АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ЛЁС КРАІНЫ

Унядзелю 12-га лістапада адбыўся чарговыСойм КХП – БНФ (Партыі БНФ) і БНФ«Адраджэньне». Быў зачытаны выступСтаршыні Партыі. Выступілі намесьнікіСтаршыні Юры Беленькі, Сяргей Папкоў,сябры Сойму.

СтаршыняПартыі ў сваім выступе адзначыў, штопалітычны курс, прыняты вясной, напаляпшэньне вобразу Партыі і пераадоленьневарожай прапаганды даў станоўчыя вынікі.І перш за ўсё, дзякуючы апірышчу напазітыўную працу. Як і трэба было чакацьпадзеі апошніх шасьці месяцаў (асаблівазьвязаныя з расейскімі вайсковымівучэньнямі «Захад-2017» і небясьпекайгібрыднай акупацыі з боку Масквы)паказалі, што рэальнай беларускайпартыяй, якая здольная адэкватна разумецьстановішча і абараняць беларускуюнезалежнасьць, гэта ёсьць наша Народнаяпартыя. Нажаль сілы Партыі цяпернедастатковыя, ўлічваючы мэнтальнуюмалую палітычную актыўнасьць насельніцтва.Асьветніцтва застаецца важнай задачайі неабходнасьцю.

Старшынягаварыў таксама пра недахопы ў інфармацыйдзейнасьці Партыі і прапанаваў дзеяньніпа іх выпраўленьні, якія былі падтрыманыяСоймам.

Здакладам аб палітычнай сітуацыі у краіневыступіў намесьнік старшыні Партыі ЮрыБеленькі. Дакладчык падзякаваў сябрамСойму і прасіў перадаць падзяку астатнімсябрам арганізацыі за добрую, выніковуюпрацу ў мінулы паўгадовы пэрыяд, каліспатрэбілася правесьці шэраг вулічныхмерапрыемстваў і пашырыць інфармацыйнуюпрацу. Гэта было зьвязана з расейскімівайсковымі вучэньнямі што праводзілісяна тэрыторыі Беларусі. Кіраўніцтвапартыі мела вартую даверу інфармацыюаб намерах расейцаў стварыць зоныканфліктаў на тэрыторыі нашай краіныз мэтаю абгрунтаваньня іхнага далейшагазнаходжаньня на нашых землях. Абарончайпрацы Партыі спрыяла тое, што многіяэўрапейскія палітыкі сур’ёзна паставілісяда расейскай пагрозы і прынялі шэрагпапераджальных мераў. Пуцін мусіў дацьзадні ход. Але трэба памятаць, што пагрозаня зьнікла. Бо не зьмянілася палітыкаРасеі .

Сёньняў Беларусі ўсё болей і болей людзейразумеюць тупіковасьць так званай“луканомікі”. Але людзям трэба тлумачыць,што ня існуе нейкай “беларускай мадэліэканомікі” , што гэтая “мадэль” ня штоіншае як каляніяльная эканоміка утворанаяпраз рэжым унутранай акупацыі. І штотолькі свая, уласна беларускаядэмакратычная улада здольная кардынальназьмяніць сытуацыю на карысьць беларускаганароду.

Выступоўцытаксама адзначылі добрае, на прыстойнымузроўні правядзеньне мерапрыемстваўна “Дзяды”. Станоўчая ацэнка былададзеная таксама працы журналістаўнезалежных СМІ, якія асвятлямі дзядоўскіяшэсьці і мітынгі. Крыжовае шэсьце ўКурапаты і мітынг на Дзяды асьвятлялісяў наўпроставым рэпартажы радыё Свабода».

СябрыСойму паведамілі пра сітуацыю ў рэгіёнах.Многія казалі пра ўсё больш нэгатыўнаестаўленьне людзей да кіруючагапрамаскоўскага рэжыму. Але ўсе рычагікіраваньня і ўплыву і ўсе сродкі масавайінфармацыі ў руках антыбеларускайулады, якая ня здольная на перамены.Напружаньне будзе паваялічвацца.

ІнфармацыйнаяКамісія КХП – БНФ

12-галістапада 2017 г.