ЛУКАШЫСТЫ АБХАДЖВАЮЦЬ ЭЎРАЗЬВЯЗ

“Брытанскаевыданьне Financial Times піша, што Беларусьробіць «асьцярожныя намаганьні» дляпаляпшэньня адносінаў з Захадам іўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.

Мызразумелі падчас сусьветнага эканамічнагаі фінансавага крызысу, што для такіхсярэдніх памерамі дзяржаваў як Беларусьвельмі важна дывэрсыфікаваць адносіныз многімі дзяржавамі, — сказаў у інтэрвіюбрытанскаму выданьню Ўладзімер Макей,міністар замежных справаў Беларусі. —Мы ня хочам залежаць ні ад кога, ні адВашынгтону, ні ад Брусэлю, ні ад Масквы.Мы проста хочам праводзіць сваю ўласнуюнезалежную палітыку. Мы хацелі бдывэрсыфікаваць нашы гандлёва-эканамічныяадносіны, і Эўразьвяз адыгрывае вельміважную ролю ў нашых плянах”.

Крыніца:https://www.svaboda.org/a/28812509.html

Рэжымныязасьпявалі пра “сваю ўласную незалежнуюпалітыку”! Ды як своечасова! Вось ужоразгромлена беларуская адукацыя, моватытульнай нацыі заціснута ў кут, эканомікааддадзена маскоўскай дзяржмафіі,Беларуская армія ўшчэнт зрусіфікаванаі аддадзена пад каманду расейскамугенэралітэту, ФСБ спакойна выкрадаелюдзей на тэрыторыі Беларусі, мяжы зРасеяй, практычна, не існуе, маскоўскаеакупанцтва атабарылася ў Беларусі. Адзяк пасольскага прыказу нешта тамляпэча пра “Кемска волость”…

Выглядаеі гучыць усё гэта сапраўды трагікамічна,у рамках жанру апэрэтачнай хунты. Будучыялітаратары і драматургі ня будуць нічогавыдумляць, проста складуць у мастацкуюмазаіку вытрымкі з нашай рэчаіснасьці– і гатовы опус. Але самае цікавае, штоўсё гэта спрацоўвае на Захадзе, дзеякраз і агучваецца гэтае фальшываегаварэньне менскіх васалаў Крамля. Імдазволілі на фронду”. А заходнікі несьмяюцца, сур“ёзна цытуюць і публікуюцьвыказваньні лукашыстых. Пішуць прапашырэньне праграмы “Усходнягапартнёрства” з менскімі рэжымнымі прыдэкаратыўным удзеле запісных нібытаапазыцыянераў (лябедзек і т.п.). Бясконцыфарс працягваецца.

ЮркаМарозаў