ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЦЯЖКІ ЧАС БЕЗ ПЕРАМЕН

(Выступнакрасавіцкім2018г.СоймеКХП-БНФіБНФ “Адараджэньне”)

Мінуў25 Сакавік. У розных гарадах і мясьцінахБеларусі адбыліся імпрэзы, выступы,канцэрты, арышты і затрыманьні. Стогадовыюбілей аб’яўленьня незалежнасьці БНРпачаўся па ўсёй Беларусі і за яе межамі.Не ўдалося ажыцьцявіць шмат таго, штоплянавалі, але ў цэлым сьвята прагучэламоцна і нагадала аб пачатку беларускайнацыянальнай дзяржавы і волі.

НашаПартыя Беларускага Народнага Фронту,які падхапіў і рэальна ажыцьцявіў ідэалынезалежнасьці Беларусі, канцэнтраваласяна трох накірунках: Мітынг з мастацкайпраграмай, Акадэмія (г.зн. навукова-гістарычнаяканфэрэнцыя на тэму стварэньня іаб’яўленьнянезалежнасьці БНР) і ўстаноўка памятныхкамянёў у гонар 100-годдзя БНР па ўсёйБеларусі і за яе межамі. Гэтая працапрацягваецца, шмат што падрыхтавана.Але рэальна да 25 Сакавіка ўстаноўленытолькі адзін памятны знак у Горадзенскайвобласьці.

Удала,на прыстойным узроўні былі праведзенымітынг і мастацкія выступы на бульварыШаўчэнкі каля кінатэатра “Кіеў” уМенску. Добрай падзеяй стала выдатнаправедзеная 17-га сакавіка навукова-гістарычнаяканфэрэнцыя. Усе адзначалі высокіўзровень дакладаў і чытаньняў. Праўдана некаторых асобаў недзе там яно, якзаўсёды, дрэнна падзейнічала. Невыпадковаўсе квазі-апазыцыйныя СМІ зацята недалі ніякай інфармацыі пра выдатнуюканфэрэнцыю (акрамя радыё “Рацыя”).

Галоўнайпадзеяй сьвята стаў мітынг-канцэрт, якіадбыўся 25 Сакавіка ў Менску на плошчыля Опэрнага тэатра. Наша арыентацыя на100-гадовы юбілей незалежнасьці БНР якна сьвята ўсёй нацыі, была ўспрынята ўцэлым усюды станоўча і апраўдала сябе,дзякуючы ініцыятыве актыўныхпатрыятычных людзей, якія на шчасьцене ўваходзяць у так званую “апазыцыю”(псэўда-апазыцыю). Дзякуючы гэтымэнэргічным асобам і быў арганізаванысьвяточны мітынг-канцэрт, які сабраўдзясяткі тысячаў добрых, сьветлых,прыгожых людзей. Адбылася падзеястаноўчая, узьнёслая і якасная –сьведчаньне патрыятызму нашых грамадзян.

Сімптаматычныязьявы ўзніклі пасьля сьвята, посьпехякога стаў нечаканым для рэжыму, дляМасквы і для ейнай агентуры ў Беларусі.Пачаўся лямант, за якім, між іншым,карысна паназіраць. Расейскія рэсурсыў Сеціве ў чарговы раз засьведчыліпаталягічную нянавісьць да ўсягобеларускага. Іхная ідэалёгія здаўназаснавана на агрэсіўным жаданьні, каббеларуская нацыя, яе мова і культурабылі б сьцертыя з твару зямлі, ніякіхсьвятаў, ніякіх нацыянальных юбілеяў,ніякіх беларусаў не павінна быць. Такідэвіз рускай нянавісьці. Цяпер ён гучыць,гістэрычна і чутна.

Восьхарактэрны прыклад. Работнік нейкайканторы ў Менску пад замежным назовам«Juno» (мяркуецца, што ён псіхічнанармальны) назваў у друку народ, якісабраўся на сьвяточны канцэрт каляопернага тэатра "нацысцкім быдлам"і выказаў пісьмова публічнае патрабаваньне"Каб там што-небудзь ўзарвалі і іхгнілыя кішкі разляцеліся".

Тутнаўпроставы заклік да тэрарызму іпублічная зьнявага народа па нацыянальнайпрыкмеце.

Удакладняю.Тэрмін «нацызм» -- гэта скарот ад"Нацыянал-сацыялістычнай нямецкайрабочай партыі" Гітлера (ням. NSDAP)."Нацызм" (ад -- "нацыянал-сацыялізм")-- гэта афіцыйная назва фашызму --палітычнай ідэалогіі ў Трэцім Райху.

