ВІНШАВАНЬНЕ З БОЖЫМ НАРАДЖЭНЬНЕМ

Дарагія землякі,адраджэнцы, паважаныя беларусы, віншуюўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым --найвялікшым сьвятам, падзеяй, якаяадчыніла новую эру і новую эпоху ў жыцьцічалавецтва.

Цяпер хрысьціянскаявера перажыве цяжкі час ў грамадзтвематэрыяльнага існаваньня, бязьвер'я,распуснай агрэсіі, геданізму і небывалайсвабоды для зла. Але жыве надзея, штогэты горшы час скончыцца і настане лепшысьвет. Зьявяцца ў нашай краіне, як іўсюды, новыя людзі, людзі гонару і любові,якія будуць шанаваць Айчыну і мову іўвесь Беларускі народ.

Лепшы сьветзалежыць ад кожнага беларуса. І наваткалі хоць адзін чалавек будзе набліжацьяго сьветлую будучыню -- ён зьдзейсьніццаі настане. Зарукай таму ёсьць зямноежыцьцё і Боскі подзьвіг Ісуса Хрыста-- непараўнальны прыклад любові,ахвярнасьці дзеля сьветласьці і вечнагаіснаваньня людзей.

Слава ІсусуХрысту!

Са сьвятам БожагаНараджэньня!

25 сьнежня 2017 г.

Зянон Пазьняк.