РАСЕЯ ТАЕМНА ВЯДЗЕ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСІ

(СьнежаньскіСойм КХП-БНФ)

НаСойме быў зачытаны даклад старшыніКХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” ЗянонаПазьняка Вызваньнімінуласьці(аб становішчы ў Польшчы і Эўропе ўпасьляялцінскім часе і пэрспэктывы дляБеларусі).

Выступілі14 сябраў Сойму. Юры Беленькі, намесьнікстаршыні, у сваім выступе зьвярнуў ўвагу прысутных на працяг крайненябясьпечнай тэндэнцыі ўцягваньнянашай краіны Расеяй, пры дапамоземарыянэткавага прарасейскага рэжымуў Беларусі, у небясьпечную расейскуюваенную палітыку.

Выступоўцанагадаў прысутным пра прынятую рэжымнымСаветам Міністраў 21 сакавіка сёлетапастановы № 212 «Аб зацьверджаньніПагадненьня паміж Урадам РэспублікіБеларусь і Урадам Расейскай Федэрацыіаб сумесным тэхнічным забясьпячэньнірэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў)Рэспублікі Беларусь і РасейскайФедэрацыі». Згаданае Пагадненьнеўступіла ў сілу 14 лістапада. Таксама 14лістапада ўступіў у сілу “Пратакол абунясеньні зьменаў і дапаўненьняў ўпагадненьне паміж Рэспублікай Беларусьі Расейскай Федэрацыяй аб сумеснайахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ўпаветранай прасторы і стварэньні Адзінайрэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранайабароны Рэспублікі Беларусь і РасейскайФедэрацыі ад 3 лютага 2009 года”, -- адзначыўсп. Беленькі. 6-га сьнежня, рэжымны Урадпрыняў Пастанову № 935 “Аб адабрэньніпраекта Праграмы Союзнай дзяржавы“Удасканаленьне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, плянуемых для сумеснагавыкарыстаньня ў інтарэсах забясьпячэньнярэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў)Рэспублікі Беларусь і РасейскайФедэрацыі”.

Насамрэч,інтэнсіўнае напампоўваньне тэрыторыіБеларусі расейскай ваеннай тэхнікай іабсталяваньнем адбываецца ўжо напрацягу, як мінімум, апошніх 3-х гадоў.Беларусы пачалі заўважаць, як назакансэрваваныя ў Беларусі базызахоўваньня ваеннай тэхнікі пачалопрыбываць цяжкое ўзбраеньне, боепрыпасыі вайскоўцы ў форме без шэўронаў штовызначаюць краіну да якой належацьваеннаслужбоўцы.

Аднаўляюццазакінутыя з савецкіх часоў шляхі зносін,якія маюць выключна ваеннае значэньне(чыгуначныя каляіны, ракадныя аўтадарогі),узводзяцца пантонныя пераправы празрэкі. Як правіла гэта адбываецца ўпамежных з Украінай і Балтыяй раёнах.

Іншыявыступоўцы прыводзілі прыклады, якіяпацьвярждалі сказанае дакладчыкам.Так, адзін з прысутных распавёў, як быўсьведкам незвычайнага дарожна-транспартнагаздарэньня: у Гомельскай вобласьці ўкувет зляцеў цывільны вялікагрузныаўтамабіль з расейскімі нумарамі, зфуры вывалілася баявая ракета .

Выступоўцыпрыводзілі і такія прыклады: у раёнах,якія непасрэдна прылягаюць даукранска-беларускай мяжы, расейскіякамэрцыйныя структуры скупляюцьнеэксплуатуемыя з савецкіх часоўчыгуначныя пуці (якія мелі выключнаваеннае прызначэньне) і неэксплуатуемыябудынкі ў аддаленых незаселеныхмясьцінах.

Выступоўцыз усходніх раёнаў Беларусі распавяліаб тым, што ў сваіх паштовых скрыняхсталі знаходзіць газэту “Союзное вече”,як пазначана ў падзагалоўку -- “Газетапарламентского собранія союза Беларусіі Россіі”. Зьмест газэты -- папулярызацыяРасеі і незаконнай так зв. “саюзнайдзяржавы”.

Адзінз выступоўцаў выказаў думку, што заразМасква робіць спробу праз наданьнепсэўдалегітымнасьці незаконнай “саюзнайдзяржаве” зрабіць юрыдычнае прыкрыцьцёвайсковай расейскай групоўцы, створанайна тэрыторыі Беларусі.

Адразунекалькі выступоўцаў выказалі меркаваньне,што інтэнсіўнае падрыхтоўка Расеі давайны зьвязаная з унутрырасейскайсітуацыяй: зрасходаваны расейскіпэнсійны фонд, лічаныя тыдні засталісяда завяршэньня “праяданьня” “Рэзэрвовагафонду”, наперадзе рэзкае зьбядненьненасельніцтва і пэрспэктыва знакамітага“рускага бунта”. У гэтай сітуацыікрымінальна-гэбісцкая верхавіна Расеіня бачыць для сябе іншага выйсьця якпачаць вайну, і на вайну ўсё сьпісаць.

Відавочна,што ў плянах Масквы зрабіць Беларусьфарпостам для сваёй злачыннай авантуры. У гэтых абставінах беларусам трэбадзейнічаць так, каб пазьбегнуць вялікайбяды для нацыі і краіны. Першым чынамтрэба шырока паведамляць у інфармацыйнуюпрастору пра заўважаныя факты дзейнасьцірасейскіх збройных структур у Беларусі,неабходна зламаць планы Маскоўскайарды.

НаСойме былі разгледжаны арганізацыйныяпытаньні. Сойм абмеркаваў накірункіпрацы па інфармаваньні грамадзтва праНародную праграму “Вольная Беларусь”,магчымасьці стварэньнясуполакпадтрымкі, а таксама магчымасьцьарганізацыі асветніцкай дзейнасьцісярод беларускіх сем’яў па пытаньняхнацыянальнага выхаваньня і адукацыі,што прадстаўлена ў раздзеле “Сям’я”Народнай праграмы.

Соймухваліў прапановы Старшыні ПартыіЗянона Пазьняка аб правядзеньніграмадзка-навуковай канфэрэнцыі патэматыцы “Сто гадоў БНР” і устаноўкіпамятнага знака “Сто гадоў БНР”.

ІнфармацыйнаяКамісія КХП – БНФ

10сьнежань 2017 г.