ДЗЯДЫ 2017

Пададзеназаяўка ў Менгарвыканкам і Менаблвыканкамна правядзеньне 5 лістапада (у нядзелю)2017 г. з 11.30 ад Гадзіньнікавага заводатрадыцыйнага шэсьця і мітынга ўКурапатах, прымеркаваных да восеньскагасьвята памяці продкаў “Дзяды”. Заяўкапададзена Кансэрватыўна-ХрысьціянскайПартыяй – БНФ.

Чамумы ўшаноўваем памяць продкаў і чамутрэба памятаць нашых Дзядоў?

Тамушто нашы Дзяды мудрыя. Наша цела і нашрозум ад нашых Дзядоў.

Янынам кажуць: Трымайцеся свайго, яно длянас лепшае. Беражыце нашу зямлю, нашумову, нашу культуру – тут наш розум інаша моц. Бараніце нашы каштоўнасьціад прышэльцаў як з усходу, так і з захаду.Нашыя нацыянальныя каштоўнасьці належацьнам і нашым будучым пакаленьням.

Хвалапродкам! Слава нашым Дзядам! ЖывеБеларусь!

-Інф-