ДА ПЫТАНЬНЯ ПРА АДСУТНАСЬЦЬ ВЫБАРАЎ АЛЬБО ЯК ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА

18лютага гэтага года адбыліся чарговыяпсэўдавыбары ў мясцовыя саветы. Абстаўленаўсё было цынічна і бессаромна. Выпрабоўвалігрубыя фальсіфікатарскія тэхналёгіі("карусэлі", укіды бюлетэняў,"паролі" для "сваіх" і т. п.).Рэжым ужо ня бачыць патрэбы хавацца ўілжы, маскавацца і прыкідвацца, штоадбываюцца нібы та "выбары". Ёнбачыць, што грамадзтва дэмаралізаванае,воля яго зламаная, яно, маўляў, успрымеўсё, любую хлусьню, любую лухту і будземаўчаць.

Захад,які праваліўся ў Беларусі з сваёйнікчэмнай прарасейскай палітыкай (падвыглядам дэмакратыі) будзе таксамамаўчаць, што б ні сталася, бо ні на якіярашучыя дзеяньні ён ня здольны.

Адпаведназ дэградацыяй грамадзтва крок за крокам,дзень за днём, раз за разам ідзе нішчэньнеБеларусі, і вынікі гэтага пэрманэнтнаганішчэньня адбіваюцца ў людзях ва ўсімпакаленьні.

Выбарчаефальшаваньне выявіла шмат тэставыхпрыкмет дзеля характарыстыкі цяперашнягастановішча ў Беларусі. Людзі ў чарговыраз без супраціву і нараканьняў далісябе загнаць на антыдэмакратычнае такзванае "папярэдняе" галасаваньне.На ўзроўні сучаснага вопыту псэўдавыбараўу Беларусі гэта абазначае, што грамадзтвуў цэлым няма справы дзеля сваёй будучыніі будучыні сваёй краіны. Выходзіць, штоможна ўдзельнічаць у амаральныхдзеяньнях, калі яны арганізаваныяўладай, можна ўдзельнічаць, каб ня мецьпотым асабістых клопатаў. Гэтак жа самапаводзіць сябе "настаўніцкі корпус",які абслугоўвае фальшывыя выбары.

Студэнцтвагорада Менска на 96,4 адсоткі ў першы ждзень загону прыняло ўдзел у "папярэднімгаласаваньні". Няма падставы лічыць,што астатнія 3,6 адсоткаў,што не галасавалі, -- гэта альтэрнатыўнаячастка моладзі. Пры такім раскладзе,які ўтварыўся, большае значэньне маюцьрозныя выпадковыя сітуацыйныячыньнікі (захворваньні і т. п.).

Фармальнаявыснова, якая механічна вынікае з гэтайпадзеі, -- беларуская нацыя ў сучасныммаладым пакаленьні, што вырасла прыклгасным рэжыме, ня мае будучыні.Мэнтальныя нявольнікі яе ня ймуць.Будучыня краіны будзе залежыць ад іншыхчыньнікаў. І вырашаць трэба хутчэй.

Тымчасам высновы, якія я тут агучваю, нямогуць мець абсалютнага значэньня, бопрычыны ўлеглых паводзінаў людзей узначнай ступені абумоўленыя сітуацыйнымхарактарам дыктатуры і таталітарнайсістэмы ўлады, якая ўстанавіла кантрольнад кожным чалавекам. Карціна практычнапаўсюдна аднолькавая ва ўсіх дыктатарскіхантынародных і рэпрэсіўных рэжымах.

Напрактыцы гэта выяўляецца ў тым, штокалі, напрыклад, настаўнік ня пойдзеілгаць на фальшывыя выбары, то рызыкуестраціць пасаду, працу, вучэбныя гадзіныі г. д. Кожны вымушаны прымаць індывідуальнаерашэньне і кожнаму можа пагражацьіндывідуальная рэпрэсія. Кожны ўадзіночку апынаецца перад усёй рэпрэсіўнаймашынай ўлады, якая можа яго раздушыць. (Пасьпяхова змагацца супраць антыпраўнайсістэмы можна толькі масавай арганізацыяйі калектыўнымі дзеяньнямі.)

Тоеж і са студэнтамі, якіх могуць выключыцьз вучэльні, пазбавіць стыпендыі, заваліцьна экзамене і г. д. Тое ж і з працаўнікамі,зь якімі могуць незаключыць кантракт,панізіць у пасадзе, пазбавіць прэміі іг. д.