Ніпракуратура, ні Следчы камітэт, ні КГБгэтай крымінальнай выхадкі нават незаўважылі. Поўнае і дэманстратыўнаемаўчаньне. Хоць па закону павінныўзбудзіць судовую справу.

Зусіх бакоў у розны спосаб пачалікрытыкаваць і проста абляпваць сьвяточнуюімпрэзу і мітынг, што адбыліся ля Опэрнагатэатра. Калі прааналізаваць галасы, тоўбачым, што злосьнічае амаль выключнаагентура (яўная і схаваная). Наватудзельнік правакацыі 2010 года і паплечнікМ. Статкевіча А. Саньнікаў выступіў зганебным артыкулам і брыдкай лексікай,абазваўшы сьвята вульгарнымі словамі.(Не кажам ужо пра М. Статкевіча).Зашавялілася ўся агентурная сістэма.У допісах асобаў гэтай катэгорыі добравідаць, што Масква занепакоілася ходамі вынікам сваёй гібрыднай антыбеларускайвайны. Я схільны меркаваць, што рэжымныдазвол на сьвята і канцэрт у Менску быўдадзены са згоды (а магчыма нават зініцыятывы) Масквы. Крамлёўцам захацеласяпрамацаць сітуацыю, пераканацца: дыхаеці, можа, ужо ня дыхае “брацкі кліент”.Аказваецца, яшчэ дыхае. Ну як тут неўзлавацца!

Паколькішум вакол канцэрта ўзьняла агентура,сітуацыя выглядае штучнай, надуманайі дэмагагічнай. Нічога ж экстраардынарнагане адбылося. Чаму такі лямант? А тамушто Масква занэрвавалася. Аказваецца,Беларусь жыве.

Угэтай сітуацыі поўнай нечаканасьцюстаў выступ аднаго з арганізатараўсьвята ля Опэрнага тэатра з прапановайадмовіцца ад назвы сьвята Дзень Волі іперайменаваць яго ў Дзень Беларусі.Заява зьбянтэжыла шмат каго. Традыцыя,якая склалася гістарычна, ёсьць самапа сабе нацыянальная культурнаякаштоўнасьць. Яна не адмяняецца. Падменумэтанакіравана рабілі каланізатары ібальшавікі, зыходзячы з палітычныхмэтаў вынішчэньня культуры. Па аналягічнайсхеме, напрыклад, антыбеларускі рэжымсьцьвердзіў свой міфічны “дзеньнезалежнасьці” трэцяга ліпеня, каліМенск быў захоплены “савецкай арміяй”(перамена акупантаў). Зрэшты, такія заявытлумачацца тут хутчэй за ўсё палітычнайнявопытнасьцю заяўніка і добрымінамерамі (якія маглі быць памылковымі).

Зазначу,аднак, што сама ідэя мець у нашымнацыянальным жыцьці сьвята “ДзеньБеларусі” ёсьць добрая думка, толькізьвязаць яго варта з працоўным календаром,які яднае працавітых. А такое ёсьць і ўвельмі прыгожым часе. (Я да гэтай тэмыяшчэ вярнуся).

Шматслоўе,якое ўзьнікла пасьля сьвяткаваньня 25Сакавіка, хай нікога не зьдзіўляе. І,галоўнае, хай не плодзіць ілюзій. Рэжымнікуды не падзеўся. Ён якім быў, такімі застаўся. Прытым рэпрэсіі могуцьузмацніцца. Масква запатрабуе. Гэта ўжовідаць па паводзінах агентуры і па тым,што яны пачынаюць пісаць. (Нападкі на90-я гады і на БНФтаго часу – абавязковая прыкмета).

Вольнуюбудучыню краіны і свабоды вызначаепалітычнае змаганьне. Рэальна існуюцьдзьве вобласьці яго праяўленьня. Гэтапарлямант і грамадзкія пратэсты (вуліца,страйкі і г.д.). Іншыя, нерэальныя дляБеларусі мэтады, мы не разглядаем(тэрарызм, змова, інтэрвэнцыя і т.п..).

Тымчасам парлямант у Беларусі ліквідаваны(створана фікцыя), рэальных выбараўняма. Гэтая вобласьць палітычнагазмаганьня адсутнічае. Палітычны класі палітычная эліта не ўтвараюцца.

Грамадзкіяпратэсты, “вуліца”таксама перажылі істотныя перамены. Насёньняшні дзень вуліца цалкам захопленаправакатарамі, якія імітуюць бяздумныяпратэсты і бадзяюцца па тратуары зсотняй-другой людзей, гарланячы “ЖывеБеларусь!” ды падстаўляючыся падрэпрэсіі.

