ДЗЕІМ ДАЛЕЙ

(Лістна кастрычніцкі 2017 г. Сойм КХП-БНФ і БНФ“Адраджэньне”)

Паважаныясябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчынеў найцяжэйшы час. Але Беларусь жыве, мыдзеім і крок за крокам набліжаемся даперамен, на якія мусім уплываць.

...Важна,што ў верасьні не адбылося катастрофы,якую плянаваў пуцінскі рэжым. Як на нашуневялікую фронтаўскую(іадзіную беларускую), цяпер партыю мызрабілі ўсё ж дастаткова і тое, што трэбабыло зрабіць. Грамадзкая штодзённаяўвага да небясьпекі расейскіх ваенныхманэўраў у Беларусі шмат значыла.Беларусь на фоне міжнароднай занепакоенасьціне павінна была маўчаць. І нам удалосяўзьняць гэты наш беларускі голас.

Яўжо адзначаў у выступе на апошніммітынгу,што Маскве не атрымалася разьвязацьвайну на Далёкім Усходзе і сутыкнуцьАмэрыку з Паўночнай Карэяй, хаця Расея(застаючыся ў ценю) рабіла брутальныяі нават адчайныя высілкі, кабПн. Карэя справакавала Амэрыку наўдар.Масквапралічылася на захадзе і на ўсходзе.Гэтаўсё адыграла адпаведнуюролю і пакуль што адтэрмінавала расейскуюагрэсію ва Усходняй Эўропе. Алемаскоўскія намеры застаюцца. Падрыхтоўкапрацягваецца.

Нямасумненьняў (і выведка суседніх краінтое даказвае), што расейцы пакінулі ўБеларусі і схавалі значную частку свайговойска і тэхнікі. А рэшту адвялі на новыярубяжы ў стан гатовасьці да інвазіі.Расейцам удалося схаваць свае аддзелы,дзякуючы спрыяньню рэнегацкага рэжымуўлады ў Беларусі і дзякуючы таму, штоБеларускае войска апынулася (дзякуючы,ізноў жа, рэнегацкаму рэжыму) падкамандваньнем расейскіх генэралаў,палкоўнікаў і шпіёнаў. Бянтэжыць, аднак,што беларусы, звычайныя людзі Беларусі,да гэтага часу не зафіксавалі і нявыявілі месцазнаходжаньня расейцаў.Мімікрыя, відаць, добра прадумана.

Тымчасам, заўважце, калі б у Беларускімвойску (і ў цэлым у грамадзтве) былабеларуская мова, схаваць чужое войскабыло б немагчыма. Вось яна цана ўнутранайакупацыі рэнегатаў і цана здрады.Плянуюцькрымскі сцэнар. Ведаючы гэта, трэбаадпаведным чынам іабавязковарыхтавацца да барацьбы. Але найпершнеабходнавыявіць схованкі акупантаў. Выявіўшы,прыступіць да дзеняньняў па вызваленьнітэрыторыі.

Длянас цяпер важна падрыхтаваць сьвяткаваньнеДзядоў у Курапатах. І, адпаведна, трэбаабавязкова пасьпець зрабіць усепадрыхтоўчыя справы, якія былі адкладзеныяна цэлы год.

Вельміцяжка (асабліва ў паваротныя моманты),што ў нас няма нацыянальнага друку,радыё і тэлебачаньня і беларускагаінтэрнэту. Але, памятайма, што адтульчуваць толькі словы. Дзеяньні за намі.Яны ўсё і вызначаць...

СлаваАйчыне!

ЖывеБеларусь! ЗянонПазьняк

8кастрычніка 2017 г.