Кожнысам па сабе з сістэмай змагацца ня ўсілах. Сістэма ўлады абавязкова выйграе,а грамадзтва абавязкова дэградуе.Дэградуе, пакуль не пачне самаарганізоўваццаі змагацца калектыўна, ствараючы сваюсістэму ўзаемнай падтрымкі і салідарнасьці.

Акупацыйнуюсутнасьць здрадніцкага рэжыму высьвятляюцьнадзвычайныя факты. У мясцовыя саветырэжымная ўлада не прапусьціла ніводнагаальтэрнатыўнага для рэжыму кандыдата(нават з тых, што ўдзельнічалі ў фальшывыхвыбарах і дапамагалі рэжыму стварацьуражаньне выбараў). Тым часам упсэўдавыбарах прымаў ўдзел 21 грамадзянінРасеі. (Тут цынічны акупацыйныабсурд). Уся руская агентура ўколькасьці 21-й асобы была прапушчана ўбеларускія саветы. Паколькі ЦВКузначальвае крэатура ФСБ, то тут магчымаўжо нават і ў Лукашэнкі не пыталіся. Алезразумела, што без яго гэты акупацыйныўкід не абышоўся.

Усёчасьцей рэжым адкрыта зьвяртаецца дамэтодыкі савецкага мінулага ў арганізацыіўлады, эканомікі, ідэалёгіі і прапаганды.Сталінізм, савецкія даты, савецкія асобысталі звыклай карцінай у выяўленьнірэжымнай палітыкі. У апошні час пачаліаднаўляць і нахвальваць імя былогасакратара ЦК КПБ Машэрава. З усёйкамуністычнай верхавіны ўлады ў Беларусі,пачынаючы ад 1919 года, гэта была самаяшкодная фігура для быцьця беларускайнацыі. Ён выконваў самыя антычалавечыяраспараджэньні Масквы па падрывеіснаваньня беларускага этнасу, народаі культуры. Яго дзейнасьць мае прыкметызлачынства супроць чалавецтва. Галоўныяяго злачынствы:

--ліквідацыя беларускіх школ у гарадахі мястэчках; ліквідацыя беларускайадукацыі, русіфікацыя краіны пад выглядампабудовы камунізма;

--разбурэньне прыроднага вобразу краіны,ліквідацыя малых рэк шляхам спрастаньнярэчышчаў, татальная меліарацыя тэрыторыі,што прывяло да непапраўных дрэнныхзьмен у прыродным асяроддзі, клімаце,прыродзе і экалогіі;

--пачатак ажыцьцяўленьня грандыёзнагаантынацыянальнага плану па зьнішчэньнібеларускага этнасу шляхам ліквідацыі(на першым этапе) больш за 70 адсоткаўбеларускіх вёсак як "непэрспэктыўных"для жыцьця (з 34 тысяч вёсак плянаваліна першым этапе зьнішчыць 25 тысяч іпакінуць 9 тысяч).

Гэтыплян ужо тады прынёс шмат гора людзям,але да канца ня быў ажыцьцёўлены. Яго ўіншай мадыфікацыі падхапіў рэжымЛукашэнкі (у рэчышчы той жа маскоўскайантыбеларускай стратэгіі). Вынік --беларуская вёска хутка вымірае (разамз носьбітамі мовы і традыцыйнай культуры).

--Стварэньне фальшывай міфалогіі абсавецкім партызанскім руху ў Беларусі,інсьпіраванага маскоўскім НКВД.Татальная, без разбору, гераізацыязлачынстваў савецкіх партызанскіхбандаў супраць беларускага народа.(Таксама стварэньне сабе культа галоўнагапартызана, арганізатара і натхняльнікапартызанскага руху ў Беларусі.)

--Арганізацыя зьнішчэньня гістарычнайзабудовы Менска (вуліцы Нямігі і прылеглыхраёнаў);

--эканамічныя і экалягічныя злачынствы:галоўныя зь іх -- гэта ператварэньнеБеларусі ў гіганцкі сьвінакомплексдзеля кармленьня ўсёй Расеі. (Сьвінафермыпа 50, 100, і нават 200 тысяч сьвіней -- сталімагутным ўдарам па экалёгіі і акаляючымасяроддзі.)