Правакацыйнаятактыка даўно зайшла ў тупік. Алепрацягваецца, каб дазавана выяўляць івычышчаць пратэстны патэнцыял (дарэчыпад лёзунгам яго нібыта павелічэньня).Мікалай Статкевіч характэрны выканаўцагэтых падстаўных спэктакляў. Прытымнекаторыя асобы, што ідуць за ім, магчымашчыра ўпэўненыя ў неабходнасьці такіхадчайных паводзінаў (для якіх магло ббыць лепшае прымяненьне).

Мыпапярэджваем грамадзтва пра гэтыя“наватворы” даўно. Але, аказваецца, нятак проста ўсё зразумець. Супроцьлеглымдзеяньнем тут (у абставінах пэрманэнтныхзабаронаў, разбурэньня і рэпрэсій)павінна стаць перш за ўсё накапленьнесіл (да пэўнага часу) і паралельнаеіснаваньне. А гэта значыць – мусіцьбыць часткова схаваная палітыка падсалідарнымі лёзунгамі.

Правакацыйнаявулічная мэтадалёгія, не зважаючы ніна што, працягваецца. Але з цягам часуяна скончыцца. Вуліца зноў вернецца ўшэрагі народнага руху. І гэта будзерака, новая народная плынь.

Стагоддзеаб’яленьня незалежнасьці БНР добрапаказала ўсім, якіх ідэалаў трэбатрымацца, каб вярнуць народу вольнуюсьветлую Беларусь. Незалежнасьць, воля,Беларуская мова, дэмакратыя, Беларускаясалідарнасьць, вольная праца і гарантаванаяўласнасьць, гарантыя права і годнасьціасобы, выбраная ўлада і парлямант,незалежны суд, роўны закон для ўсіх –вось гэтыя каштоўнасьці.

Трэбаведаць за што змагацца і будучынянастане.

ПраЧарнобыльскі шлях. Сімптаматычна, штоў асяроддзі пралукашысцкай апазыцыі ўгэтым годзе зьявіліся выказваньні, што“Чарнобыльскі шлях” ужо не патрэбны,што ён зжыў сябе, што “нада сматрэцьшырэ” і г.д. Тут такая ж агентурнаяпесьня з арсэналу гібрыднай вайны:нішчыць усё, што закранае інтарэсы нацыіі ўсё, што зьвязана з Народным Фронтам.

ПраблемуЧарнобыля падняў Беларускі НародныФронт, дамогся адкрыцьця праўды прачарнобыльскую катастрофу і стварэньнязаканадаўства па ратаваньні насельніцтваў забруджаных зонах.

У1989 годзе Фронт падрыхтаваў, арганізаваўі правёў агульнацыянальную маніфэстацыюсупраць подлай палітыкі СавецкагаСаюза, супраць схаваньня праўды праЧарнобыль камуністамі, супраць маскоўскайхлусьні пра чарнобыльскую катастрофу.Назва “Чарнобыльскі шлях” і ключавоеграфічнае афармленьне вобразу быліпрапанаваны мной, разумеючы, што ваўжытак павінна ўвайсьці пасіянарнаятрадыцыя памяці пра трагедыю, якаядоўжыцца разам з жыцьцём пакаленьняў.

Першы“Чарнобыльскі шлях” адбыўся 30 верасьня1989 года. З усіх абсыпаных радыяцыяйгарадоў Беларусі рушылі ў Менск людзі,паднятыя Народным Фронтам і пачуцьцёмсамазахаваньня. Камуністы кінулі супрацьіх міліцыю, АМОН, унутраныя войскі.Перагарадзілі і заблякавалі ўсе дарогіда Менска, аўтобусны і чыгуначнытранспарт. З Гомеля заранёў на Менскпешшу рушыла калёна ў 700-1000 чалавек, якаямусіла б папаўняцца па дарозе, перамяшчаццарознымі спосабамі. Унутраныя войскі непрапусьцілі калёну. Хапалі людзей.

Ітым ня менш у Менску пад праліўнымдажджом сабралася дэманстарцыя ўнекалькі дзясяткаў тысячаў беларусаў,якія прайшлі пасярэдзіне цэнтральнагапраспэкта ад гадзіньнікавага завода(месца збору) да цяперашняй плошчыНезалежнасьці (месца мітынгу).

Пасьлямітынгу супраць чарнобыльскага генацыдуадбылася ў Доме Кіно (Чырвоны Касьцёл– адна з рэзыдэнцый БНФ на той час)прэсавая канфэрэнцыя з удзелам вучоныхі знакамітых асобаў зь Менску і Масквы.

