МІТЫНГ СУПРАЦЬ РАСЕЙСКАЙ АКУПАЦЫІ Ў МЕНСКУ

3кастрычніка ў Менску адбыўся антываеннымітынг супраць расейскай акупацыі нашайкраіны і імпэрскай агрэсіі з Усходу,арганізаваны Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыяй – БНФ. Людзі прышлі ў Кіеўскісквэр сталіцы з нацыянальныміБел-Чырвоан-Белымі Сьцягамі і антываеннымі,антыімпэрскімі транспарантамі. Нягледзячына холад і дождж настрой быў аптымістычныі сьветлы.

Быўзаслуханы зварот сп. Зянона Пазьняка,Старшыні КХП-БНФ і Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” – “Беларусьпераможа. Пляны Пуціна праваляцца”.Таксама выступілі сп. Сяргей Папкоў,намесьнік старшыні Партыі і Фронту, ісакратары Управы Партыі і Фронту сп.Алесь Чахольскі і сп. Валеры Буйвал. Яныказалі пра трывожнае становішча, якоепаўстала ў Беларусі і вакол нашай краіныў сувязі з маштабнымі манэўрамі іперадыслакацыяй вялікіх масаў расейскайарміі і ваеннай тэхнікі на тэрыторыіБеларусі і каля яе межаў. Ніхто пакульня можа сказаць дакладна, колькі расейскіхвойскаў засталося на нашай тэрыторыіпасьля афіцыйнага завяршэньня вучэньняў“Захад-2017”.

Афіцыйнымзаявам даверу няма, прамаскоўскі рэжымі Масква ня маюць даверу народаў. Ваеннаядактрына Масквы не зьмянілася: гэтазахоп і падпарадкаваньне тэрыторый,якія раней належалі імпэрыі, ліквідацыянезалежных краін і ўстанаўленьне“Русского міра” на землях народаў.Таму вельмі важна, каб людзі і народы ўкраінах нашага рэгіёну салідарызіравалісяі выступілі разам супраць маскоўскайагрэсіі. Але першасным і найважнейшымёсьць менавіта беларуская салідарнасьцьнашых людзей у абароне Бацькаўшчыны.Калі нават 1% насельніцтва актыўнавыступіць супраць расейскай арды, тогэта будзе 100-тысячная дабраахвотнаяармія.

Алебеларусы павінны таксама спадзяваццана нашы Узброеныя Сілы, на беларускіхафіцэраў і жаўнераў. Нягледзячы нататальную русіфікацыю і падпарадкаваньненашай арміі навязаным нам расейскімгенэралам і Маскве, у Беларускай армііёсьць многія тысячы патрыётаў, якія,калі спатрэбіцца, будуць ваяваць не заінтарэсы маскоўскага агрэсара, а заБеларусь. Усе разам – увесь народ,беларусы і беларускі, цывільнаенасельніцтва і патрыёты ва УзброеныхСілах – мы павінны выратаваць сваюбудучыню, сваю краіну ад паняволеньняпаганай Масквой, ад разбурэньня ізьнішчэньня. Мы будзем бараніць Радзімуад маскоўскіх захопнікаў.

Грамадавітала выступы гуканьнем “Слава Айчыне!Жыве Беларусь!” Мітынг аднагалоснапрыняў рэзалюцыю “Гуртуем патрыятычныясілы. Рыхтуемся абараняць Беларусь”.

Мерапрыемствазавяршылася сьпяваньнем нашаганацыянальнага духоўнага гімну “МагутныБожа”.

Інфармацыйнаякамісія Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыі – БНФ

3кастрычніка 2017 г.