ўжываецца. У выніку ўнеадпаведным кантэксьце зьяўляюццасловы, кшталту, "Клінтаніха","міністарка" і т. п.

Такіясловы і формы словаў ёсьць, але яны, якправіла, бытавога кшталту, часам зіранічным падтэкстам, і ўжываюцца ўадпаведнай гаворцы. Называньне гэтыхсловаў у неадпаведных абставінах і ўіншым кантэксьце ўспрымаецца яквульгарызмсазьняважлівым непаважным сэнсам.

Правілымовы абавязваюць казаць "спадарыняміністар", «яна міністар», «спадарынядырэктар",«янадырэктар»і г. д. "Міністарка" (слова-калека),ужытае ў публічным кантэксьце, -- гэтазьняважлівае панібрацтва. Тут назіраемістотнае этычнае псаваньне мовы. Някажам ужо пра назовытыпу "Клінтаніха",«Пашкевічыха»,«Арэшчыха», «Хадычыха» і г. д. у масавайінфармацыі.

Падкрэсьліваю,што такаялексіка выкарыстоўваеццаў быце, у вуснай гаворцы, у мастацкайлітаратуры, але амаль не ўжываецца ўпублічнай і, тым больш, афіцыйнай сфэры.Разьвітая культура (і культура мовы)выразна дыферэнцаваная. У пляжным уборыня ходзяць на працу і ў опэрны тэатар.Тое ж самае і ў мове: усё мае свае межыі сваё месца.Убеларускай мове лексічна падрабязнараспрацаваны сацыяльны, родавы іўзроставы статус асобы, і адпаведныяназвы і імёны гэтай асобы. (Пра гэтаможна прачытаць цэлую лекцыю, бошмат што ўжо страчана.)

Людзі,якія вярнуліся ў роднае маўленьне па-замоўным асяроддзем, часта, як відаць, неўсьведамляюць фанэтычнай сутнасьцібеларускай мовы. Вымаўляюцца такіяфанэтычныя канструкцыі, якія супярэчацьсамому роду беларускай мовы. Прыемнаямаладая пара артыстаў, напрыклад, хорашасьпявае беларускую песьню, а рэфрэнам,выклічнікам увесь час, замест беларускага"гэй!", гучыць чужое дзіўнае слова:"Хэй, хэй-хэй!" Прыклад неверагодны,каб так сьпявалі беларусы. Гэтанемагчыма, боў корані супрацьпаказанафанэтычнай лексіцы і сутнасьці беларускаймовы. Тутякраз вынік чужых наносаў.

Шляхвяртаньня да свайго -- высакародны, алетаксама няпросты шлях.

Сапраўднаяпаломка і жарганізацыя мовы адбываецца(як шмат дзе ў сьвеце) ад неапраўданагаўжываньня ангельскіх тэрмінаў, назваўі слоў. Месцамі мова робіцца ўжонезразумелай і цяжкай для ўспрыняцьця.

Краіны,у якіх дзейнічаюць свае нацыянальныяўрады і парляманты, ствараюць спэцыяльнаезаканадаўства, якое абараняе мову адзамежнай жарганізацыі лексікі. Асаблівашчыльна распрацаваны, напрыклад, такізакон у Францыі. У Беларусі цяпер нямані нацыянальнага ўраду, ні нацыянальнагапарляманту, якія б абаранялі мову інацыю. Англамоўная жарганізацыя набываезлавесныя формы.

Убеларускіх тэкстах як шчарбатыя зубымільгаюць “хэдлайнер”, “краўфандынг”,“бодзібілдэр”, “олдскул”, “дайвінг”,“мэнспрэдынг”, “роўпджампэр”,“гаджэты”, “байкеры”, “фрылансэры”і іншае жаргоннае сьмецьце.

Навоштатакі гвалт над лексікай, зь якіх такіхкомплексаў?! Палякі, напрыклад, хорашараспрацавалі сваю кампутарную інавукова-тэхнічную тэрміналёгію. (Хоцьі там па тэлебачаньні можна пачуцьвыказваньні, кшталту “выпочынэкуікендовы”.)

УЗША сярод менш культурных беларусаў убытавой гаворцы бывае чуваць ужо замежная«трасянка», калі кажуць што яны нештахочуць “юзаць”, але няма каму “супортаць”і г. д.

Усёгэта -- не адзнака ўзбагачэньня і моўнагаразьвіцьця, а прыкмета дэгенерацыі іўпадку.

Аджарганізацыі ангельшчынай беларускуюмову ўжо трэба ратаваць. Зусім жа нескладана ўсё сказаць зразумела іпа-беларуску.

Дарэчы,расейшчына ў плане тэрміналёгіі набеларускую мову ў публічным афіцыйнымужываньні, практычна, не ўплывае(русіцызмаў-жарганізмаў няма), і першза ўсё таму, што беларусы актыўнаўспрымаюць расейшчыну як варожуюдыверсію ў мову і тут жа знаходзяцьбеларускія адпаведнікі тэрміналягічнамупаняцьцю. (Я не закранаю тут бытавуюсавецкую «трасянку». Вось прыклад уякую пачварнасьць можа ператварыццамова, калі яе не шанаваць.)

Усітуацыі, якую я апісаў (калі ўладаантынацыянальная, а этнас амаль разбураны), асноўным чыньнікам разьвіцьцямовы і беларушчыны (падкрэсьлю зноў)становіцца культура. Тут ідзе змаганьне,і тут закладзены вялікія магчымасьцідля выжываньня і перамогі над злом.

Тымчасам глыбінны сэнс вітальнасьці нацыіі выжываньня мовы палягае ня толькі намоцным культурна-гістарычным грунце,але, што важна, – на нацыянальнай волі.Адсутнасьць волі зьвядзе на нуль усемагчымасьці. І менавіта тут крыеццабалючая праблема нацыянальнага і моўнагаразьвіцьця. Нават у цяперашняй цяжкайрэальнасьці могуць быць і сямейныяшколкі для дзяцей, і паралельная адукацыя,і нядзельныя гурткі, і шмат-шмат штояшчэ, праз якое прайшлі народы ў імкненьніда лепшай будучыні дзеля нацыі і сваіхдзяцей.

Пытаньнеправапісу засталося адкрытым. Яно немагло быць вырашана пры існуючай уладзе.(Але яно будзе вырашана.) Цяпер паўсталазадача стварыць грамадзкую тэрміналягічнуюкамісію (інстытут), каб запабегчыжарганізацыі мовы, засьмечваньню яеамэрканізмамі, чужой паразітнай лексікай,пазьбегнуць страты беларускай адметнасьці.

Зразумела,што перамяніць усё да лепшага можнатолькі ў выніку кардынальных палітычныхперамен. Але пазытыўная нацыянальнаяпраца, зыходзячы з адэкватнай ацэнкістановішча, ніколі і ні пры якіх абставінахне павінна спыняцца.

21верасьня 2017 г. ЗянонПАЗЬНЯК