Адразупасьля маніфэстацыі і мітынгу супрацьмяне як аднаго з заяўнікаў і вядоўцымітынгу ўзбудзілі судовую справу. Судмусіў адбыцца па месцы жыхарства ўЗаводзкім раёне Менска. На працэс прышлімасы фронтаўцаў і абураных людзей, злёзунгамі і патрабаваньнямі спыніцьперасьлед за праўду пра Чарнобыль.Бачачы такую маніфэстацыю, суддзяАўчынка адклаў працэс і ўцёк з суду.

Тадывырашылі даць мне штраф па адміністрацыйнайлініі за шкоду Тралейбуснаму дэпо.(Маўляў, з-за мітынгу не маглі праехацьтралейбусы і ТТУ панесла ўбыткі). Памятаю,што мы пайшлі зь Яўгенам Будзінасам уТрамвайна-Тралейбуснае Упраўленьне іпагаварылі з адміністрацыяй. Размоваішла ў стылі: “Таварышы, у вас сумленьнеёсьць?! Забірайце заяву і не ганьбуйцесяперад людзьмі!” І аказалася, што сумленьнеў “таварышаў” было. Адклікалі заяву зсуда.

Зразумела,што Фронт на той час ужо быў сілай іаўтарытэтам. Адкрыцьцё праўды праЧарнобыль стварыла яму шмат прыхільнікаў.Камуністы пабойваліся “ламаць дровы”у такой тэме як чарнобыльская трагедыя.Але ўсё ж тады былі крыху іншыя людзі,высьпяваў час нацыянальнай рэвалюцыі.Пры цяперашнім хамскім рэжыме, пра якое“сумленьне” можна казаць? Гэтыя наслужбе ў хама ўжо ня ведаюць, што такоесумленьне.

Сёлета,як і ў мінулым годзе, мы плянуем мітынгу Кіеўскім скверы на бульвары Шаўчэнкіяк частку “Чарнобыльскага шляху”.Месца гэтае прыгожае і людзкае з добрымназовам. Трэба абавязкова запрасіцьбратоў-украінцаў.

Нашыячарнобыльскія мітынгі (не ў прыклад“Дзядам”) нешматлюдныя. ДэпутатНезалежнасьці Сяргей Антончык у мінулыраз адзначыў, што справа ня ў колькасьці.Не глядзіце, што нас няшмат. За намістаіць праўда, высокія ідэалы і вялікаяідэя, пацьверджаная практыкай і гісторыяй.Колькі б ня доўжылася цемра, ёй прыйдзеканец, калі будуць жыць вялікія ідэібеларускай волі і будучыні. Мы робімвысокародную працу, і крок за крокамяна прыносіць плён.

Яшчэадна зьява, якая ненавісная Маскве –Народны Мэмарыял Курапаты. Год тамуначальнікам рэжыму быў выдадзены чарговыплан яго зьнішчэньня пад выглядам сваёйтам (рэжымнай) нібыта «мэмарыялізацыі».Пасьля 25 Сакавіка цяпер зноў зашумелараптам агентура аб тым, як, маўляў, сэрцаім баліць пра Курапаты. Адна газэткаўжо зьвярнулася ў Міністэрства, маўляўшто зроблена і чаму ня выкананыя ўказаньніЛукашэнкі па зьнішчэньні НароднагаМэмарыяла і нічога ня зроблена. Абяцаліж праваслаўную капліцу ўсталяваць.Нават адданаму ўладам Якубовічудасталося. “Пасьля як да справы далучыўсяЯкубовіч, пачаліся размовы, што капліцуставіць ня трэба”, -- загучэў заангажаваныгаласок. Па ўсім відаць, што ў Крамлі адзлосьці ўжо закусілі цуглі, і сатрапзноў (з падачы, вядома) загаварыў пракапліцу для ўсіх (і ахвярам і забойцам).

Словам,у чарговы раз пачынаецца атака на НародныМэмарыял Курапаты. У існуючы мэмарыяльныпомнік-магільнік хочуць уціснуцьправаслаўную капліцу і загнаць туды“рускі мір” (нашчадкаў забойцаў людзейу Курапатах) на чале з папом “Кранікам”.Нават такога адпетага цемрашала, яккамуніст Іван Антановіч паднялі ледзьне з труны, каб гэты цынік і бязбожнікагучыў сваё старое прапагандысцкае,быццам “праваслаўе нацыянальная рэлігіябеларусаў”. Так працуе сістэма агентурыі чужароднай улады ў Беларусі (што адноі тое).

Словам,рыхтуймася да чарговай абароны НароднагаМэмарыялу Курапаты. Трэба стаць усімна абарону сьвятыні, нават калі абараняцьяе прыйдзецца фізічным спосабам.

15.красавік 2018 г. ЗянонПазьняк