Датакога ж роду вар'яцкіх рашэньняў гэтагасамадура адносіцца так званая апэрацыя"галінкі", праведзеная ў 1970-х гадах.Атрымаўшы паведамленьне ад сіноптыкаўаб засушлівым леце, Машэраў аддаў загадпа ўсёй Беларусі вырубаць хмызьнякі,галінкі дрэў у лясах, здрабняць іх ісіласаваць у ямах дзеля кармленьнякароў. На працягу месяца тысячы машын,аўтобусаў, сотні тысячаў людзей па ўсёйБеларусі былі задзейнічаныя на сьсяканьнехмызьнякоў, галінак дрэў і сіласаваньнеіх у калгасах. Для падвозу людзейзадзейнічаныя былі цэлыя аўтобусныпаркі, машынныя рэсурсы прадпрыемстваў.Лугі і сенажаці ніхто не касіў. Тым часамлета было пагодным і не засушлівым.

Эканамічнаезлачынства было надзвычайным, стратыкаласальныя. Але тут істотная неэканоміка. Каровы лісьце і галінкі дрэў,зразумела ж, не ядуць. Жывёла здохне,але есьці хмызьняк ня стане. Гэта вядомаўсім людзям і дзецям. І тым ня менш, усянацыя, сотні тысячаў людзей пад трэскгазэтна-тэлевізійнай прапаганды рабіладурную працу, разумеючы, што ўдзельнічаюцьу вар'яцтве. (Дарэчы, кожнаму секачу дрэўзахоўвалася зарплата па месцы працы.)

Тутізноў жа мы бачым псіхалягічны фэнамэнтаталітарнага рэпрэсіўнага рэжыму, дзелюдзі прыраўняныя да насельнікаўканцлягера, нявольнікаў без нацыі ікультуры, зэкаў на лесапавале, якіядумаюць толькі пра пайку. Бальшынялюдзей усьведамляла шызоідны ідыятызмакцыі Машэрава, але вымушаныя былі ў ёйўдзельнічаць пад страхам звальненьняз працы. Сьмяяліся з загаду,,высьмейвалі свой "мартышкін труд",але дрэўцы секлі.

Вынікі мэнтальнасьці таталітарызмутрэба мець на ўвазе. Такая псіхалогіянікуды ня падзелася. І справа ня толькіў саветызме, ня толькі ў "саўку".Справа ў дэнацыяналізацыі, у дэградацыінацыянальна-культурнай сьвядомасьці,у дэгенерацыі асобы праз пазбаўленьнеад нацыянальнай годнасьці, ад нацыянальнаймовы, ад нацыянальнага веданьня, думаньняі пачуцьця.

Нашчадкігэтых "зэкаў" па нарыхтоўцы хмызьнякудля кароў цяпер усхваляюць Машэрава ігаласуюць за Лукашэнку, ідуць на фальшывыявыбары.

Выраслапакаленьне "белага ліста" -- людзей,якія нічога ня ведаюць пра нацыянальнуюі чалавечую гісторыю народаў і чалавецтва,нават пра тое, што сталася 20-30 гадоў тамуў іхняй краіне. Грамадзтва перамянілася.23 гады антыбеларускай палітыкі пакінуліглыбокі разбуральны сьлед.

Яківыхад са становішча? Дзе дарога ўбудучыню? Яна ёсьць, існуе ўвесь час іўсюды. Нацыю аб'ядноўвае, стварае ісцьвярджае Нацыянальная ідэя. І толькіяна. А гэта значыць -- трэба ведаць ішанаваць сваю Беларускую мову, свойнарод, сваю краіну і гісторыю, любіцьсваё, жыць па-людзку, мець гонар ігоднасьць асобы.

Калігэтага не трымацца, не шанаваць і нямець, то застанецца толькі шлях дамагілы, нават тады, калі ён будзе ўсланыкветкамі, музыкай і сьпяваньнем сірэн.Хоць на справе ён усланы ахвярамігенацыду без віны вінаватых, Курапатамі,крывёй і морам ілжы.

Нашанацыянальная ідэя даўно сказана ў словахпрарока -- каб дасягнуць шчасьця, трэбазахацець называцца людзьмі.

Люты-травень2018 г. Зянон ПАЗЬНЯК